Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 94
Перейти на страницу:

Някляеў умее, праўда, раптам змяніць высокі тон роздуму на іранічную, усю ад прозы жыцця, скорагаворку:

Швейцар цікуе — вокам до міргне. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . ...на службе прэ з яго натура Барацьбіта за сервіс і культуру. «Тураў»

І ўвядзе Някляеў сваю музу ў нейкую харчэўню, дзе «рагоча жартаўнік — аж стогнуць міскі», дзе «таўчэцца рознага народу». Гэткая жанравая сцэнка, маляўнічая. А муза не збянтэжацца і вуснамі аднаго са сваіх герояў скажа: «Ты не гароцься, госць!»

Бывае і так. Сярод таго, што толькі яго, някляеўскае, раптам з'явяцца «Майстры вясны» («На рыштаваннях дзён/ Майстры вясны!») і так нагадаюць барадулінскіх «Падсобнікаў вясны» («Няхай прараб падпіша мне нарад,—/ І восень у вясну перафарбую»), калі не па канкрэтным зместе, дык па настрою, па назве сваёй.

...У Някляева ёсць свае чытачы. І нямала іх. Ёсць і прыхільнікі. Таксама не на дзесяткі лічаныя. Ёсць і такія, хто прызнае яго чыста намінальна. А паэт піша. Жыве. Мяняецца. І застаецца ў ключавых, галоўных пазіцыях верны сабе: «А вершы пішуць — як жывуць...»

УМЕЛАЕ ПЯРО МАЙСТРОЎ

Мабыць, кніга гэтая, анталогія беларускага апавядання ў перакладзе на рускую мову, трапіць да розных чытачоў. І да тых, хто ведае ў беларускай літаратуры толькі некалькі класічна вядомых імёнаў і калі-небудзь выпадкова нешта прачытаў, і да тых, хто больш-менш дасведчаны, мае свае сімпатыі і антыпатыі ў беларускай прозе, і, нарэшце, да тых, хто чытае на мове арыгінала, а кожны пераклад на рускую мову сустракае з раўнівай зацікаўленасцю, параўноўвае, аналізуе.

Безумоўна, дзяленне гэтае прыблізнае і схематычнае, а параўноўваць будуць усе. І параўноўваць не толькі з аналагічнымі выданнямі празаікаў саюзных рэспублік, але і анталогіямі замежных пісьменнікаў — які «пачэсны пасад між народамі» занялі беларускія майстры малога жанру. Будуць параўноўваць і з папярэднімі выданнямі. Дарэчы, за пасляваенныя дзесяцігоддзі гэта шостая спроба пазнаёміць саюзнага чытача з беларускім апавяданнем. У зборніках 1952, 1955, 1971 гадоў былі змешчаны толькі сучасныя беларускія апавяданні, у зборніках 1948, 1962 гадоў складальнікі імкнуліся даць агульную карціну развіцця беларускага апавядання: першы — ад пачатку XX ст. і да нашых дзён, другі — у савецкі перыяд. Такую ж задачу, што і складальнік зборніка 1962 года, мела перад сабой рэдкалегія анталогіі, што выйшла ў 1980 годзе,— «Бярозы па шляху» («Березы на шляху»). У складзе гэтай рэдкалегіі — народны пісьменнік БССР І. Шамякін, вядомыя празаікі І. Навуменка, І. Чыгрынаў, акадэмік Навуменка да таго ж не менш вядомы як літаратуразнаўца, і празаік А. Жук, прафесіяналізм якога пэўна выявіўся ў тым узросце, калі многія яшчэ лічацца ў маладых. А. Жук і складальнік анталогіі. Прадмову, сціслую, але ёмістую па зместу, напісаў І. Навуменка.

Зразумела, было нялёгка і рэдкалегіі і складальніку. Бо трэба ж даць уяўленне і пра жанр апавядання, творчую манеру пісьменнікаў. І пазнаёміць з нейкім кругам аўтараў — чалавек, можа, упершыню адкрывае для сябе беларускую літаратуру па гэтай кнізе. Чалавек начытаны, патрабавальны. А прадставіць жанр трэба і ў лепшых яго ўзорах, і дастаткова поўна. Да таго ж выбраць у пісьменніка адно апавяданне — такі жорсткі прынцып зборніка, толькі для Якуба Коласа зроблена выключэнне.

Увогуле ж зборнік прадстаўлены і празаікамі старэйшага пакалення, што пачыналі свой творчы шлях яшчэ да рэвалюцыі або ў першыя паслярэвалюцыйныя гады: Якубам Коласам, Кузьмой Чорным, Змітраком Бядулем, Цішкам Гартным, Максімам Гарэцкім, Міхасём Лыньковым, Петрусём Броўкам, Эдуардам Самуйлёнкам, Янкам Скрыгатам; пісьменнікамі ваеннага і пасляваеннага «прызыву»: Янкам Брылём, Аляксеем Кулакоўскім, Алесем Асіпенкам, Іванам Мележам, Іванам Шамякіным, Аленай Васілевіч, Васілём Быкавым, Іванам Навуменкам; пісьменнікамі, што пачыналі пісаць у канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў: Уладзімірам Караткевічам, Паўлам Місько, Іванам Пташнікавым, Вячаславам Адамчыкам, Віктарам Карамазавым, Іванам Чыгрынавым, Барысам Сачанкам, Янкам Сіпаковым, Анатолем Кудраўцом, Міхасём Стральцовым (пералічваю прозвішчы ў тым парадку, як змешчаны апавяданні ў кнізе — па храналогіі гадоў нараджэння аўтараў).

Імёны ўсё дастаткова вядомыя ў беларускай літаратуры, празаікі, якія выступаюць у многіх жанрах прозы, акрамя апавядання, імі напісаны раманы, аповесці, п'есы, эсэ. Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, Янка Сіпакоў, Міхась Стральцоў добра вядомы і як паэты. Многія цікава выступаюць у жанры крытыкі.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)