Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 106
Перейти на страницу:

Мяне білі па губах — не лічы грыбы! Не любіць грыб гэтага, трапляцца перастане, ніколі не набярэш больш за тую лічбу, якую аднойчы вымавіў. На пытанне: «Колькі набраў?» заўсёды і кожны адкажа: «Трохі ўзяў», — незалежна ад таго, два грыбы ў вядры перакочваюцца ці поўны кашэль за плячыма. Калі ўжо лічыць, дык нізкамі (гл. V раздзел), і ў гэтым апошнім, дарэчы, ёсць логіка. Грыбы ж бяруцца дзеля кілаграмаў і грамаў, а не дзеля штук. На адной нізцы можа быць шэсць вялікіх, на другой — шаснаццаць малых, а вага, ці сабекошт — аднолькавыя.

IX

Сапраўдную асалоду ад паходаў у лес я навучыўся атрымліваць даволі позна, пасля арміі, калі мне было ўжо за дваццаць і калі я пачаў смутна здагадвацца, што акрамя непасрэднага, уласна жыцця ёсць шанец пражыць яшчэ адно — паралельнае, дадатковае; іншымі словамі, калі я пачаў спрабаваць пісаць.

Дзеля гэтага патрэбна адзінота. А нішто больш не дае такой ідэальнанай адзіноты, як грыбны лес.

Здавалася б, столькі перад вачыма малюнкаў, фарбаў, навізны! Кожны крок — свежае ўражанне! Па ідэі, тут проста месца ў галаве не павінна заставацца для нейкіх абстракцый, элементарна не павінна хапаць часу на іх. Аж не: у параўнанні, дапусцім, з рыбалкаю ў лесе ўсе рухі даведзены да аўтаматызму. Ногі безпамылкова выводзяць на патрэбныя мясціны, вочы адшукваюць грыбы, рукі падразаюць, вусны абдзьмухваюць, кошык напаўняецца…А думкі — самі па сабе, нічым не занятыя, свабодныя, лунаюць у якіх хочаш сферах… Вось толькі шкада, што на хаду нельга запісваць.

На рыбалцы ці ловіцца рыба, ці нерухома стаяць паплаўкі на вадзе, асабіста ў мяне, напрыклад, нейкая прастрацыя, абсалютнае бяздумнае сузіранне; як бы сам робішся адной з гэтых алешын на беразе, ці гэтай вадою, ці нават проста пачаткам або працягам бамбукавага свайго вудзільна. У адрозненне ад лесу вада ўвогуле не мае нейкай такой пастаяннай, «духоўнай» прывязкі — яна ўвесь час цячэ, змяняецца і разам з тым паўсюль яна адна й тая ж. Рыбычыць аднолькава прыемна ў любым месцы, абы вада і рыба.

Зусім іншая сітуацыя з лесам і з грыбамі. У чужых краях пачуваешся неспакойна, няўтульна — наўрад ці толькі ад боязі заблудзіцца. Калі гэтае эсэ было ў чарнавіках гатова, мне спатрэбілася з’ездзіць у лес. Самі разумееце, чаму. Трэба было крыху іншымі вачыма на ўсё паглядзець, а сёе-тое і пераправерыць. Стаяў залаты верасень, цёплы, з начнымі туманамі і парнымі дожджыкамі, была сама грыбная пара, якія, можа, раз на дзесяць гадоў выпадаюць. Я даехаў электрычкаю да адной станцыі, дзе ні разу раней не быў, але гэта не перашкодзіла мне набраць гадзіны за тры — да наступнай электрычкі на Мінск — поўнае вядро адборных восеньскіх маладых грыбоў, у асноўным маленькіх рыжыкаў і маслячкоў. Знайшоў і шэсць белых, моцных, прыгожых, прычым тры злепленыя разам, як бы растуць з аднаго корня… Словам, жыві і радуйся!

Але вялікай радасьці якраз-такі і не было. Міжволі зноў прыгадаўся Васілеўскі:

«Калі ж лес напаўняецца староннімі, наляцелымі з горада грыбнікамі, ды калі яны яшчэ гарлапаняць, раз-пораз гукаючы адзін аднаго, быццам не ў прыгарадных кусціках разбрыліся, а па глухой бяскрайняй тайзе, тут, само сабою, усё зачараванне — і лесам, і грыбамі — знікае ўмомант. Тут ужо не да «любавання» — патрапіўшы на грыбы, трэба рваць іх, хутка і моўчкі, гледзячы навокал пільна, як ястраб: ці не тырчаць яшчэ тут паблізу, каб і іх прыбраць моўчкі і хутка…»

Усё так. Але ж і пустым ніхто з лесу не выходзіць. Хапіла і мне і грыбоў, і паветра, і сонца, і шорхання жоўтай лістоты пад нагамі. А што да гукання, дык да яго можна прывыкнуць і не звяртаць увагі, як і можна пастарацца хадзіць па такіх мясцінах, дзе будзеш адчуваць сябе хоць бы ў адноснай, ілюзорнай адзіноце.

Справа ў іншым, мне здаецца. Я быў чужы гэтаму лесу, а ён чужы мне. У нас не было з ім агульнага мінулага. Нас не звязвала нічога патаемнага, нічога, калі хочаце, інтымнага, і наўрад ці калі-небудзь будзе звязваць — я нават не запомніў, пад якімі дрэвамі браў свае белыя. Якая ўжо тут радасць, так — сухія, меркантыльныя адносіны пакупніка (мяне) і гандляра (лесу).

— Можна вядро грыбоў, калі ласка?

— Калі ласка, выбірай…

Не рамантыка, а звычайная нарыхтоўка. І як жа ж, калі стаяў ужо на пероне ў чаканні электрычкі, пацягнула да сябе на радзіму, як захацелася апынуцца на сваіх запаветных мясцінах! Адкуль у нас гэтая цяга? Якая, чым больш мы робімся дарослымі, тым больш мацнее?

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)