Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 139
Перейти на страницу:

— Ты яго прыстукнеш, а колькі можа асірацець сямей з-за аднаго нягодніка. Немцы азвярэюць і пачнуць распраўляцца з непавіннымі людзьмі. Папалохаць можаце, каб з'ехаў хутчэй,— раіў старшыня павятовага камітэта.

О, каб ён ведаў тады, што гэты самы барон Урангель стане атаманам белагвардзейскіх галаварэзаў на поўдні Расіі, што крывавы след за ім працягнецца праз Крым і Чорнае мора, ён бы сам параіў, а то і загадаў Максіму Усу ці Анупрэю Драпезу «прыстукнуць» гэтага барона.

Трохі памуляўшыся, з лаўкі ўстаў Нічыпар Званковіч, выцягнуў з-за пазухі складзены ў чатыры столкі аркушок паперы.

— Тут майго дзядзьку Міхала выбралі валасным старастам, прымусілі нібыта быць нямецкім ганчаком.

А ён чалавек сумленны і от напісаў заяву, каб і яго прынялі ў бальшавіцкую партыю. Не ведаю, што думаеце вы, а я прыняў бы. Наш ён чалавек.

— Думаем тое, што і ты,— весела адказаў Салавей.— Каб Міхал быў не наш, ніхто б яго ў старасты не выбіраў. Воласць была бальшавіцкаю, бальшавіцкаю і асталася. Так ці не, хлопцы?

— Давай сюды заяву,— працягнуў руку Малаковіч.— Хто за тое, каб прыняць Міхала Званковіча ў партыю камуністаў-бальшавікоў?

Разам з усімі прагаласаваў і старшыня павятовага рэўкома.

Пад вечар ён хуценька сабраўся ў дарогу. Цімох Валодзька ўпрыцемку запрог маленькага мышастага коніка, укінуў у палукашак травы і павёз галоўнага павятовага камуніста па аднаму яму вядомых лясных дарожках.

За паўвярсты паперадзе фурманкі ішоў па лесе Максім Ус з наганамі і гранатай, а назіркам шасталі па кустах Нічыпар Званковіч і Лявон Адзінец...

...Назаўтра новы валасны старшыня папрасіў дачку панскага вінакура Лізу, каб схадзіла з ім да нямецкага каменданта і ператлумачыла таму ўсё, што ён мае сказаць.

На дзядзінцы дымілася паходная кухня, а каля яе стаялі ў чарзе салдаты з мядзянымі кацялкамі. Кухар у даўно не мытым каўпаку боўтаў чарпаком у катле і разліваў у кацялкі густы рысавы суп. На дошцы, пакладзенай на дзве цагліны, ляжалі кантовыя бляшанкі з галетамі. Кожны браў блішчасты карабок і з поўным кацялком адыходзіў у цень ліпавых прысад. На ганку ў расшпіленым мундзіры стаяў камендант і глядзеў, як сілкуецца яго войска. Заўважыўшы, што маладзенькая статная дзяўчына ў доўгай спаднічцы, белай блузачцы і саламяным капялюшыку з нейкім мужчынам ідзе да яго, камендант хуценька зашпіліўся на ўсе гузікі, насунуў на лоб лакіраваную каску з двума казыркамі і прыняў важную паставу.

Міхал Званковіч адвесіў нізкі паклон, Ліза толькі кіўнула прыгожай галоўкай і нешта залапатала па-нямецку.

— Растлумач яму, што мужчыны хочуць згарнізаваць каперацыю, вазіць з Бабруйска мыла, газу, соль, каб тут зрабіць хоць якую невялічкую крамку, і просяць у пана каменданта дазволу.

Камендант выслухаў, што яму пераказала Ліза. Рудыя вусы заварушыліся, як у прусака, захадзілі густыя бровы, падобныя на вусы. Ён стаў гаварыць, нібы лаяцца.

— Пан камендант кажа, што сяляне павінны здаваць арміі кайзера Вільгельма хлеб, сала, масла, мёд і палатно. А стараста абавязаны выдзеліць падводы і далажыць пану каменданту, у каго што можна ўзяць.

— Падводы загадаць не штука, а хлеба ды сала гадоў на дзесяць назапашана на хутарах у Пераждаў, Гатальскіх, Ермаліцкіх ды Вінярскіх. Чаго ж? Можна і паказаць, дзе яны хаваюць дабро. А мужыкі даўно нішчымніцу ядуць. Адкуль у іх той хлеб ды сала?

Ад таго, што ніяк не магла перакласці слова «нішчымніца», Ліза аж пачырванела.

— Спісы, у каго ёсць хлеб, я дам. А як нашчот каперацыі, спытай у яго.

Яшчэ паўпінаўся трохі камендант, але Міхал яго ўпрасіў. Можа тут і Ліза памагла сваімі прывабнымі шэрымі вочкамі і румянымі шчокамі з залацістым пушком каля вушэй. Камендант сказаў, што на першы сход пайшчыкаў прыйдзе сам разам з перакладчыцай.

І сапраўды прыйшоў. У школе за вузенькімі партамі і проста на падлозе сядзелі барадатыя і сярэдняга веку мужчыны, асобна каля печы стаяла чалавек дваццаць кабет і маладзіц. Палавінка сонца яшчэ вісела пад лесам і залівала пакой 'чырвоным бляскам. Па вуліцы ў хмары рудога пылу ішла з пашы чарада кароў. Чутно было, як ляскае пастух доўгаю пугай і кляне лысух і рагуль.

Камендант увагнуўся ў нізкіх дзвярах, каб не збіць шышака на блішчастай касцы, атрос з мундзіра пыл і пайшоў да стала. Следам за ім убегла Ліза. Жанкі скоса паглядзелі на яе. «Не была б то адна кроў, бач, як дагаджае»,— шапнула Мікодыміха Парасцы.

Камендант сеў за стол і паманіў пальцам валаснога старасту. Міхал стаў побач і неяк сарамяжліва загаварыў :

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)