Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 94
Перейти на страницу:

Ці ўсё так бездакорна ў паэме? Увогуле яна мне падаецца бясспрэчнай і немалой удачай Валянціны Коўтун. Але, бывае, і тут праскочыць вызначэнне з дастаткова выштукаванай сімволікай. Вось тут, мабыць, уплыў паэтыкі Цёткі, што разлічвала на самага неспрактыкаванага чытача, адбыўся, як адчуваецца і ўплыў паэтыкі фальклору. Але куды больш кідаюцца ў вочы вось такія ўдалыя фальклорныя парафразы: «чорны конь разрыў-траву скубе», «што ж, пагуляй, цялятка, на вяроўцы», «дзевяць пеклаў-патопаў/І яшчэ дзевяць войнаў жахлівых дачушкай хадзіла».

Ёсць не зусім матываваныя логікай дзеяння моманты. Скажам, з'яўленне новых персанажаў. Таго ж Барыса Вігілёва. Пра Алаізіна знаёмства з ім пазначана ў рэмарцы: «З-за дрэў да яе набліжаецца... рэвалюцыянер Барыс Вігілёў, з якім яна пазнаёмілася падчас рабочых дэманстрацый і выступленняў на віленскіх фабрыках і заводах». Ход не зусім прафесійны для драмы — як гэта падаць пры пастаноўцы? Выкарыстаць модны «пазакадравы» голас? Па законах жанру пра тое, адкуль ведае Алаіза Вігілёва, мы павінны даведацца з уласна-тэксту, з вуснаў герояў.

...Але. У любым выпадку драматычная паэма «Суд Алаізы» не толькі кампазіцыйна завяршае кнігу «Метраном», яна завяршае яе лагічна, завяршае (у гэтай кнізе) той энергічны, імклівы пошук, які вядзе паэтэса. Кантрапункт пайшоў, насуперак многім законам кампазіцыі, у фінал. Ну, а хто нешта вынайшаў у гэтым свеце, не ахвяраваўшы агульнапрынятымі законамі?

Наўмысна пачала гаворку з гэтай паэмы — трэба пачынаць з галоўнага. А тут, згадаю яшчэ раз, выяўлена паўстаюць праблемы, што трывожаць паэтэсу. У прыватнасці ў гэтай кнізе «Метраном». Лёс Айчыны, у яе гістарычнай непазбежнасці, мараль, этычныя высновы — катэгорыі быццам бы нязменныя, пазагістарычныя — суаднесці з паняццямі сацыяльнымі, класавымі, гістарычна абумоўленымі. Як і прызначэнне творцы, паэта, што звычайна заўсёды мае ў галаве «першую ноту вечнасці», аднак і непарыўна звязаны са сваім часам, эпохай, са сваім народам.

У паэме «Суд Алаізы» творчы пошук Валянціны Коўтун выходзіць на той віток спіралі, калі маштабнасць спалучаецца са сцісласцю, экспрэсіўнасць з ёмістасцю сэнсу.

А пошук гэты няпросты, і спіраль яго то выпростваецца ў прамую, то закручваецца — віток за вітком, то ідзе па кругу.

Вярнуўся да сваёй думкі. Свет нібы абрынуўся на паэтэсу Валянціну Коўтун — і яна ўспрымае яго ў стракатай мешаніне паняццяў, катэгорый, з'яў, праяў. Весела, не класіфікуючы і не выбіраючы, успрымае сваё існаванне ў часе і прасторы, выдаткоўваючы час не тое каб безаглядна, але шчодра. Ці не таму спатрэбіўся метраном? Каб нагадваў меру часу, не даваў забыцца пра рытм і тэмп дня і эпохі.

А рытм гэты ў вершах Валянціны Коўтун бывае — парадокс! — і арытмічны.

Гудуць, як сны, вячэрнія званы, Надломяць вёрсты позірк, як галінку. У сінтаксісе праўды і маны Я адхварэю злакамі прыпынку. «Гудуць, як сны...»

Не збіраюся, як гэта рабілі некалі некаторыя крытыкі (да прыкладу, Бурэнін у газеце «Новое время» на пачатку стагоддзя) пазначаць далёкае асабістаму густу «містыфікацыяй», «жартам» і г. д. (Гаворка ішла, між іншым, пра Блока, Брусава, Бальмонта), аднак, як чытач, не знаходжу ў сабе сінхроннага водгуку. Нават калі чытаць далей:

Скажу: «Люблю»... І твой гарачы цень Распяты зноў на кожную крывінку. Не пачынай са здрады гэты дзень. Не трэба слоў! Мне страшны зрыў прыпынку.

Не атрымліваецца эстэтычнай злагады — хоць ты плач.

Але, безумоўна, прыцягвае сам па сабе пошук. Энергія думкі. Звонкасць слова. Імкненне да абагульнення. Пільная ўвага да драмы душы, якая адбываецца не сама па сабе, а ў сутыкненні са светам. У абставінах не будзённых, выключных, якія зноў жа маюць на ўвазе не спакойны парадак жыцця, а ўзлёты і падзенні. І што вельмі важна, вызначальна — нават самая цяжкая няўдача для лірычнага героя (і гераіні),— самая глыбокая бездань, у якую давялося нізрынуцца — абавязкова момант для наступнага ўзлёту. І не проста нейкага там «падскоку да столі» звычайнага вопыту, а ўзлёту ў эзатэрычныя эмпірэі, даступныя толькі натхнёнай фантазіі: «...раскрыйся, зорны парасон!» І месцам дзеяння паэтэса робіць, памятаючы вядомае «свет — гэта тэатр», самую рызыкоўную сцэнічную пляцоўку,— што вымагае не так нюансаў гульні, як абавязковай і поўнай самааддачы — арэну цырка. («Гутаперчавы хлопчык»).

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)