Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рабаваньне па-беларуску - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рабаваньне па-беларуску

Электронная книга - «Рабаваньне па-беларуску». Краткое содержание книги:

Рабаваньне па-беларуску
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89
Перейти на страницу:

Чорныя канапкі ўздоўж сьценаў, столікі, у глыбіні – сцэна са струнным квартэтам, бліскучая люстраная куля, рознакаляровае сьвятло пражэктараў, жанчыны паслаблена танцуюць. «А сьпяваць будуць?» – спытаў ён у бармэнкі, ускараскаўшыся на высокае крэсла перад стойкай. «Вядома. Пасьля дзесяці. Зараз – фантазіі». Мажная, але твар роўны і строгі, роўны нос. Няўжо індыянка? Рыгор папрасіў піва, стэйк і пару-тройку бэйглаў. Яна рухалася павольна, поўныя грудзі ўздрыгвалі, калыхаліся. Густая і мяккая шума, белая, іскрынкі ўспыхваюць па паверхні. На суседняе крэсла падсела гнуткая дзяўчына з выбеленымі валасамі, спытала нейкі кактэйль. Рыгор злавіў ейны погляд, усьміхнуўся. Голымі рукамі папраўляючы пасмы, яна вольна назвалася: Мэры. «Патанцуем трохі? Мой хлопец прыедзе толькі пасьля адзінаццаці». Яна пацягнула яго за руку. Ён зь цяжкасьцю ўяўляў, да чога можа быць падобны танец пад фантазіі Пёрсэла, але гэта сталася лёгка і хораша: Мэры вольна гнулася ў тахт мэлёдыі, то вяла плячыма, то цягнулася даверху, то пакорліва схілялася, то падымала слаісты кактэйль і адпівала, адставіўшы нагу і падміргваючы яму. Няспраўны глыток – і кропля цякла па ейнаму падбародку, па шыі, па грудзёх, пакідаючы на скуры бліскучы сьлед. Харошая. Але трэба быць проста ветлівым. Ён прытупваў побач, дбаючы не праліць з куфля, і спрабаваў абстрагавацца.

Абстрагаваньне атрымалася, з дапамогаю Пёрсэлава смутку. Рыгор напоўніўся думкамі пра тату, затужыў, зажурбаваў. Пачуцьцё віны: навошта я зь ім гэтак па-сабачы? Ён вялікімі глыткамі дапіў куфаль і, апусьціўшы вочы, пайшоў прэч. Жаночыя целы ў стракатых строях расступаліся, адтанцоўвалі ўбок, прапускаючы яго. Ён падняўся вонкі. Ужо сьцямнела, пахла ночным асфальтам.

Сонечнай суботняй раніцай Рыгор купіў газэту, мапу і аловак, гэткі ж востры, як у Сары. Разгарнуўшы мапу на рулі, ён адразу ж праткнуў яе дзюбкай. Халера! А цікава, ці шчыльна заселеныя тутака хаты? Сара – дурніца. Навошта кудысьці ехаць і нешта шукаць? Ён ізноў вылез з машыны і задраў галаву. Цалкам прымальны хмарачос, увесь ішкляны. Пэўна агляд зьверху добры. Прадаўніца часопісаў глядзела на яго, і Рыгор ветліва памахаў ёй.

Ён прайшоў у параднае, паўз кансьержніцы, да ліфту. Націснуў сорак восьмы зь пяцідзесяці мажлівых. «А манціроўка? Эх, ня сьцяміў! Зусім істраціў навык! Добра, паглядзім». Ліфт ужо неўпрыкмет узьляцеў да вышыні, люстраныя дзьверы разьехаліся. Перад ім стаяла густа нафарбаваная кабета з высокай прычоскай, мабыць намасьцілася ехаць уніз.

– Добры дзень! Выбачайце, можа вы ведаеце – ці не здаецца тут кватэра? – ён шырока і бестурботна ўсьміхнуўся ды ступіў так, каб перагарадзіць ёй праход.

