Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 94
Перейти на страницу:
Не трэба... Не трымайце за крысо. Я так даўно спазнаў цану падзення! Няхай сягоння цемра не кране Мой новы трук... Хоць, можа, болей не ўваскрэснуць мне,— Хутчэй святла! Я выйду на арэну...

«Хутчэй святла!» — хаця ніякіх гарантый, што гэта ўзлёт, а не падзенне, няма, ёсць вера ва ўласныя сілы і прафесійнасць. А яно не надае моцы, вось гэтае: «А ў цырку новы бог/ З такою віртуознай падрыхтоўкай...» І ўсё ж: «Хутчэй святла!»

Выклік — гэта таксама абавязкова. І гэта не прыём, не правіла гульні. Гэта чытаецца — як пазіцыя. Як жыццёвы, выпакутаваны прынцып. Ад пераконанасці ў сваёй праваце. Але крыху і ад абавязковага жэсту самаабароны, нават калі канкрэтнага праціўніка, здаецца, і не відаць. Ажно гэта гатоўнасць, пастаянная падрыхтаванасць прыняць агонь на сябе — ёсць у зухаватай позе свае рацэі. Тым больш што пошук паэткі не эгацэнтрычны, самая глыбокая бездань, у якую давядзецца нізрынуцца — абавязковы момант для наступнага ўзлёту. Ён (пошук) выходзіць тэматычна да многіх праблем сённяшняга дня і праблем, якія хвалююць заўсёды. Вайна і мір, лёс Айчыны, сумленне творцы, шляхі паэзіі...

...У вершах Валянціны Коўтун ёсць адна рыса, якую яна даўно і свядома, па-мойму, культывуе ў сваіх вершах. Абавязкова дадаць сваёй паэзіі той кшталт, якога, можа, часам і не хапае нашай беларускай вершаванай творчасці. Пашырыць семантычны, лексічны лад, абавязкова адысці ад штампу, стварыць нечаканыя, нават (хай сабе і так будзе!) эпаціруючыя злучэнні. Трошкі іранізуючы, трошкі пацвельваючыся. Любіць, сутыкаючы словы зусім розных паняційных пластоў, ствараць нечаканы эфект. І з'яўляюцца «калгасных статкаў гранды-менестрэлі», «квочкі, як цырцэі», «хмары, як дуэнні». Ёсць у гэтым, здаецца, нешта ад кніжнай наўмыснасці, у нечым водгукам ці перазовам слоўнага ўжытку Бэлы Ахмадуліпай ці Юнны Морыц. Аднак, мабыць, не грэх будзе нашай паэзіі мець і такую вось казытліва-іраніную экзотыку. Хаця часам ці не ператвараецца іронія ў самаіранічнае какецтва? Мяркуйце самі:

Мілыя залётныя гурманы... Толькі й чую: Фолкнер... Пастарнак...

Але ж чытач памятае — і ў кнізе «Метраном» ёсць і Байран, і Апалінэр, і Гамер, і Адысей, і Шахаразада. Таксама гурманства?

А ў астатнім не зразумець лірычную гераіню гэтага верша нельга. Верш, дарэчы, называецца «Амаль жартам». Магчыма, тут і ляжыць ключ да разумення яго — у назве. Астатняе ж, як кажуць, на паверхні. Вечная дылема не толькі эмансіпіраванай жанчыны, але яшчэ і той, што мае доўг перад сваім талентам. Талент — ён патрабуе працы, часу, творчых намаганняў.

Воблакі спытаюць нечакана, Як жыву... Ды, пэўна, што не так! Хлеб жую. Крышу бяссонне лета. А чало сціскае той папрок: Не, жанчына, не бываць паэтам,— Бо сям'я... Як вецярок, сынок!

Дзіва, што «муза вось. Утомна, басанога,—/Бежанка з крыві і міражу...».

Ёсць школа жыццёвага доўгу. Сям'я, сынок, безліч абавязкаў перад людзьмі. І без гэтай нармальнай этыкі адносін ці быць паэзіі? «Паэту цяжка не быць рэалістам» (Б. Слуцкі). Так і тут.

Знікла ўсё... Запружыніў нерушны радок. ...Хіба ж мне вось так бы ўсё балела, Каб не вы,— і людзі, і сынок?!

Эстэтычныя арыенціры паэтэсы Валянціны Коўтун розныя. Адно вызначае іх незалежна ад кірунку — напал, энергія верша. Калі мець на ўвазе лірыку кахання, можа, найбольш адкрытую ў параўнанні з папярэднімі кнігамі. Як быццам назапашанае за доўгі час нарэшце выплеснулася — горача, няспынна, завірылася плынню слоў, пайшло сінкопамі гукаў.

Ад белай сцежкі ў бездараж бягу, Дзе свет любові формулай не губіш, Дзе да рамонкі гнуцца не змагу, Не запытаю: любіш ці не любіш. Не закране ўжо кветкі правата, Хоць безвыходнасць ударае ў сэрца. Вось незалежнасць, воля, прастата. Чаму ж мне ў гэтай волі не смяецца? «Ад белай сцежкі ў бездараж бягу...»

...Кніга «Метраном» у многім вызначальная для паэтэсы. І не толькі таму, што за яе прысуджана Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова. Хаця сам па сабе гэты факт пра многае гаворыць. У кнізе выявіліся вельмі важныя і характэрныя якасці яе паэзіі. Паэзіі супярэчлівай, дзейснай, якая хоча ўсё выпрабаваць на вартасць, на трывучасць і на злом. Якая проста не можа не задаваць пытанняў сабе і свету, пытанняў часам блытаных, але часцей пранізліва ўзрушаных, і шукаць адказу на іх. Паэзіі, якая добра адчувае дух сучаснасці і імкнецца асэнсаваць яго ў кантэксце гістарычным. Паэзіі, якая не баіцца смела ісці на эксперымент — знаходзячы і губляючы. А як жа інакш?

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)