Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94
Перейти на страницу:

Леанід Галубовіч — паэт-лірык. Перш-наперш. І рух душы, настрой абумоўліваюць агульную танальнасць яго паэзіі. І, як амаль ва ўсіх паэтаў, ёсць у яго свае схільнасці да нейкай пары года. Да восені, мне здаецца. І вясны. Лета ў яго звычайна па-сялянску гарачае, працавітае. Зіма ўзнікае свежа і ясна, але рэдка. Вясна і восень — часы роздуму, асабліва вострага ўспрыняцця свету, часцей за ўсё сустракаюцца ў Леаніда Галубовіча, і тут асабліва відавочна выяўляецца напружаная ўнутраная работа паэта. Маю тут на ўвазе, што канкрэтнаму чалавеку Леаніду Галубовічу, магчыма, больш за ўсё даспадобы лета або некаму з яго чытачоў усё ўяўляецца зусім інакш. Гаворка пра маё асабістае ўражанне ад кнігі паэта. Ёсць у яго вось такі верш:

Сатканы восеньскі матыў Сівою вяззю павуціны, Рудзеюць з вуліцы платы Перагарэлаю пацінай.
...Прасторны сад. І ў ім — адзін, Нібыта райскі, яблык позні Між чорных вугальных галін Датлеў амаль пад ветрам слёзным. «Сатканы восеньскі матыў...»

Мне тут, шчыра кажучы, прыгадалася вось гэтае: «яблык, пераспелы, як даўняя туга» з прозы Міхася Страль цова. Прыгадалася не дзеля непатрэбнай паралелі. Ні ў якім выпадку. Проста не толькі ў гэтым, прыватным перагукванні, але і ў больш шырокім сэнсе, агульная настроенасць паэзіі Леаніда Галубовіча падалася блізкай нейкімі матывамі творчасці Міхася Стральцова. І, магчыма, гэта зноў жа маё, асабістае, творчасці Максіма Багдановіча. Не шкалярскімі перапевамі. І не наяўнасцю прысвячэнняў і эпіграфаў, хаця, калі весці гаворку пра Багдановіча,— яны ёсць. А ўнутранай, не відавочнай блізкасцю.

Пад вечар — восень, а зрання Атуліць сад халодным пухам Растайны снег, нібы мана, Якую ты дарэмна слухаў. «Сатканы восеньскі матыў...»

Або:

Цябе ніколі не было, Аднойчы я цябе прыдумаў. Любові запаліў святло Над цёмным непарушным сумам. «Жанчына з мары»

У адным, не вельмі ўцямным артыкуле мне давялося не так даўно прачытаць, што справа не ў цытацыі: што там паэта паўтараць, я вам усё за яго растлумачу. Мне здаецца, уласцівасць сапраўднай паэзіі ў тым, што яе хочацца чытаць, перачытваць, чытаць другім:

Няўжо сплыве абеленая даль І шэрань зноў дарогі мне пяройдзе? Размые каламутная вада Настылае і чыстае ў прыродзе?
Цяпло і холад, цемра і святло Прадоўжыць круг заведама вячысты... О, хоць бы тое квеценню ўзышло, Што выстыла і выстаяла чыстым! «Няўжо сплыве абеленая даль...»

Дыяпазон творчага бачання паэта дастаткова шырокі, хаця калі зрабіць спробу накладваць нейкі тэматычны трафарэт, дык многае можа апынуцца па-за межамі, інтарэсаў Леаніда Галубовіча. А ўвогуле — ці трэба праштэмпелёўваць вершы такім чынам — не асвятліў, не распрацаваў. Затое паэт імкнецца ісці ў глыбіню з'яў, не абыходзіцца слоўным праменадам. Праўда, часам адкрытасць эмоцый абарочваецца відавочнай фрондай. «Я ў непагадзь акно сваё раскрылю./ Быць не хачу раздзеленым мяжой./ Хачу істотай адчуваць стыхію...» — натуральнае парыванне. Але заключны радок чатырохрадкоўя — «хачу пажыць з расхлістанай душой» — не пакідае адчування першапачатковай натуральнасці. Відавочны надрыў. Не тое каб хацелася абавязкова зашпіліць душу лірычнага героя На ўсе гузікі і зрабіць яго эталонна-стэрыльным. Проста няма неабходнасці ў гэтай расхрыстанасці духоўнай для ўспрыняцця таго, што далей прапануецца лірычнаму герою: «Хачу падыхаць зорнымі вятрамі,/ Сузор'яў іншых вымыцца дажджом...» Хаця, чытаючы верш далей — «Сусвет вялікі пазнаём вякамі,/ а самі тайнай для другіх жывём»,— пачынаеш разумець, што ў тым, эпатажным, «з расхлістанай душой» — былі і горыч, і выклік. Таму што ва ўсім Сусвеце «у кожнага, на жаль, свае кругі». Гэты радок выклікае нязгоду яшчэ і з той прычыны, што паэт не так каб элегічны, але напружанасць пачуцця і думкі звычайна ў яго не пераходзяць у нагнятанне эмоцый.

Ёсць у кнізе вяртанне да самога сябе, самапаўторы. Здараецца і такое: увайшоўшае ў творчы абыходак слова так падабаецца сваёй семантычнай аб'ёмнасцю паэту, што ён спяшаецца ўжыць яго і там, дзе ў гэтым няма ніякай патрэбы, напрыклад, да дзяцей герой верша «Люблю дзяцей гуллівае грамадства...» звяртаецца такім высокім слогам: «Ліжыце солад юнага быцця» (ён пачаставаў іх цукеркамі). Але — гэта прыватнае. А ў літаратуры беларускай заявіў пра сябе сапраўдны паэт. Якому зараз будзе складана працягваць свой шлях. Адказнасць поспеху — ношка нялёгкая. І ад другой яго кнігі ўсе будуць чакаць многага. Хаця ўсе разумеюць, што ў творчасці дыяграмы росту па ўзыходзячай — немагчымы. Творчы лёс складваецца па-рознаму, і я не буду нічога ні ўгадваць, ні прадракаць. Гэта занятак пусты. Не пустое — вершы, што ўжо існуюць. Леанід Галубовіч быў удзельнікам нарады маладых у Маскве. Мабыць, будзе ў яго магчымасць вучыцца і самаўдасканальвацца. Ёсць галоўнае. Харошая кніга. А сам Галубовіч піша: «Пазнаўшы пачатак — не знаем канца...» Ёсць у яго «спадзяванне светлае такое...».

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)