Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Ад Одэра яны калонай валілі тады ў прыгарад Берліна. Немцы ўжо сталі зусім-зусім не тыя, што былі калісьці,— з іх амаль увесь дух выйшаў, а заадно, мусіць, і бензін. Было відаць па кінутых на шашы машынах — цэлых і часамі новенькіх: налівай у бакі гаручае ды сядай за абаранку. Калі і з'яўлялася на хаду грузавічка, то цягнула дзве, тры іншыя, а нямецкія пехацінцы калясілі больш на равэрах[42], чым у кузаве. Насустрач нашай расцягнутай калоне сяды-тады крочылі ў касках адзіночныя немцы здавацца ў палон. Але ж імі мала хто і цікавіўся, бо па-вясенняму свяціла красавіцкае сонца, заліваліся радасна і звінелі жаўрукі, зелянелі трава ды вербы, пахла разапрэлая ралля, па якой пахаджвалі нават ужо буслы, і блізіўся, нарэшце, канец абрыдлай усім вайне, напаўняючы сэрцы байцоў радасцю.
У медсанбатаўскім рэзерве ў той час круціўся нейкі сяржант — высокі, худы, з падзёўбаным воспай тварам, з тоўстым носам і пражылкамі на ім.
«Мамку маю немцы забілі і татку павесілі!» — казаў усім весела, бытта хвалячыся.
Напэўна, хлусіў. У каго і праўда ворагі парашылі родных, гэтага байцы не выстаўлялі. А калі ўжо і гаварылі, то з болем ды адпаведна сябе паводзілі. А гэты, бывала, забяжыць у мястэчку да якой-небудзь канторы, вывалача машынку дтя друкавання ды з цэлай сілы аб брук — тарах! А то загляне ў пустую кватэру, мэблю перакуліць ды з пісталета па люстзрках — бах! бах! бах! — шчэ і рагоча ад звону, з якім шкло сыплецца.
У адным месцы злева ад дарогі медсанбатаўскі абоз убачыў — ляжыць сабе на раллі паранены немчык. Відаць, сябры падаслалі пад яго коўдру. Пакталі яму пад галаву яшчэ і каску, а на яе — скатку шыняля. Белабрысы, маладзенькі салдацік, мабыць, з апошняга фрыцаўскага прызыву.
Цалкам хлапчаня яшчэ. Усё прыўзнімаў галаву ды цікаваў на ка-лону — бы некага выглядаў ці чакаў. А збоку ў яго валялася дзеся-цізарадка. Нямецкая — няўклюдная і цяжкая. Лаўрэн нават падумаў, ці не пакласці немчыка ў павозку. Агледзеў уважліва свой вазок, не знайшоў свабоднага месца і вырашыў — падбяруць іншыя, войск цэлая прорва валіць.
Раптам худы сяржант з падзёўбаным воспай тварам убачыў салдаціка ды пашыбаваў па чорнай і гразкай раллі прама на яго. Покуль хто паспеў вымавіць і слова, нягоднік хапіў дзесяцізарадку і выпусціў у ляжачага салдаціка кароткую чаргу: тр-р-р!
Бялявая галава з'ехала з каскі на раллю. Немчык яшчэ пару разоў скорчыўся і апруцянеў.
«Ах-х!» — пракацілася па калоне жахлівае абурэннс.
Абармоту гэтага здалося мала.
Ён схапіў дзесяцізарадку за ствол ды, каб пабіць ложа, узняў яе, як палена, над галавой ды гахнуў з усяе сілы па касцы прыкладам. Што магло атрымацца пасля такога маху, кожнаму франтавіку добра вядома. Замок узвёўся, баёк ляснуў па пістоне ды — бабах! — худому сяржанту з падзёўбаным воспай тварам дзесяцізарадка стрэліла ў жывот. Ужо мёртвым рэзервіст так і зваліўся адразу папя-рок бялявага немчыка.
Не пашкадаваў абармота ніхто.
Потым, калі начальства пачало разбірацца, выявілася, бытта сяржант тры гады сядзеў за бандытызм...
— Не, забіваць немцаў мне не даводзіласа — чаго не, таго не. Не буду на сябе нагаворваць, не стану грэх на сваю душу браць,— добра-сумленна прызнаўся Лаўрэн.— Нават калі ў павозцы было месца, іхніх параненых браў на воз да сябе ды валок са сваімі — на перавязку. Памятаю, ашчэ колькі разоў валок гэтак. А такія былі немчыкі ўжэ смірпыя, добранькія і ветлівыя — смех адзін! Усё савалі свае цыгаркі, пстрыкалі запальнічкамі, цвярдзілі: «Гітлер — капут! Гітлер — капут!» Капітан наш чалавекам быў людскім, лячыў іх таксамо.
Дзеці ўзіраліся на ветэрана ўжо паблажліва — зноў не дагадзіў вучням.
А што мог параіць?
5
Дробненькае і непрыкметнае дзеўчанё з-за першага століка, як бы з жаласці да госця і з вялікага спачування, нясмела пацікавілася:
Дзядзя, а на вайне страшна, праўда?
Хлопчыкі на яе накінуліся:
О-о, баяка!
Знайшла-а аб чым пытацца!
Ку-урыца бязмозглая, а не Курачкіна!
Маўчала б, маляўка!
А ты — бегемот!
Шчэ агрызаецца!..
Перастаньце! — цыкнула настаўніца.
А Лаўрэн спахапіўся — цікавае пытанне задало гэтае дзіцянё. Толькі ніколі чамусьці не задумваўся над ім. Калі ж так прыпомніць усё тое, памеркаваць...
Гм, бывала, вядома, тады ўсяляк. Але ж калі страх яго агортваў наймацнейшы? Напэўна, як бездапаможна сядзеў у якой-небудзь яміне ці ляжаў без руху ў баразне, а ў гэты час вакол ірваліся снарады, міны ды ціўкалі кулі, пырскаючы гразёю і пяском у вочы, а жгуты тугога паветра джгалі каля твайго носа, білі табе па твары ці нагах. У такіх выпадках пагалоўна ўсе баяліся ды адчувалі спіной пералёт кожнай кулі, кожнага асколка, кожнага каменя, груды і кавалка цэглы — хай ніхто не брэша, што іначай было. I тады кожны імкнуўся зашыцца, як той крот, чым глыбей у зямлю, а яна ў той момант здавалася такой жаданай і надзейнай. Затое калі ён валок параненага ці правіў нават канём — хоць бы і для ўсяе вайны з чатырох бакоў будучы адкрытым,— міны, асколкі, кулі і бомбы паступова як бы пераставалі для яго існаваць, а ўвесь той страх у чалавеку некуды раствараўся, знікаў цалкам.
42
Веласіпед (мясцовае).