Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 134
Перейти на страницу:

Да 1945 года яны сядзелі ў нацысцкім Бухенвальдзе, а пасля 1945 года — у савецкім Бухенвальдзе. Вонкавую ахову неслі савецкія салдаты, унутраная ахова складалася з шараговых эсэсаўцаў, начальнікамі аховы былі афіцэры СС. Савецкі рэжым ведаў, на каго цалкам можна абаперціся. Савецкім вязнем канцлагера Фюнфайхен быў Эвальд Пік, родны брат будучага прэзідэнта ГДР Вільгельма Піка. Пасля перамогі па ўсёй Германіі ішлі арышты. Асаблівае паляванне пачалося на падлеткаў. Тысячы нямецкіх падлеткаў ад 12 да 18 гадоў былі кінуты ў канцлагеры. Арыштоўвалі цалкам школьныя класы. Допыт арыштанта працягваўся 1–2 хвіліны. Для прыкладу, следчы задае арыштанту пытанне: «Газеты чытаеш, радыё слухаеш?» «Ja, ja», — адказвае напалоханы арыштант. Следчы запісвае ў пратакол: «Арыштаваны сцвярджае, што займаўся нацысцкай прапагандай».

Яшчэ прыклад. Следчы пытаецца ў чарговай ахвяры, на якой пасадзе той працуе. «Эсбанфюрэр», — чуецца адказ. А праз «фюрэр» — дарога ў канцлагер. Следчы не стаў удакладняць, што эсбанфюрэр — гэта ўсяго толькі кіроўца трамвая.

Больш падрабязна пра гэта можна прачытаць у «Московских новостях» за 06.06.1993 года.

У нямецкае рабства было прымусова вывезена каля 380 тысяч беларусаў. Нямецкі бок ужо ў наш час прызнаў сваю віну і нават усім пацярпелым выплаціў кампенсацыю. Хацелася б даведацца, колькі тысяч ці мільёнаў немцаў было вывезена на працу ў СССР пасля акупацыі Германіі? Можа, хтосьці скажа, што такога не было і быць не магло? Было. За 1945–1946 гады на працу ў СССР было прымусова вывезена каля мільёна нямецкіх жанчын. Колькі іх выжыла ў савецкіх умовах і вярнулася ў Германію? Колькі было вывезена мужчынскага насельніцтва? Гэта і сёння таямніца.

Хачу закрануць яшчэ адно пытанне. За ўсю вайну ў маёй і ў навакольных вёсках немцы не згвалцілі ніводнай жанчыны. Пасля капітуляцыі Германіі маршал Жукаў дазволіў войску на некалькі дзён разгул. Для немцаў гэта былі самыя жахлівыя, самыя цяжкія дні за ўсю вайну. Савецкія салдаты і афіцэры азвярэлі, забівалі мужчын і падлеткаў, гвалцілі жанчын і непаўналетніх дзяўчынак. Бязмежжа савецкіх салдат і афіцэраў набыло велізарны размах. Колькі адбылося згвалтаванняў, невядома, можна толькі здагадвацца. У другой палове 1945 года нямецкія жанчыны з Усходняй Германіі зрабілі больш за 800 тысяч абортаў. Яны не жадалі нараджаць дзяцей, зачатых гвалтоўна.

Паверце, я не імкнуся ў сваіх нататках паказаць савецкую армію ў цёмных фарбах. Я толькі хачу параўнаць паміж сабой тых і другіх. Калі ты асуджаеш злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў, то, ступіўшы на іх зямлю, пакажы сябе з лепшага боку, пакажы свой хвалёны гуманізм, з павагай стаўся да жанчын. Яны ж ні ў чым не вінаватыя, з павагай стаўся да культуры краіны, якую вызваліў ад фашызму. Інакш які ж ты вызваліцель? Ты такі ж самы вандал, цемрашал, захопнік, садыст, кат. Папытайце нашых ветэранаў, хто з іх гвалціў? Ніводны не прызнаецца, сорамна перад дзецьмі і ўнукамі.

Між тым, тыя 800 тысяч абортаў можна лічыць як афіцыйна зафіксаваную колькасць нямецкіх жанчын, згвалтаваных савецкімі ваякамі. Але гэта лічба недакладная. Тысячы немак не вытрымалі здзекаў, сораму, абразы, гвалту і скончылі жыццё самагубствам. Іншыя былі забітыя. Некаторыя, зразумела, не зацяжарылі. Можна меркаваць, што было згвалтавана больш за мільён нямецкіх жанчын. Былі выпадкі калектыўнага гвалтавання нямецкіх жанчын узводам, ротай. Каб спыніць урэшце гэта дзікунства, маршал Ракасоўскі аддаў загад гвалтаўнікоў, рабаўнікоў расстрэльваць перад строем вайсковых часцей. Пра ўсё гэта падрабязна і не аднойчы было расказана ў тэлеперадачах «Вайна стагоддзя», «Другая сусветная ў колеры», «Асвенцым», «Сталінград» і іншых на тэлеканале «Ніstory».

У нямецкім палоне былі англійскія, амерыканскія, французскія, канадскія, аўстралійскія і іншых краін ваеннаслужачыя. Кіраўніцтва гэтых краін дбала пра сваіх людзей, якія апынуліся ў бядзе. Усе дзяржавы, акрамя СССР, выконвалі Жэнеўскае пагадненне аб утрыманні ваеннапалонных. Ваеннапалонныя гэтых краін па лініі Чырвонага Крыжа рэгулярна атрымлівалі пасылкі, у якіх быў набор: сыр, каўбаса, тушонка мясная і ласасёвая, згушчанка, шакалад, кава, канцэнтрат сокаў і іншая дробязь. Што цікава, немцы не перашкаджалі супрацоўнікам Міжнароднага Чырвонага крыжа пастаўляць пасылкі ваеннапалонным. Палонным афіцэрам дазвалялася насіць воінскія знакі адрознення.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)