Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 187
Перейти на страницу:

— Ты не верыш мне, князь?

— Цяпер цяжка каму верыць.

— Выбачай, князь, што, можа, пахвалюся. Я быў сярдзіты, зацяты, неміласэрны ў баі з непрыяцелем ці да здраднікаў i падманшчыкаў, але я не запляміў сябе подласцю. Дык не заплямлю i цяпер, каб нават мяне змушалі да гэтага. Думаю, твае сынаўцы, што добра ведаюць мяне, могуць пацвердзіць гэта. Калі ўсё добра з Мендогавай сям'ёю, дык вам ніякай замінкі не будзе. Хочаце перамовіцца з самім Мендогам — калi ласка.

— Не! Я не хачу яго нават бачыць! — горда ўскінуў сівую галаву Выкінт.— I ім,— кіўнуў на Таўцівіла,— не раю верыць на слова крыважэрцу i заставацца нанач з ім пад адным дахам. Я ім, сіротам, дам прытулак i абарону.

Усяслаў ведаў, што i ён не здолее прымірыць Міндоўга з Выкінтам ды з маладымі князямі, перавёў позірк на паніклага Таўцівіла i сказаў як мага лагодней:

— Не сярдуй на мяне, князь. Некалі ты сам зразумееш, чаму так зрабіў Навагародак i ацэніш гэта належна. Пачакай крыху, мы з табой яшчэ будзем разам заадно!.. Наперадзе, думаю, у нас з табой будзе яшчэ шмат адных турбот, бяды, роздумаў, а то i сумесных баёў! Ты, Войшалк i я можам яшчэ пайсці разам па адной дарозе!..

— Заадно магу пахваліць Міндоўга,— з ухмылкай паківаў галавою Выкінт,— ён усё ж добра разбіраецца ў людзях. Неяк раз за чашай віна ён добра мне сказаў: ты, Усяслаў,— i зубр, i ліс хітры!.. Спажываеш Міндоўга i пралічваеш, як, дзе i калі некалі спажыць яго сына ды яго стрыечных братоў! Канечне ж, найперш у сваю карысць, у карысць Навагародка, што ўжо выпускае моцныя кіпцюры i намерваецца ўхапіць вялікую здабычу!.. Але не вельмі спяшайцеся кідацца на яе: i на вас ёсць свой аролдрапежнік! Думаю, ён пільна сочыць за вамі, заўважае вашы выхілкі! Да слова, ён вярнуўся ўжо ад Батыгі ці не?

— Пакуль што яшчэ йе.

— Вось каго ты найбольш асцерагайся, а не мяне. Даніла самахоць ніколі не выпусціць вас ca сваіх абшараў, з-пад сваёй волі.

— А ты, князь, не гуляй, не выгадвай на гэтым. Моцны Навагародак — гэта ваша заслона ад драпежніка з поўдня. Дый, кажу, i з іншых бакоў, калі будзем ладзіць. Будзеш мець час — прыязджай у Навагародак, перамоўся з князем Ізяславам пра ўсё.

— Пагляджу,— адказаў той, узяў пад локаць Таўцівіла, які ад наплыву горкіх маладых пачуццяў i няспраўджаных мар гатоў быў заплакаць.— Хадзем, сынавец. Сёння мы мусім адступіць.

— I не павячэраем разам, не вып'ем сузгодчую чашу? — усё ж не выцерпеў, пераможна ўсміхнуўся Усяслаў.

Выкінт нічога не паспеў адказаць: у грыдню пачалі заходзіць княгіня Ганна, Войшалк, Данута, Хвал i іншыя, дорачы Усяславу радасныя ўсмешкі.

— Усяслаў, будзь верны свайму слову, загадай сваёй дружыне затрымацца ў лесе, пакуль мы не выедзем з Руты,— папрасіў Выкінт, калі ён падалаваўся з вызваленымі з палону жанчынамі i парукаўся з мужчынамі.— Мы не будзем доўга збірацца, выберамся адгэтуль хутка.

Як ні ўгаворваў Усяслаў, ні Выкінт, ні маладыя дагэтуль дружныя з ім князі не зажадалі застацца на міравую вячэру — гэта значыць, пакутліва бачыць Міндоўгаву пераможную ўхмылку i чуць яго не вельмі далікатныя кпіны, а потым i п'яныя прычэпы, дык неўзабаве пакінулі са сваімі воямі Руту, a ў яе з навагародскай дружынаю ўехаў Міндоўг — зноў вярхоўным уладаром Літвы, радасны, толькі, мабыць, з кропляй горычы, што яму ўжо сёння не ўдалося расправіцца з супернікамі-праціўнікамі i што з імі наперадзе, канечне ж, спрэчкі, сутычкі, нават барацьба не на жыццё, а на смерць.

— Што — самі не захацелі падавацца да мяне? — не толькі не прытуліўшы, але нават i не павітаўшыся з жонкай-княгіняю, ухмыльнуўся Міндоўг.— Вам было добра i з імі, маімі ворагамі?

Ганна, апранутая ў сціплы цёмны сарафан i ў такога ж невясёлага колеру каптуры, з манаскай бледнасцю i пакорлівасцю на зарана пастарэлым твары, нічога яму не адказала на гэтую, без ніякай потайкі выяўленую пры людзях непачцівасць. Нічога не адказаў i засяроджаны, бледны i смутны, як i маці, Войшалк. Змаўчала звычайна смелая i вясёлая Данута. Нават апусціла вочы.

— Дазволь, князь, мне слова сказаць,— выступіў з-за іхніх спін спакойны Хвал.— Яны не чынілі нам ніякага зла, але з Руты не выпускалі. Князь Выкінг падбіваў тваіх i сваіх сынаўцоў даць вам бой, але яны стрымаліся, пабаяліся раззлаваць Навагародак. Пра астатняе няхай табе раскажа баярын Усяслаў, што перамаўляўся з імі.

— Ладна, веру, што вы не маніце,— усміхнуўся Міндоўг, падаў Хвалу руку, прытуліў да сябе Дануту, Войшалка ляпнуў па плечуку, а Ганне прыязна хітнуў галавою.— Клічце дворскага, цівуна, стольных, няхай усё самае лепшае падаюць на стол, будзем святкаваць нашу перамогу!

3

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)