Пачуўшы зварот да сябе, яна так ганарліва ўзьняла галаву, што зрабілася амаль што вышэйшая за Рыгора, хоць спачатку ледзь даставала яму да носа. Скоса зірнуўшы і вытрымаўшы напышлівую паўзу, яна сказала «Пойдзем» і павяла яго выгнутым холам. Шпількі незалежна цокалі па гранітнае плітцы і заціхалі ў дыванох. Нейкая бясформавая, асымэтрычная сукенка.

– Вось гэты офіс я здаю ў арэнду, – яна адчыніла малочна-шкляныя дзьверы і коратка абвяла рукой. Там было сьветла і прасторна, вялізныя вокны, дахі, аблокі. – Я сама выбірала дызайн. Калі табе абавязкова тут спаць, дык можна гэта рабіць вунь на тэй канапе. Ты мэнэджэр?

Рыгор сказаў, што ён лорд Генры Пёрсэл, што яму ўсё падабаецца, і што ён хоча пажыць тут на пачатак паўгода, а потым пабачым. Вось ганарар. Ён пакапаўся і падаў ёй пачак. Пачкаў, дарэчы, засталося зусім няшмат. Яна пагардліва паглядзела на пачак, перш чым узяць, тузанула плячом і наважылася сыходзіць. Трымай ключы. На пытаньне, ці ёсьць унізе рэстарацыя, працадзіла, што замужам і шчасьлівая.

– Гэй, місіс! А ці ёсьць тутака халадзільнік?

Але яна не пашанавала яго адказам. Працокала і дакладным рухам зачыніла за сабой дзьверы. Ён кінуў торбу на канапу з карычневай скуры, агледзеўся. Перамоўны стол, глёбус, бязважкія паўпразрыстыя стольцы, бессэнсоўныя карціны на сьценах. Халадзільнік быў умураваны ў сьцяну і ўтрымліваў у сабе пітныя ёгурты ды сьцеблы салеры. Адкаркаваўшы бутэлечку, Рыгор закурыў і падыйшоў да вакна. Прыгажосьць! Агляд такі, што подых перахапляе. Вось Лявон бы парадаваўся! А ён сядзіць у сваёй вёсцы.

Фітнэс-клюб знайшоўся ў гэтым жа будынку, на першым паверсе. Адсёрбваючы ёгурт, Рыгор прайшоўся заляй: дзяўчаты ў яркіх трыко і слухаўках круцілі понажы вэлатрэнажораў, дзьве мурынкі пяліся пад штангамі, зграйка пажылых лэдзі рабіла гімнастыку перад люстэркамі. Ацэньваючы поглядам, да Рыгора пругка падбегла інструктарка са сьветлай грыўкай: «Вы ў нас упершыню? На бегавую дарожку?» Рыгор самавіта кіўнуў, паказаў пусты ёгуртавы слоік і спытаў, дзе сьметніца. Інструктарка пабегла да сьметніцы, а потым да бегавой дарожцы. Рыгор не пасьпяваў за ёй, і яна нецярпліва абарочвалася. Яе клікалі Лінда. Ён стаў на дарожку, і яна пачала тлумачыць яму кіраваньне.

– Зразумела, Рыгор? Справісься?

– Вядома, Лінда! – ён зрабіў пазытыўны твар. – Пачакай, паслухай анэкдот! Сабраліся аднойчы на Каляды індэйцы-ваяры ў правадыра, і ён пытаецца іх па чарзе: гэй, Моцная Рука, з колькіх бледнатварых ты зьняў за год скальпы? Той трасе дзідай: зь дзесяцёх. Малайчына! Гэй, Зоркае Вока, з колькіх бледнатварых ты зьняў скальпы? Той трасе лукам: з дваццацёх. Малайчына! Гэй, Каракулевая Футра, з колькіх бледнатварых ты зьняў скальпы? Той разводзіць рукамі. Эх ты! Які ж ты ваяр пасьля гэтага? Той праўдзіцца: ну якая карысьць з бледнатварых? Я з мурынаў скальпы здымаю, чорны колер больш практычны!

