Ланцуг
- Автор: Федарэнка Андрэй
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 978-985-02-1361-7
- Жанр: Роман, новелла
Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
Даходзіла да бунту. Хто вінаваты ў тым, што мы не высыпаемся? Грыбы. А раз так, трэба ім за гэта помсціць. Знішчаць іх. Старэйшы за мяне на пяць гадоў брат такое прыдумаў.
І вось ён, першанькі. Прабіўся з-пад бярозавага лісця, свежы, бадзёры, умыты расою, ашаломлена-радасны ад сваёй, хай і нядоўгай, прысутнасці ў свеце Божым.
— Чаві, — ціха скамандаваў брат. — Чаві! — працадзіў праз зубы.
Я падняў над грыбам нагу…З нейкім жывым піскам, з нейкім перадсмяротным усхліпам адзін з самых дасканалых шэдэўраў Прыроды пад падэшваю кеда ператварыўся ў месіва… І ў той жа момант нешта змянілася вакол. Сонца знікла, раса высахла, лес пацямнеў, фарбы пабляклі… Зашапацела, прадказваючы бяду, сваімі лісткамі асіна…
— Так будзеш рабіць з кожным!
Праз гадзіну сышліся, у аднаго і ў другога амаль поўныя кошыкі. У вочы адзін аднаму не пазіраем.
— Многа рачавіў?
— Шэсць, — схлусіў я.
— Малайчына. Я таксама дзесяць, — схлусіў у адказ брат.
Бунту канец. Санлівасць даўно прайшла. Расхадзіліся, акрыялі, падабрэлі. Ужо можна прыкмячаць сёе-тое і акрамя грыбоў: вусеня, падсвіслага на павуціне, экзатычнасць высокага папаратніку, пах альховага ліста, калі яго расцерці ў пальцах, падзалочаныя ствалы хвой і доўгія, роўныя цені ад іх… Напаўняецца кошык. Хутка дадому, а там — смачны сняданак, а там — цалюткі дзень наперадзе… Малінаў паесці, на рыбалку схадзіць, пакупацца, зямлянку каля возера падкапаць… Самапал, ці, па-нашаму, падпаленку зрабіць… Паглядзець на каляндар і ўспомніць, што хутка лету канец, а разам з ім і грыбам, — падымацца рана не трэба будзе, школа пачнецца, сябры, кнігі, тэлевізар… Якое ж, падумаўшы, багатае і цудоўнае жыццё!
Так, заняты справамі, зямлянкамі і самапаламі, набегаешся за дзень, а ў восем-дзевяць вечара ўжо дрыхнеш без задніх ног. Малому і пераносілася лягчэй.
А вось падлетку!.. Калі дзеўкі з горада да бабуляў на канікулы прыехалі, калі ўсё дзённае жыццё ператвараецца ў адно толькі чаканне ночы, калі: