Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 217
Перейти на страницу:

О-о, вучыцца трэбо, а як жа... Вядомо, трэ... Так трэ сябе паводзіць, каб навучыцелька не скардзіласа на вас... Усім трэ вучыцца і добро... Каб мне цяпер так, як вам, о-о!.. Цяпер, дзеці, не тое, што калісь!..

Настаўніца казала ўжо з уздымам:

Дык падзякуем жа дружна за вельмі цікавае для ўсіх нас ды карыснае ўсім нам апавяданне ветэрана і за такую прыемную ды незабыўную сустрэчу! А вам, шаноўны Лаўрэн Яфімавіч, жадаем многа-многа здароўя і многа бадзёрасці! Ад нас усіх, а таксама і ад дырэкцыі школы, ад парткома ды прафсаюзнай арганізацыі дазволь-це ўручыць вам гэтыя скромныя кветкі са шчырымі пажадан-нямі доўгіх-доўгіх гадоў жыцця і шчасця!

Тады падала чырвоныя гваздзікі.

Цяпер вучні пляскалі больш дружна ды зараз жа рванулі з класа на перапынак. А рванулі з такім грукатам ды гвалтам, з такім імпэтам, што аж дзіва брала, як школьны будынак іх вытрымлівае — таму хіба, што зусім яшчэ новы.

Гэтым часам Лаўрэна агарнула нездаволенасць сабой, расчара-ванне і нейкая горыч.

Ну, навошта яму «доўгія-доўгія гады жыцця», пра якія, мабыць, шчыра гаварыла настаўніца?

Што ён, што Кіра, што Уладзік з Паўлам спадзяваліся ад гэтай сустрэчы, чаго ад яе чакалі?

Яшчэ Лаўрэн адчуў неадольную тупую стомленасць, якой не ведаў, мабыць, пасля найцяжэйшай работы. Не мог сабе нават і ўявіць, як зараз узнімецца на ногі ды пойдзе.

А ісці трэба. Не заставацца ж тут назаўсёды. Толь-кі ж — куды ісці ды чаго?

ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ

ДЗЕ СТАРЫЯ ЗНАЙШЛІ САБЕ КЛУБ

1

Цяпер некаторыя вельмі дзівяцца, што да вайны ў Гродне было аж так многа касцёлаў, цэркваў ды іншых культавых будынкаў, і ўсе яны працавалі на поўную нагрузку[43].

Зараз будынкаў такіх куды менш. Затое ледзь не на кожным кроку павырасталі шыкоўныя палацы і дамы культуры, фінскія сауны і палацы спорту, салоны для дыскатэк. Некаторыя — з мармуровымі калонамі ды сходкамі. Іншыя — з шыкоўным аксамітам крэслаў, расстаўленых пад лінеечку ў прасторных, як футбольнае поле, глядзельных залах з паркетнай падлогай, тоўстымі ходнікамі і ды-ванамі. У іх — люстэркі на ўсю сцяну, як у балетных студыях, у вестыбюлях — электронныя робаты для адмысловай гульні ў лётчыка, капітана карабля, паляўнічага і ракетчыка; у агромністых падвалах — басейны, выкладзеныя метлахскай пліткай.

А ў кожнай такой установе шматлікі Штат — па пятнаццаць, па дваццаць, па дваццаць пяць і больш чалавек.

Што ж, без спецыялістаў і людскога догляду такія ўстановы з дарагім абсталяваннем існаваць не маглі б і дня, а грошай на абсталяванне для гэткіх устаноў нам не шкада. Туды пасылаем сваіх дачок і сыноў. Туды водзім унучак і ўнукаў вучыцца музыцы, гімнастыцы, балету, эсперанта, стэнаграфіі ці вышыўцы. Кожны вечар моладзь валіць туды валам на танцы, канцэрты «Раніцы», «Песняроў», «Рэчанькі». і «Курпе Зялёнэ», на прагляд кінафільмаў, на выступленні фокуснікаў, артыстаў цырка, гіпнатызёраў, эстраднікаў, на спатканні з пісьменнікамі.

Днём установы пераважна пустуюць.

Мала дзе на планеце Зямля людзі дасягнулі такіх поспехаў у галіне сацыяльнага забеспячэння для ўсіх ветэранаў працы, як у нас. Нашы старыя, дзякуй богу, не галодныя. Усе прыстойна апранутыя, з грашыма — маюць іх і ў кішэнях, і ў ашчадных касах на кніжках. Яны з жыллём, пад наглядам медьшынскага персаналу, а выходзяць на пенсію гадоў на пяць і нават на восем-дзесяць раней, чым у перадавых краінах Еўропы і Амерыкі.

Толькі замала мы пранікаем у сэрцы і думкі старых, таму і не ведаем, ды і многім з нас нават у галаву не прыйдзе, што людзі старыя надта часта не знаходзяць месца для духоўнага прытулку. Некаторыя з іх валэндаюцца, бы лунацікі, ад сквера да сквера, ад лавачкі да лавачкі, ад двара да двара, ад пад'езда да пад'езда, ад Пышак да Мелавых гор і мастоў — старога і новых, ад форта аднаго да другога. Гэтак — пры добрым надвор'і.

А ў слату куды ім сябе падзець?

Старасць, у рэшце рэшт,— працяг тае самае маладосці. Калі ты яшчэ менш-больш нармальны чалавек, калі не зламала цябе цалкам хвароба, не прапіў мазгі, то захочацца і табе харастза, душэўнага камфорту — адпаведнага месца, дзе можна было б выказаць сваю больку ці радасць і падзяліцца навіной.

вернуться

43

Усяго да 1939 года ў Гродне налічвалася цэркваў і касцёлаў — дванаццаць, сінагог і. малельных дамоў — амаль шэсцьдзесят, мячэцяў — адна (на 5О тыс. насельніцтва)

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)