Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 187
Перейти на страницу:

— Я прыйшоў сюды найперш як пасол нашага князя.

Паколькі спаўняю княскі наказ, дык магу гаварыць толькі з князямі Таўцівілам i Эдзівідам.

— Я перадам твае словы маім князям,— баярын адкланяўся i вярнуўся ў крэпасць. Праўда, даволі хутка адчынілася вялікая брама, а сюды, на роў, апусціўся на тоўстых ланцугах мост з абчасаных бярвёнаў.

— Як толькі зойдзе сонца, я павінен выйсці,— сказаў Усяслаў дзесяцкаму.— Калі не выйду, няхай баярын Бялян запатрабуе, каб мяне выпусцілі. Не выпусцяць — бярыце крэпасць.

Сказаў, пакінуў свайго каня, узяў трох рослых дружыннікаў i падаўся ў Руту. Мост за імі зноў паднялі, а браму зачынілі; Таўцівілаў баярын пад насцярожлівыя i запытальныя позіркі вояў павёў яго ў Міндоўгаў просты, але моцны з тоўстых абчасаных бярвёнаў хорам з невялікімі акенцамі-дыхнікамі. Мяча ад яго i ад дружыннікаў не забралі.

У асветленай ужо грыдні, куды Усяслаў зайшоў адзін, яго чакалі добра знаёмыя Таўцівіл i Эдзівід — абодва рослыя, з доўгімі светлымі валасамі, прыціснутыя на лобе i на патыліцы чырвонай з жоўтай пазалотаю стужкай, у аднолькава сініх кашулях i скураных, вырабленых са скур аленяў безрукаўках. Таўцівіл быў худы, з доўгім носам i тонкімі губамі, a Эдзівід паўнеўся ружовымі шчокамі ды таўставатымі, яркімі, як у жанчыны, губамі.

Акінуўшы позіркам маладых наструненых князёў, Усяслаў адразу ж перавёў вочы на супрацьлеглую бурачковую аксамітную доўгую, да самай дашчанай, нацёртай воскам падлогі, занавеску: за ёю, ведаў, схаваны яшчэ адзін ход сюды. Там звычайна хаваліся Міндоўгавы целаахоўнікі ці тыя, хто па гаспадаровым знаку павінен быў нечакана выскачыць i забіць заманенага сюды непажаданага госця.

— Вечар добры, князі,— схіліў галаву Усяслаў.

— I табе, баярын, добры вечар,— адказаў больш рашучы Таўцівіл, a мяккі Эдзівід толькі кіўнуў. Праўда, абодва пільна сачылі за тым, што i як ён тут азірае.— Садзіся, баярын.

Сам сеўшы, Таўцівіл намагаўся быць спакойным, але голас ягоны ўсё ж уздрыгнуў. Добра адчувае, што пачаў ён тут не гульню, a калі гульню, то не малую, што вось захвалявала i саюзнікаў-суседзяў. Усяслаў сеў насупраць ix.

— Што прывяло цябе на літоўскую зямлю, баярын? — хоць раней Таўцівіл часта быў госцем у Навагародку, бо сябраваў з іхнім княжычам i хацеў бачыцца з Войшалкам, паводзіўся з пашанотай, а то нават i падлашчваўся да яго, Усяслава, каб ён дзядзькаваў-вучыў вайсковаму i яго, але цяпер вось запытаў халаднавата.

— Што пры вял о мяне сюды? — пазіраючы пільна яму ў вочы, усміхнуўся Усяслаў.— Toe, што вы, маладыя князі, наказал i нам свае кіпцюрыкі!..

Ад Таўцівілавага твару ад гэтых усмешкі i слоў адліла чырвань, пайшла-пайшла плямінамі белізна.

— Хіба вам? — мармытнуў ён.

— I нам, калі вы з нашым ганцом не адпусцілі ў Навагародак Міндоўгаву сям'ю,— без усмешкі ўжо сказаў ён.

— Княгіня, Войшаль, Данута не любяць Міндоўга, дык самі не захацелі ехаць да яго! — запаліста прамовіў Таўцівіл.— Можаш, баярын, сваімі вачыма ўбачыць: яны жывыя i здаровыя!

— Якраз такі наказ мне князя Ізяслава: спачатку ўбачыць Міндоўгаву сям'ю, а пасля пачаць перамовы з вамі. Я прыехаў сюды яе толькі як ваявода, але i як пасол.

Такi нязвыклы лядок у ягоным гол асе зусім астудзіў запал маладых князёў: спакойны, нават нібы заўсёды млявы Эдзівід заплюскаў доўгімі рыжаватымі павекамі, а звычайна смелы Таўцівіл дарэшты збялеў. Да ўсяго Эдзівід з дакорам зірнуў на брата, што не цяжка было угадаць ягоныя думкі: «Я ж табе казаў, каб ты не рабіў такое!»

— Кажу ж, усе Міндоўгавы сямейцы жывыя i здаровыя.

— Пакажы,— ска за ў Усяслаў.— На вялікі жаль, болей не магу верыць табе на слова.

Таўцівіл зірнуў на Эдзівіда — той адразу ж падняўся i, адхінуўшы бурачковую занавеску, выйшаў з грыдні. Але, здаецца, за патайнымі дзвярыма затрымаўся: адтуль пачуўся шэпт. Лепш сказаць, на Эдзівіда там хтосьці незадаволена засыкаў. Таўцівіл заўважыў, што Усяслаў усё чуе, дык. пачаў бянтэжыцца i ўжо чырванець — спачатку запунсавеліся вушы, а потым выплылі плямкі на шчоках.

— Малады дружа, я разумею, што i для чаго ты ўсё гэта робіш. Твае патайныя намерь? мне вельмі ясныя, Усяслаў быццам не пазважаў на тое, што ix падслухоўваюць.— Не скажу: добра яно ці пагана. Але па-сяброўску параю, пастукаў пальцам па засланым зялёным сукном стале,— будзь асцярожны ў гульнях з агеём! Каму трымаць вяршзнства на Літве — гэта не толькі твая, Эдзівідава ці яшчэ нейчая іншая воля, не толькі воля Літвы. Гэта — яшчэ i пільныя інтарэсы суседзяў: найперш Навагародка., Полацака, Жамойці. Полацак i Жамойць, канечне, не запярэчаць, каб якраз ты, малады, стаў вярхоўным на Літве, бо па бацьку — ты з роду полацкіх князёў, а па маці — з жамойцкіх. Але, павер, Полацак адразу ж не пацерпіць, калі ты станет васалам Жамойці. Што да Навагародка, дык зноў скажу табе, Таўцівіл, зусім шчыра: мы цяпер хочам, каб Літва не падпала ні пад волю Полацака, ні пад волю Жамойці. Мы, як ты не раз i не два чуў сам, цябе паважаем, хочам зберагчы. Як самога, так i тваю прыязнасць з Войшалкам. Але цяпер, у гэты час, вярхоўным князем на Літве павінен быць толькі Міндоўг. І мы зробім усё, каб ён ім i быў!

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)