– Маўчы, брудны расіст! – прашыпела Лінда, злосна прыжмурыўшыся. – Каб ты ведаў, мой муж – афраамэрыканец, і ён можа папросту зрабіць футру зь цябе самога!

І ўцякла, злосна трасучы грыўкай. Хоць Рыгор і звык да слабога посьпеху сваіх анэкдотаў, гэты інцыдэнт сапсаваў яму настрой. Жаданьне займацца спортам калі і было, дык цяпер зьнікла спрэс. «Чаму яна сказала, што я менавіта брудны, а ня проста расіст, га? Мабыць, трэба зьмяніць суколку... Нашу яе ўжо невядома колькі». Ён панюхаў падпаху.

Каб узбадзёрыцца і вярнуць настрой, Рыгор даведаўся ў кансьержніцы, дзе шукаць бліжэйшы супэрмаркет і, падсілкаваўшыся рэшткамі салеры, паехаў па шопінг. Піхаючы перад сабой вялічэзны вазок, ён круціў галавой абапал і спрабаваў зразумець, дзе тут могуць прадавацца суколкі. Бясконца цягнуліся стэляжы зь нейкімі тазікамі, патэльнямі, рамкамі для фатаграфій, швабрамі, пральнымі парашкамі, канцтаварамі, часопісамі, падгузьнікамі. Рыгор збочыў углыб і доўга йшоў праз кветкавыя вазы, кружкі, цацкі, корм для сабакаў, шампуні, рушнікі. Нарэшце ў прасьвеце паміж імбрычкамі і тостарамі мільганулі чыпсы! Ён рынуўся туды ды патрапіў у рай. Сотні гатункаў! Чыпсы, крэкеры, снэкі, сухарыкі, салёная саломка, пернікі, печыва. Рыгор зграбаў пакункі ў вазок: трэба паспрабаваць усё. А наперадзе ўжо віднеліся гігантэзныя халадзільнікі зь півам! Эх, Сара, Сара, твая псыхалёгія ня вартая ні цэнту – вось яно, сапраўднае шчасьце.

Ён пракаціў поўны вазок шчасьця праз касу і расплаціўся. Усьмешлівыя прадаўніцы ў кароткіх спадніцах і паласатых гольфах дапамаглі яму раскласьці шчасьце па мяшкох і, зрабіўшы кніксэны, уручылі ўлётку.

– Прыходзь заўтра на нядзельную службу ў нашу царкву! Будзем радыя цябе бачыць!

Такія ветлівыя.

«І чаму б мне не паехаць на службу?» – разважаў Рыгор раніцай, абвінуўшыся халоднай прасьціной і гатуючы яечню. Хоць Сара нічога не казала пра гэта, Рыгор палічыў, што царква – месца ані ня горшае рамантычна сустракацца за, прыкладам, пляж. Ён перачытаў улётку, знайшоў адрас на мапе. Плюхнуў жаўтком, выцер пальцам. Да дзесяці пасьпею. Спускаючыся на ліфце, адчуў невялікую прыкрасьць, што забыўся зьмяніць суколку.

Царква выявілася прысадзістай будынінай наводшыбе, за плотам, асяроджаная ялінкамі і бярозкамі. Над уваходам вісеў вялікі строгі крыж, каля плоту паркаваліся прыхаджанкі. Ля дзьвярэй яго віталі тыя самыя прадаўніцы: праходзіце вунь туды! Рыгор перасёк хол і зь некаторай нясьмеласьцю ўвайшоў у высокую і прасторную залю. Насустрач яму ўсьміхалася элегантавая лэдзі ў белым:

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)