Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 134
Перейти на страницу:

А як адчувалі сябе нямецкія салдаты і афіцэры ў савецкім палоне? Цэласнага матэрыялу я не знайшоў. Трапляліся нейкія абрывачныя звесткі. Я не змог даведацца, колькі нямецкіх салдат і афіцэраў было агулам у савецкім палоне. Пад Сталінградам трапіла ў савецкі палон, па звестках розных крыніц, ад 90 тысяч да 115 тысяч. З гэтай колькасці выжыла і вярнулася ў Германію ўсяго толькі 5 тысяч, ці ўсяго толькі ад 4,3 % да 5,5 %. У нямецкім жа палоне выжыла 63 % савецкіх салдат. Няцяжка падлічыць, што смяротнасць у савецкіх канцлагерах была ў 12 разоў вышэй, чым у нямецкіх.

Па вуліцах Масквы правялі калону ваеннапалонных немцаў. «Заваёўнікі» прайшлі па Маскве спакойна, падтрымліваючы строй. Не ведаю, чаго гэтым улада хацела дабіцца. Магчыма, разлічвала, што людзі будуць услых выказваць пракляцці, абразы ў бок палонных немцаў, пляваць, кідаць камяні. Людзі глядзелі на гэтую шэрую масу палонных моўчкі і нават са спачуваннем. Некаторыя падбягалі да калоны, перадавалі клункі з ежай. І такіх людзей было шмат. Немцы бралі тыя перадачы з рук масквічоў спакойна.

Я адмоўна стаўлюся да гэтай акцыі савецкага кіраўніцтва — прагнаць палонных немцаў па вуліцах Масквы. Каб учыніць здзек з бездапаможных палонных, шмат розуму не трэба. Са сваіх грамадзян савецкая ўлада здзекавалася яшчэ больш бязлітасна. Гэта лішні раз даказвае, што савецкі і фашысцкі рэжымы падобныя адзін да аднаго, як блізняты-браты.

* * *

Я абяцаў яшчэ раз вярнуцца да падзей савецка-фінскай вайны. Тэму пра савецка-фінскую вайну савецкая ўлада трымала за сямю пячацямі. Толькі ў часы гарбачоўскай перабудовы, і асабліва пасля распаду СССР, усё выйшла наверх.

Вайна пачалася 30 лістапада 1939 года, скончылася 12 сакавіка 1940 года. Падрабязна пра савецка-фінскую вайну расказала газета «Комсомольская правда» за 12 і 14.11.1989 год. Падчас гэтай вайны, з даклада Молатава, загінула 49 тысяч савецкіх салдат, ранена 159 тысяч («Известия» за 02.06.1992 года). З «Народнай газеты» за 11–13.03.1995 года можна даведацца, што за 105 дней фінскай кампаніі Чырвоная Армія страціла 74 тысячы забітымі, 17 тысяч зніклымі без вестак, 198 510 чалавек параненымі і абмарожанымі. Па ацэнках заходніх гісторыкаў, страты СССР у той вайне — 217 тысяч забітымі, 17 тысяч зніклымі без вестак. «Комсомольская правда» за 14.11.1989 года прывяла такія даныя: страты Чырвонай Арміі забітымі складаюць 272 тысячы чалавек. Сталін на нарадзе каманднага складу сказаў: «Наша няўменне ваяваць абышлося нам у гэтай вайне ў 500 тысяч чалавек». Калі Сталін назваў такую лічбу, то трэба меркаваць, што сапраўдныя страты Чырвонай Армі ў 105-дзённай савецка-фінскай вайне былі значна большыя.

Памятаю, З ліпеня 1984 года я са сваёй жонкай Нінай гуляў у парку імя Горкага. Горад Мінск быў у святочным убранні. Мы сядзелі на лаве, слухалі музыку, елі марожанае. Да нас, на свабоднае месца, падсеў мужчына. Было бачна, што ў яго ёсць жаданне паразмаўляць, выказацца. Ён сказаў, што 3 ліпеня 1944 года ніякага вызвалення горада не адбывалася. З 30 чэрвеня на 1 ліпеня немцы скрытна, без адзінага выстрала пакінулі горад. Толькі раніцай, калі людзі ішлі на працу, высветлілася, што на вуліцах няма нямецкай тэхнікі, няма немцаў, іх установы апусцелі. 1 і 2 ліпеня горад жыў свабодна, не было ні нямецкай, ні савецкай улады.

«А дзе ж былі падпольшчыкі? Яны ж у склаўшыхся абставінах павінны былі выйсці з падполля, адкрыцца перад людзьмі і распачаць арганізацыю жыццядзейнасці ў горадзе?» — падумаў я, але прамаўчаў. «Ніякага падполля ў Мінску не было», — сказаў ён, быццам бы прачытаўшы маё маўклівае пытанне. Далей з яго слоў мы даведаліся, што мінчане радаваліся вызваленню заўчасна. 3 ліпеня на горад наляцела савецкая авіяцыя і ўшчэнт разбамбіла яго. Бамбілі жылыя кварталы, загінула шмат людзей. Усё гэта ён бачыў на свае вочы, перажыў сам. Мы слухалі, але ў размову з ім не ўступалі — раптам гэта нейкая правакацыя? У той час я быў савецкім чалавекм і праз нейкі час пра гутарку забыўся. У галаве былі іншыя турботы. Пасля працы трэба было матацца па горадзе, каб атаварыць харчовыя і прамтаварныя талоны. Такой была савецкая рэчаіснасць.

Наступіў 1994 год — чарговая круглая дата з дня вызвалення Мінска. Мінск святкаваў. А на расійскіх тэлеканалах у гэты самы час успаміналі пра вайсковую аперацыю «Баграціён». У адной з тэлеперадач выказаў свае ўспаміны расійскі ветэран-лётчык. Ён расказаў, што да вайны служыў пад Мінскам, а жыў з сям’ёй у самім горадзе. Калі пачалася вайна, сям’я не змагла эвакуіравацца і засталася ў Мінску.

Калі пачалося вызваленне горада ў 1944 годзе, авіяполк, у якім ён служыў, быў нацэлены на Мінск. Пра лёс сваёй сям’і ён нічога не ведаў. 1 ліпеня авіяразведка данесла, што ў Мінску праціўнік не заўважаны, немцы змаглі пакінуць горад непрыкметна. Высокае начальства абуралася, што немцы змаглі ўлізнуць з-пад самага носа. Шараговыя лётчыкі радаваліся, што горад не трэба будзе бамбіць, будзе менш разбурэнняў. Штаб пачаў распрацоўку плана бамбёжкі другіх беларускіх гарадоў, якія знаходзяцца далей на захадзе, — Баранавіч, Гродна, Брэста і ішых. І тут нечакана раніцай 3 ліпеня полк атрымаў загад бамбіць Мінск, прычым бамбіць жылыя кварталы, адміністрацыйныя будынкі — не чапаць. Шараговыя лётчыкі не разумелі, для чаго бамбіць горад, які немцы пакінулі двое сутак таму. Сухапутныя арміі нават не сталі заходзіць у сталіцу Беларусі, а хутчэй кінуліся на захад даганяць праціўніка. Абмяркоўваць загад, пярэчыць начальству было небяспечна. Гэты лётчык бачыў са свайго самалёта дом, у якім засталася яго сям’я. І на гэты дом ён скідваў бомбы.

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)