Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
Усяслаў сек-рэзаў словамі, a Таўцівіл слухаў яго ўжо апусціўшы галаву, як шкодлівы шчанюк.
— Я, Таўцівіл, цяпер не магу раскрыць табе ўсе нашы інтарэсы,— мякчэй сказаў ён.— Прыйдзе час — усё ўведаеш, зоймеш тое месца, якога будзеш варты найперш ты. Але сёння, чуеш, сёння ж мужна прызнай вяршэнства Міндоўга i ўпусці яго ў Руту! Я табе за гэта скажу толькі дзякуй i назаву цябе разумным i дальнабачным князем, для якога Навагародак будзе сябрам!..
Таўцівіл адрачона маўчаў, часта, мусіць, ад роспачы заплюскаў па века мі. Можа, гэтае маўчанне зацягнулася б, але вось занавеска калыхнулася i з-за яе выйшаў Выкінт — пажылы, высокі, з кучмай сівых валасоў i з сівымі вусамі ды барадой. У мяккіх ботах, у якія был i запраўленыя суконныя порткі, у белай кашулі, паверсе якой была цёплая безрукаўка, хораша аблямаваная вавёрчыным мехам.
— Навагародак дыктуе волю Літве!— не вітаючыся, той акінуў яго, Усяслава, сцюдзёным позіркам, запыніўся перад сталом за крокі два.
— Здароў, князь Выкынт,— падняўся i ўшанаваў жамойцкага ўладара Усяслаў, a калі той таксама паздароўкаўся, зноў сеў. Некалькі хвілін яны, сталыя ваўкі, пільна ўперваліся адзін аднаму ў вочы.
— Дык што скажаш, навагародскі баярын? — Выкінт, бывалы князь і чалавек, зусім не разгубіўся ад яго позірку.— Чаму ўмешваецеся ва ўнутраныя літоўскія спрэчкі, не зважаеце на інтарэсы тут Полацака i Жамойці?
— Думаю, князь Выкынт, чуў усё, пра што мы гаварылі з князем Таўцілам,— таксама без ніякага збянтэжання, спакойна i ўпэўнена адказаў Усяслаў,— дык мне не трэба нічога паўтараць.
— Ты загадваеш Таўцівілу i Эдзівіду! Свае інтарэсы! Сваю волю!
— Я нічога не загадваю, князь. Я перадаю параду нашага князя тваім маладым сынаўцам.
— Але ты гэтую «параду» прывёз з баявой дружынай! — не толькі ўкусіў, але i ўскіпеў Выкінт.— A ў абозе — канечне ж, Міндоўг, які прагне зноў тут заўладарыць i расправіцца з імі, каго ты называет сваімі сябрамі!
— Калі б не ўмешвалася з сілай у літоўскія спрэчкі Жамойць, князь, дык не трэба было б нам падаваць свой строгі голас.
— Я — госць сваіх сынаўцоў!
— У доме, з якога выгналз законнага гаспадара!
— Быў гаспадаром тут Міндоўг, а цяпер гаспадары тут Таўцівіл i Эдзівід.
— Не, князь. Быў, ёсць i будзе, колькі трэба, тут гаснадарыць толькі Міндоўг!
— Вось! Вось! — адвёў убок руку Выкінт, паказваючы на яго Таўцівілу.— Не Літва сама ў сябе ўсё рашае, а Навагародак!
— Годзе, князь, не спакушай маладыя сэрцы,— з іроніяй усміхнуўся ён.— Усё ты добра разумееш, толькі перакручваеш на свой лад. Ды ведай: ласа пазіраеш на Літву, хочаш пасадзіць тут паслухмяных сынаўцоў, каб ранапозна прыбраць край, але Навагародак гэтага ніколі, чуеш, ніколі не дапусціць! Дый літоўскаму люду, хоць ён у язычніцтве, а мы, хрысціяне, бліжэй, радней па даўніне, па звычаях, гутарцы навагародцы, чым жамойцы. Ён цягнецца да нас, а не да вас.
Усяслаў засек-зарэзаў словамі i Выкінту, як нядаўна Таўцівілу:
— Дык не спрабуй, князь, пасварьщь нас i Літву! Мы — суседзі-браты, інтарэсы нашы адны: устояць i ўмацавацца. А гэта можна зрабіць нам толькі разам. Ды i Жамойці не зашкодзіць саюз з нам!. Бо вас i нас могуць прыперці, увапхнуць у бочку, сціснуць абручом адны i тыя ж ворагі. Як з захаду, так i з усходу. Як з поўначы, так i з поўдня... Не так, князь? Можа, не будзем спяшацца трэсці адзін на аднаго мячамі?! Можа, умерым прагу i пыху, а больш цярпліва ды мудра пашукаем згоды i міру? Можа, i паступімся калі-нікалі сваімі дарагімі, але ўзрыўнымі інтарэсамі?
— Нічога не скажаш, i ваяваць, i гаварыць умееш,— спахмурыўся Выкінт.— Князь Ізяслаў можа быць табой вельмі задаволены: добра, цвёрда адстойваеш інтарэсы Навагародка. Усё, нават знешнюю небяспеку для ўсіх, спрытна спажываеш у сваю карысць.
Выкінт зажаваў сівыя вусы, адвёў вочы ўбок, а пасля самалюбна, але засмучана пачаў скорвацца:
— Цяпер за Навагародкам сіла. Што будзе далей, яшчэ паглядзім...
Усяслаў, адчуваючы радасць на душы, тым не менш стрымаў яе. Як i ўрачыстую пераможную ўсмешку.
— Спакойны ад'езд з Руты нам будзе? — змрочна запытаў Выкінт.— Па дарозе нам засад не будзе?