Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 139
Перейти на страницу:

Апрача ўсяго гэтага, Валодзька пачаў прывозіць з Бабруйска карабіны, наганы і гранаты. Ахоўнай граматай у яго быў пропуск рудабельскага каменданта.

Звычайна, калі прыбывалі новыя тавары, збіралася «пашыранае праўленне кааперацыі». Прыходзілі Салавей, Ляўкоў, Малаковіч і Адзінец. Нібыта незнарок заходзілі камандзіры партызанскіх атрадаў — Максім Ус, Нічыпар Званковіч і Анупрэй Драпеза. Тут праводзіліся пасяджэнні рэўкома і партыйнай ячэйкі, раіліся камандзіры атрадаў, раздаваліся лістоўкі і газеты. А калі часам заходзіў нямецкі патруль, Сцяпан Жынко паказваў камендантаву грамату — дазвол раз на тыдзень збіраць праўленне кааперацыі. Часам салдат частавалі «шнапсам» з панскага бровара і салёнымі гуркамі.

Салавей трохі ўмеў гаварыць па-нямецку і тлумачыў салдатам, што іх ашукаў кайзер, што яны не павінны крыўдзіць такіх жа сялян, як яны, што ім трэба хутчэй вяртацца дадому, скінуць Вільгельма і ўзяць уладу ў свае рукі. Салдаты задумваліся, бо кожны хацеў хутчэй вярнуцца да сям'і. Яны прагна накідваліся на лістоўкі, якія знаходзілі ў сваіх кішэнях, чыталі ў газеце артыкулы Карла Лібкнехта і натхнёныя прамовы Розы Люксембург.

У казарме тоненькія лісткі, напісаныя на роднай мове, пераходзілі з рук у рукі, іх хавалі ў сенніках і падушках, імі дзяліліся з таварышамі, як навінамі з дому.

Камендант ніяк не мог уцяміць, хто прыносіць у казарму гэтую «камуністычную заразу». Ён злосна рваў на дробныя шматкі лістоўкі і газеты, тупаў нагамі, рассякаў паветра кароценькім стэкам і крычаў:

— Нават куры не баяцца іхніх пагроз. А салдаты кайзера былі заўсёды верныя прысязе і айчыне.

Камендант пасылаў у вёскі і на хутары атрады салдат. Яны выграбалі з засекаў і кадоўбчыкаў жыта, з гарышчаў сцягвалі падсушаныя кумпякі, усё складалі на фурманкі, вызначаныя старастам.

Галасілі бабы, умольвалі хоць на зацірку пакінуць мукі, пашкадаваць іх дзетак. А салдаты нібыта не чулі і не разумелі іх галашэння.

Барон Урангель даводзіў каменданту, што трэба звярнуць абоз у яго двор і ссыпаць усё ў панскія свірны. Бо гэта яго дабро, нарабаванае мужыкамі і бандытамі. А камендант выконваў загад свайго камандавання — збіраў кантрыбуцыю натурай. На кожную фурманку ён даў па салдату і адправіў першы абоз у Ратміравічы.

Падводчыкі ішлі каля вазоў, салдаты ляжалі на мяхах і смакталі доўгія люлькі. Колы рыпелі па глыбокім пяску, шумелі старыя замшэлыя сосны і шчабяталі звонкія лясныя птушкі.

Калі абоз уехаў у густую пушчу, каля самай дарогі прагрымеў залп. Спалоханыя коні рвануліся ў лес, перакуліўся адзін, другі воз, разам з мяхамі пассоўваліся немцы, не паспеўшы ўхапіцца за свае карабіны. А іх ужо акружыў атрад — чалавек за сорак узброеных маладых барадатых мужчын. Адстрэльвацца і супраціўляцца не было сэнсу. «Што можа зрабіць дзесяць салдат з такою вялікаю бандай? Загінуць? За што і дзеля чаго? Каму ж ахвота паміраць?» — думалі перапалоханыя немцы. Яны паднялі рукі.

Партызаны лавілі коней і заварочвалі на вузкую лясную дарогу, збіралі кінутыя салдатамі карабіны, здымалі з папруг цесакі і высыпалі з пантранташоў патроны. Потым немцаў паставілі па два чалавекі ў рад.

Да іх падышоў смуглявы, сярэдняга росту мужчына і, мяшаючы слова па-руску, слова па-нямецку, лагодна і ціха загаварыў:

— Вы хацелі пакінуць нашых дзяцей без хлеба. Выходзіць, бандыты вы, хоць ваш камендант бандытамі лічыць нас. Мы — партызаны, мы абараняем свае сем'і, сваю зямлю ад бандытаў і ворагаў. Ідзіце спакойна назад. Ніхто вас не зачэпіць. А каменданту перадайце, што не дадзім адсюль ні аднаго зярняці. Вас сотня, а нас тысячы. Усе мы былі салдатамі і ўмеем добра страляць.— Ён усміхнуўся, выцягнуў з-за пазухі пачак нямецкіх лістовак і раздаў кожнаму па некалькі штук.— «Auf Wiedersehen»[9] — Прыставіў далонь да казырка палінялай салдацкай шапкі.

Салдаты павярнуліся, нібы па камандзе, і ціха, час ад часу азіраючыся, патупалі на пыльнай лясной дарозе. Калі трохі адышліся і ўбачылі, што ніхто за імі не ідзе, прыпусціліся ледзь не подбегам.

— Заварочвай на Зайцаў хутар! — загадаў Салавей.— Няхай кожны разбірае сваё, а шляхецкае раздадзім сіротам і ўдовам.

Весялей пакаціліся колы па цвёрдай лясной дарозе. Следам ішлі партызаны. У некаторых на адным плячы вісела свая стрэльба, а на другім — нямецкі карабін. Максім Ус падперазаўся двума поўнымі патранташамі. Хлопцы расказвалі, як хто страляў, колькі забраў патронаў, хваліліся новымі карабінамі.

вернуться

9

Да пабачэння! (ням.)

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)