Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 94
Перейти на страницу:

Апавяданне аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, непераўзыдзенага празаіка, паэта, аўтара своеасаблівай энцыклапедыі беларускага жыцця дарэвалюцыйнай пары, паэмы «Новая зямля», Якуба Коласа — «Сяргей Карага» — знарок публіцыстычнае, і хаця рэальнасць тут арэчаўлена, відавочна адчувальна, як заўсёды ў Якуба Коласа, што ўвогуле характэрна для беларускай прозы, герой апавядання мае наўмысна абагуленыя рысы характару, гаворыць тое, што маглі б гаварыць многія байцы рэвалюцыі, гаворыць так, як маглі б гаварыць многія. Характарыстыка яго і псіхалагічная, і моўная не індывідуалізавана. Гэта нельга не заўважыць. Якуб Колас умее адным штрыхом, дэталлю, словам надаць непаўторнасць вобразу. Апавяданне як пісалася ў 1922 годзе, і пісьменніку было неабходна паказаць менавіта аднаго з многіх, аднаго з шматлікай арміі салдат рэвалюцыі, што свядома абаранялі яе, дапамагалі іншым зразумець сапраўдны сэнс таго, што адбываецца. І канцоўка апавядання сімвалічная — замест Карагі, што загінуў, «у стан чырвоных» (звярніце ўвагу, не ў атрад, не ў часць, а менавіта ў «стан», так важна для Якуба Коласа абагульніць гэты ўчынак) прыходзяць двое сагітаваных Сяргеем Карагам белых салдат.

Байцам рэвалюцыі даводзілася змагацца за ўсё: за свае ідэі, за зямлю народа, за яго маёмасць, за тое, каб у селяніна было не толькі сытае існаванне, але было і вось такое — бярозы на шляху, і ахова ад вятроў і снягоў, і канкрэтызаваны, арэчаўлены сімвал прыгожага. У літаральным сэнсе слова змагаецца за кожную бярозку на шляху начальнік раённай міліцыі Астап з апавядання Цішкі Гартнага «Бярозы на шляху». Гэтыя бярозы — як увасабленне красы роднага краю. Нездарма ранены бандытамі Астап трызніць гэтымі бярозамі.

Вобраз Астапа — адна з першых спроб беларускай прозы паказаць унутраны, духоўны свет новага чалавека, камуніста. Астап — чалавек справы і летуценнік, з тых, хто ствараў савецкую дзяржаву, не шкадуючы ні сіл, ні жыцця. Чалавек цвёрдых палітычных і маральных пераконанняў, з тых, хто не меў літасці да ворагаў Савецкай улады, але быў памяркоўны з сялянамі, ведаючы, што знішчаюць яны бярозы ад жорсткай безвыходнасці — няма чым паліць печы, дзеці мерзнуць.

Хрэстаматыйна вядомае беларускаму чытачу, як і «Сяргей Карага» Якуба Коласа, апавяданне Міхася Лынькова «Андрэй Лятун», з добрай усмешкай, задзірыстай, трохі тужлівай, трохі кплівай, расказвае пра машыніста паравоза Андрэя Летуна, які, нягледзячы на немалыя ўжо свае гады, не можа кінуць любімай справы, працуе цяпер на маленькім, амаль цацачным, паравозе, «зязюльцы», а вось жыццё затое пражыў на прасторы, у сяброўстве з вятрамі неўтаймоўнымі, сярод «семафораў крылатых», дзесяткі гадоў на хуткіх і кур'ерскіх цягніках. Паэтычная прыўзнятасць і мяккі гумар надаюць асобы тон апавяданню. У ім адчуваецца непаўторны каларыт першых паслярэвалюцыйных год і адчуваецца ў манеры пісьма многае ад таго стылю, які прынята называць рэвалюцыйным рамантызмам.

Прыём гратэску выкарыстоўвае Эдуард Самуйлёнак у абмалёўцы галоўнага персанажа кулака Хвашча ў навеле вострафабульнай, з нечаканай канцоўкай — «Русалчыны сцежкі».

Па-свойму расказвае Іван Шамякін пра вялікае ўменне У. І. Леніна за справамі маштабнымі, дзяржаўнымі пабачыць асобнага чалавека, канкрэтна ўмець дапамагчы яму («Хлеб»).

Водгук першых паслякастрычніцкіх год адчуваецца ў напісаным ужо ў наш час, з дыстанцыяй гадоў, апавяданні Петруся Броўкі «Разам з камісарам». Апавяданне прыцягвае і сваёй інтанацыяй даверу да чытача, і дакладнасцю мастацкага зроку, і трапна ўзноўленай атмасферай тых гадоў.

Добрае валоданне пяром, у лепшых традыцыях перадавой пісьменніцкай думкі, перш за ўсё рускай, вызначае апавяданне Максіма Гарэцкага, пісьменніка, высокае майстэрства якога трывала ставіць яго ўпоравень з беларускімі класікамі. Апавяданне «Генерал» раскрывае характар галоўнага героя не адразу, паступова.

Спачатку мы даведваемся, што ён «выглядаў дробненькаю, старэнькаю, але фарсістаю чысцёшкаю». Дробненькі, фарсісты — насцярожвае. Але на грудзях у яго высокая ўзнагарода — Георгіеўскі крыж, і разумее ён нібыта і справядліва, што «самае горшае ў любой справе..., калі пакідае людзей творчы настрой». Пачынаеш меркаваць — а можа, гэты маленькі чысцёха — стратэг, герой? Чалавек гонару?

Аднак недавер да яго пачынае ўзмацняцца. Генерал вельмі занепакоены — хіба з такімі афіцэрамі, як у яго, даб'ешся перамогі? А гаворка ўсяго толькі пра тое, што навічкі-прапаршчыкі «елі з нажа і бралі відэльцамі хлеб». Мабыць, веданне этыкету і правілаў добрага тону ўсё ж зусім не вызначаюць ні здольнасцей чалавека, ні ягонай вайсковай доблесці. Можна быць упэўненымі, што Васілій Іванавіч Чапаеў не ўмеў валодаць ні відэльцам, ні нажом, але гэта не перашкодзіла яму атрымліваць перамогі.

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)