Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
Вось нарэшце знаёмы стары лес парадзеў, а пасля зусім саступіў месца бярэзінам i альхоўю: пачалася сырая i цяпер балацявіна, а за ёю гусцілася самае рознае кустоўе, а за ім як на далоні адкрылася шырокае поле, на якое сцяною падаў цень з супрацьлеглага, заходняга боку, накрываючы сабою зямлянкі i паўхаткі; пасярод поля i селішчаў, на невысокім узгорку, стаяла асвечаная сонцам Міндоўгава сталіца. Не, гэта не быў горад, нават не было i гарадзішча: тут меліся роў, за ім — невысок! земляны насып, а на насыпе стаяла абгарода-гародня — завостраныя пікамі ўверх высокія i змацаваныя адно з адным бярвёны, а за ёю, як добра ведаў Усяслаў, было некалькі дзесяткаў драўляных баярскіх i дружынніцкіх дамоў, пасярод якіх высіўся двухпавярховы, таксама толькі з дрэва княскі хорам. Як крэпасць Рута далека са ступал а Нолацаку, Навагародку, Менску, Ваўкавыску ці Гародні: там было нямала пабудоў з цэглы i каменю ды i сцены былі нашмат трывалейшыя.
На выездзе з лесу яны запыніліся i прыгледзеліся. За пікамі бярвёнаў былі відаць у звыклых літоўскіх даспехах воі — яны стаялі на нябачных адгэтуль плашкавых насцілах, азіралі наваколле і, калі трэба будзе, могуць адтуль біць стрэламі, калоць коп'ямі, a калі хто няпрошаны палезе на сцяну, дык i секчы яго мячамі.
— Як лічыш, князь, дадуць нам бой ці не? — запытаў Усяслаў у Міндоўга, які запыніўся побач i сумна пазіраў на сваю сталіцу, куды яго не хацелі пускаць.
— Першыя не асмеляцца падняць на цябе меч,— пахмурна адказаў той.
— Дык i мы першыя не падымем на ix зброю.
— Я падкажу зараз самыя слабыя месцы, дзе нядаўна ледзь не зрабілі пралом крыжакі,— падахвоціў яго да атакі Міндоўг.— Бяры крэпасць, пакуль не сцямнела. A калі не возьмем да цямна, дык абкладзем ix з усіх бакоў, каб уночы нават мыш адтуль не вышмыгнула!
— Не, Міндоўг, трэба абысціся без крыв«. Такі Ізяславаў наказ.
— Яны загадалі захапіць мяне жыўцом, а ты што — пойдзеш з імі на перамовы?
— Найду.
— А не будзе гэта ўніжэннем Навагародку? Такі баявы ваявода, пасаднік просіць міру i ласкі ў жаўтаротых!
— Я не буду гэтага прасіць, я ім гэта параю,— спакойна адказаў ён.— Калі будуць разумныя, разважлівыя, дык мір i зшда захаваюцца.
— Толькі не ў мяне з імі. Нам ужо разам не па дарозе. Дык на ніякія перамовы я не пайду.
— Канечне,— уздыхнуў Усяслаў,— табе не трэба ісці туды. Ты, Таўцівіл, Эдзівід, а то, можа, нават i Выкінт не пагаворыце спакойна, адразу ж пачнеце крычаць, абражаць адно аднаго, а пасля схопіцеся за мячы, нальяце столькі крыві, што потым прыйдзецца не сонцаварот i не два разбірацца ды супыняць крывавую ростырку.
— Дык ты што — пойдзеш да ix сам? Адзін?
— Сам. Адзін.
— A калі які дурань ці здрайца пусціць у цябе стралу з крапасной сцяны?
— Вось тады Бялян павядзе дружыну на штурм.
— Не рызыкуй. Ды, кажу, патрасі кулаком, няхай яны едуць сюды, у наш стан.
— Яны могуць паасцерагацца выйсці з крэпасці. Тым больш, што ты тут у запале можаш перакіпець.
— Дарэмна ты будзеш разводзіць цырымоніі,— зморшчыўся Міндоўг.— Шчанюкі яны яшчэ, каб нароўні з выжлам мець варункі!
— Сёння — шчанюкі, a заўтра ўжо — самі спраўныя выжлы... — усміхнуўся шматзначна Усяслаў i загадаў Бяляну: — Давай пасольскія знакі.
Калі той заявіўся неўзабаве з навагародскай бел-чырвона-белай i спрэс белай харугвамі, яго Усяслаў запыніў, выбраў лепшы дзесятак сталых вояў.
Абаронцы на сценах неспакойна назіралі за імі. Канечне, хтосьці з нецярплівых ці падбухторлівых мог пусціць найперш у яго, Усяслава, стралу, але i таму пагражала б смерць ад сваіх за тое, што стрэліў у перамоўшчыка, а старшаму абароны — ганьба.
Непадалёку ад дубовай i акаванай жалезам брамы, перад расчышчаным ад снегу, глыбокім ровам, Усяслаў спешыўся. Канечне, цяпер найбольш рызыкаваў не толькі жыццём, але i сваім імем дый гонарам Навагародка: да яго маглі не выйсці i не адчыніць перад ім браму, як, скажам, у свой час не адчынілі ў Драгічыне вароты перад князямі Данілам i Васількам з сем'ямі, калі тыя вярталіся дадому з уцёкаў ад Батыевага нашэсця з вотчыны Конрада Мазавецкага i вялі з сабой чужую сілу, каб з той зноў заўладарыць у Галічы i Валыні.
Ды не, Усяслава не асаромелі: неўзабаве, кал i вялікае i чырванаватае сонца зусім нізка павісла над зямлёй, нешырокая, для праходу людзей, адчынілася брамка, i з крэпасці выйшаў малазнаёмы, маладзейшы за яго баярын князя Таўцівіла, падышоў i стаў на крайку таго берага рова. Крыху памаўчаўшы, пасля лёгкага наклону запытаў:
— Што хоча сказаць нам навагародскі ваявода?