Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
- Автор: Козько Виктор Афанасьевич
- Год: 1990
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00519-4
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:
Амаль усе дзетдомаўцы сабраліся ў адным вялікім пакоі, спальні ложкаў на сорак. Рэзаліся ў карты па кутках. Ён моўчкі абмінуў карцёжнікаў-шкетаў, якія ўладкаваліся адразу ж каля дзвярэй, скіраваў да тых, хто ставіў гэты спектакль: Цурука, Крывавязага, Куба. Яго як і не заўважылі, і ён як не прыкмеціў іх, моўчкі адабраў у іх карты, узяў карты і з рук чацвёртага, як здагадаўся, галоўнага. Пазней ужо даведаўся, што быў гэта Сёма Шверкін, па мянушцы Фінгал.
— На фінгал, падла, нарываешся,— адразу ж і выказаў ён сваю мянушку.— Падвесь яму, Куб, пад правае вока, каб дзядзя лепш бачыў Сёму Шверкіна.
Мар'ян апярэдзіў Куба.
— Устаць, анархія, смірна, калі афіцэр перад вамі,— узяў грэх на душу, назваўся афіцэрам, хаця быў толькі старшым сяржантам. Выручылі шкеты, якія не ведаліяго воінскага звання і, як пазней ужо дазнаўся Мар'ян, з замілаваннем адносіліся да кожнага ваеннага, а тым больш афіцэра. Усхапіліся, выцягнуліся па струнцы. Чацвёрка памкнулася ўстаць, трое з гэтай чацвёркі памкнуліся, яго старыя знаёмыя, але Сёма адразу асадзіў іх. Мар'ян адчуў, што голасам іх не праняць. Але на першы раз ён быў задаволены і той невялікай замінкай у гэтым добра адрэпеціраваным спектаклі. Шкеты прызналі яго і падпарадкоўваліся яму. I якраз ім неабходна было паказаць, што ён сапраўды дырэктар і сапраўды афіцэр. I тут ён даў прамашку, хаця, калі сёння цвяроза разважыць, мо і не было з яго боку ніякай прамашкі, якраз мо і трэба было паводзіць сябе не вельмі разумна, але ж нічога ўжо не зробіш, што было, тое было.