Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 134
Перейти на страницу:

Што было далей — не вадаю. На жаль, тэлевядучы аддаў мікрафон другому ветэрану. І тут я ўспомніў таго незнаёмага з парку Горкага, з якім давялося сустрэцца ў 1984 годзе. Два ўдзельнікі вайны расказалі адно і тое ж у розны час. Прычым яны грамадзяне розных краін, не ведаюць адзін аднаго.

Мая стрыечная сястра Ніна Капылова ўвесь час акупацыі пражыла ў Мінску. Пры сустрэчах я пакрыху выцягваў з яе звесткі пра тое, як яна перажыла акупацыю. Мая цікаўнасць да 3 ліпеня 1944 года ў Мінску распалілася.

Калі пачалася вайна, Ніне споўнілася 23 гады. Яна была прывабная прыгожая дзяўчына. Таму я запытаўся, як паводзілі сябе немцы, як ставіліся да маладых жанчын. Яна адказала, што не чула, каб немцы прыставалі да жанчын ці кагосьці згвалцілі. Мінск быў не надта вялікім горадам, і калі нешта здаралася, на наступны дзень усе пра тое ведалі. На паштовае аддзяленне, дзе яна працавала, штодзённа наведваліся дзесяткі немцаў. Яны адсылалі паштоўкі, пісьмы, бандэролі, пасылкі. Ніна сказала, што наслухалася іх «Darf ich herein», «Guten Tag», «Bitte», «Danke schon», «Auf wiedersehen». Але мяне больш за ўсё цікавіў дзень З ліпеня 1944 года. Я сказаў, што гэты дзень, напэўна, быў самы радасны. Яна адказала, што, наадварот, гэта быў самы жахлівы дзень. Савецкая авіяцыя разбамбіла горад.

Удалося знайсці яшчэ адно падцверджанне, што савецкая авіяцыя бамбіла Мінск пасля таго, як немцы яго ўжо пакінулі. Аб гэтым можна прачытаць у кнізе Васіля Якавенкі «Прывіды Шанхая над Свіслаччу». Гэта кніга не мастацкі твор, яна складаецца з эсэ, з гутарак аўтара з канкрэтнымі людзьмі. Вось што сказаў Уладзімір Папруга, былы Галоўны дзяржаўны інспектар Мінгарвыканкама па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, архітэктар (старонка 59):

«…Афіцыйная версія сарамліва даводзіць, што падчас Другой сусветнай вайны гістарычны цэнтр быў цалкам знішчаны. Спецыялісты ведаюць, што гэта няпраўда. У Мінску за ўсю вайну не адбылося ніводнага вулічнага бою. Разбурэнні тут былі не большыя за разбурэнні іншых еўрапейскі гарадоў… Дадам адно, што Мінск бамбавала наша авіяцыя пасля таго, як немцы ўжо пакінулі горад. Такая недарэчнасць».

Як бачыце, той факт, што Мінск бамбавала савецкая авіяцыя, калі немцы ўжо пакінулі горад, агучыў чыноўнік. Чыноўніку можна верыць. Гэта ж не выпадковы суразмоўца, а супрацоўнік Мінгарвыканкама, хоць і былы. У яго быў доступ к архіўным дакументам.

Ці дачакаемся мы праўды? Яшчэ ў 1967 годзе рэдактар «Военно-исторического журнала», доктар гістарычных навук Мікалай Паўленка ў размове з начальнікам Галоўнага палітупраўлення СА і ВМФ Епішавым падняў пытанне аб праўдзе ў гістарычнай навуцы. На што Епішаў адказаў: «Кому нужна ваша правда, если она мешает нам жить» (часопіс «Огонёк», 1989, № 25).

Як бачыце, усё вельмі проста: праўда… праўда аб вайне, праўда аб партызанскім руху замінае жыць тым, хто трымае ў сваіх руках уладу і манапольна карыстаецца дабротамі жыцця.

Так, Германія вінавата. Але чаму працягваецца маўчанне пра вінаватасць СССР? Мы адзіная рэспубліка, зараз незалежная краіна, якая ў выніку Другой сусветнай вайны страціла значную частку сваёй тэрыторыі. Як мы ведаем, вайна пачалася 1 верасня 1939 года. Германія ў саюзе з СССР напала на Польшчу. Ускосна гэта быў напад і на Беларусь, паколькі значная частка беларускіх земляў знаходзілася па віне бальшавіцкай Расіі ў складзе Польшчы. Шмат беларусаў служыла ў польскім войску. 10 кастрычніка 1939 года СССР нанёс новы удар па Беларусі. Па распараджэнні Сталіна Літве былі перададзены старажытная сталіца Беларусі Вільня і Віленскі край. У адпаведнасці з тым жа распараджэннем да Літвы адышлі Свянцянскі раён і часткі тэрыторый Відзаўскага, Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага, Свірскага і Радунскага раёнаў. Беларусь у адначассе згубіла 2750 кв. км. сваёй тэрыторыі з насельніцтвам 457 500 чалавек.

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)