Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 217
Перейти на страницу:

— Страшно, дзеці, калі зусім ніц не робіш. Як толькі возьмешса за што — за каня, за параненаго, тады ўжэ нічого не баішса, бытта новым чалавекам робішса. З усімі людзьмі, мабыць, гэтак, калі адно прыглядзецца добра тады да іх...

Яшчэ яму хацелася дадаць, што бывае таксама страшна, калі пе ведаеш памераў небяспекі, якая цябе чакае. Але тут адчуў — яго тлумачэнне будзе для малых незразумелым, бо які ж яшчэ мелі яны жыццёвы вопыт. Ніякага.

Да ўсяго добра заўважыў — настаўніца выхаванцаў сваіх ужо ледзьве-ледзьве стрымлівае. Яшчэ мінуту і клас рассыплецца. Мо ўжо хопіць і таго, што ім тут нагарадзіў?

А класнай захацелася якраз спатканне нечым яшчэ і замацаваць. Успомніла:

А як вы, Лаўрэн Яфімавіч, адносіцеся да таго, што заходне-нямецкія гісторыкі кажуць, бытта войскі іхнія перамог не гераізм на'шых байцоў і афіцэраў, а рускія маразы ды вялікая тэрыторыя, што стала для іх нечаканасцю?

Прыняўшы пытанне за абразу, Лаўрэн абурана кінуў:

Што яны там мелюць?! Што, немцы ў карту не маглі заглянуць перад тым, як вайной ісці на нас, каб упэўніцца, якая тэрыторыя перад імі — велькая ці малая? Не маглі на градуснікі перад гэтым зірнуць?

Настаўніца нават усміхнулася — так адказ ветэрана ёй спадабаўся. Захацелася спытацца яшчэ пра нешта, але ў класе ўжо ўзняўся вэрхал.

Ліпа Вацлаваўна! — схапіўся пуцалаваты хлопчык з першай парты.— А Блёскін кусаецца!

Блёскін!

То хай мне аддае маю марку! — ускочыў ды абурана загаласіў другі такі самы жэўжык.

А я ў цябе браў?

Браў!

Калі-і?

А мо — не?

Ы-ы-ых, шчэ што выдумай!

Узяў і не прызнаецца!

У чым маю прызнацца? Яе ў мяне ўжо няма!

А дзе?

Сам шукай!

Ты аддаў, а шукаць стану я? Хо!

Я павінен за цябе рабіць гэта, так?

I не я!

Цішэй там, на «камчатцы»! — накрычала на абодвух настаў-ніца.— Блёскін і ты, Самойла,— сядайце! Сядзьце і не маячце мне пе-рад вачыма! Ладна, ладна, сядайце! Разбяромся з вашымі маркамі потым! У нас яшчэ — класная гадзіна наперадзе!

А хай аддасць маё!

Прывецік!

Во, не хоча аддаваць!

А як магу табе аддаць тое, чаго ў мяне даўно няма? Ну, як, скажы?

А дзе яна?

Я нанімаўся ў цябе вартаваць?

Не выкручвайся, а скажы — дзе?

Каму я загадала — сядзьце ды змоўкніце, нарэшце!

Хай раней скажа — наймаўся я да яго?

А ты скажы — дзе!

Служку знайшоў!

Сядзеце вы, нарэшце? — з пагрозай кінулася да крыкуноў настаўніца.

Паслухаўся і сеў толькі Самойла. Другі ж вучань на настаўніцу не звярнуў нават увагі. З абуранага імгненна зрабіў прыстойна-ветлівы выраз твару ды ў Лаўрэна спытаўся:

А вы штык, каску, пісталет ці яшчэ там што такое... Ну, напрыклад, нямецкае знамя з вайны прывезлі?

Ага-а! — зноў дружна ажывіўся клас.

Што вы цяпер з вайны маеце?

Можаце нам паказаць?

— Прынясі-іце!

Лаўрэн спалохаўся:

Што прывё-оз?.. Пістале-ет, зна-амя нямецкае?.. Нашто-о яны мне-е?!

I бездапаможна паўзіраўся на класную.

Тая над пачцівым старым з сіваватымі, бы з сярэбранай стружкі, валасамі, з чыстымі праўдамоўнымі вачыма, з насупленымі густымі брывамі ды з адкрытым тварам чалавека, які змалку прызвычаіўся самастойна думаць, вырашаць і адстойваць свае думкі, зжалілася. Здаволеная, што гэты госць не пайшоў плесці чаго трэба і не трэба, як часамі здараліся ў яе прыкрыя выпадкі і яна тады гатова была вучням затыкаць вушы, настаўніца ўзялася ўрачыста вымаць з графіна букет ды бойка загаварыла:

Ну, рабяты, а цяпер давайце дружна падзякуем шаноўнаму нашаму госцю-ветэрану Лаўрэну Яфімавічу, што выкраіў ад сябе каштоўны час і завітаў сюды, каб падзяліцца ўражаннямі аб незвычайнай для ўсіх нас падзеі — Вялікай Айчыннай вайне! Былі гэта, рабяты, надта важныя для нашай краіны гады — удзельніку ніколі-ніколі не забыць такога. Праўда, Лаўрэн Яфімавіч?

I ён на ўсялякі выпадак матнуў галавой.

А яшчэ ветэран, які перажыў ваеннае пекла, напэўна, хоча, каб вы, рабяты, усе-усе,— і ты, Блёскін, і ты, Самойла, і ты, Шалкевіч, і ты, Курачкіна, і астатнія — добра вучыліся, выдатна сябе паводзілі, былі дысцыплінаванымі, выканалі ды перавыканалі план па здачы металалому і макулатуры і наогул сталі дастойнымі герояў свяшчэннай вайны, іх неўміручай вайсковай славы і доблесці! Праўду я сказала, Лаўрэн Яфімавіч?

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)