Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 207
Перейти на страницу:

Брыгадзір Цопа і ўчотчык Макуха — гэта тыповыя параджэнні часоў культу, калі галоўным у гаспадаранні былі не яго вынікі, а агульнапрынятае пустаслоўе ў спалучэнні з салдафонскім паслухмянствам перад начальствам і дутымі лічбамі ў справаздачах. Гаспадарылі яны дрэнна, п’янствавалі, кралі калгаснае дабро. Тым больш сімптаматычнай становіцца тая акалічнасць, што яны, па сутнасці, не прыроджаныя злачынцы, не якія-небудзь паталагічныя злыдні, а свае звычайныя сяляне, увогуле неблагія некалі людзі, былыя франтавікі. Даследуючы генезіс гэтых вобразаў, аўтар разглядае іх як аб’ектыўны прадукт пэўнай эпохі, перыяду заняпаду калгаснай гаспадаркі, калі распаўсюджанай запаведдзю вёскі было: «не ўкрадзеш — не пражывеш» і «на праўдзе далёка не паедзеш».

У тыя ж часы, пэўна, выхаваўся на крадзеных калгасных харчах і шафёр Хведар, гэты хапуга новай фармацыі, дзялок, які спалучае ў сабе дасканалую тэхнічную падкаванасць шафёра з хцівасцю хутараніна-кулака дваццатых гадоў. Ён можа ўкрасці некалькі мяхоў са збожжам, нават і не вельмі хаваючыся ад людзей, бо ён у хаўрусе з брыгадзірам, у яго руках машына, ад яго ў пэўнай меры залежыць выкананне ўсіх жульніцкіх спраў Цопы і Макухі. Хведар — неафіцыйны гаспадар брыгады, яго адчувальная для ўсіх сіла падмацоўваецца яшчэ дужым кулаком і крутым норавам. Такога чалавека проста не выкрыеш, асабліва яшчэ калі ён сусед, а яго маці бяжыць у Янкаву хату з плачам і просьбаю не падаваць у суд, як гэта было ў эпізодзе з прададзенай гумай. Янка тады ўступіў, пазней дорага яму абышлася тая яго ўступчывасць.

Нялёгка давалася Янку гэтая барацьба, у якой яму не магла быць саюзніцай яго маці. Застаўшыся ўдавою пасля смерці мужа (які прынёс з фронту асколак у лёгкіх і неўзабаве памёр), яна ў свой час даволі цвёрда засвоіла не дужа сумленныя, але затое практычныя вясковыя звычаі схітрыць, паплакаць і разам з тым пачаставаць брыгадзіра, лесніка, бо трэба ж было неяк скасіць для каровы прагалінку, у лесе ссячы на дровы бярэзіну, выкраіць які дзень, каб пакалупацца на ўласным агародзе. Так яна працягвае жыць і цяпер, не разумеючы грамадскіх перамен ў краіне і ўсёй нізкасці сваіх звычаяў. Праўда, у аповесці ў Янкі з’яўляецца і саюзнік, нават болей — настаўнік ў яго справах — айчым Загурскі. Разам з дзядзькам Данілам, Фрузай, Янкам Загурскі, які стаў сакратаром калгаснай партарганізацыі, дамагаецца даволі крутога павароту ў калгасных справах, павароту, патрэба ў якім даўно ўжо наспела.

У апошніх раздзелах аповесці (дарэчы, таксама не пазбаўленых вострай канфліктнасці) ужо назіраюцца зачаткі новых адносін у брыгадзе, калі людзі адчулі справядлівасць і не маглі не адгукнуцца на яе.

Алесь Асіпенка ў «Абжытым куце» з упэўненасцю сталага майстра зацвердзіў сябе бытапісальнікам калгаснае вёскі ў найлепшым сэнсе гэтага разумення. Добрае веданне матэрыялу, псіхалагічная дакладнасць вобразаў, лаканізм стылю забяспечылі строгі рэалізм яго пісьма. У аповесці ёсць цэлы шэраг выдатна напісаных сцэн (начлег у горадзе, малацьба, пачастунак Янкавай маці Макуху і леснікам). Шматпланавае і шматграннае жыццё вёскі ўзаемадзейнічае з вобразам Янкі, з яго лёсам пераплятаюцца лёсы іншых людзей (хлопчыка Віцькі, Хрысціны, дзядзькі Данілы і інш.), і ўсе яны гарманічна спаяны ў складаны і цэласны арганізм аповесці. І калі што трохі бракуе ёй, дык хіба неабавязковасць некаторых эпізодаў (купання і ратавання Шуры, сустрэчы з Хрысцінай пасля яе замужжа). Магчыма, аўтар трохі паспяшаўся і скорагаворкай напісаў фінальны раздзел. Але пры ўсім тым «Абжыты кут», бясспрэчна, спадабаецца чытачу як праўдзівая частачка нашага складанага жыцця, з усімі яго вартасцямі і хібамі, пададзенымі пісьменнікам у іх узаемаабумоўленасці і дыялектычным развіцці.

Я напісаў тут далёка не ўсё тое добрае, чаго заслугоўвае гэты надзвычай багаты на думкі і асацыяцыі твор, і калі зрабіў гэтую спробу, дык толькі з жаданнем падзяліцца першымі пасля прачытання думкамі. Магчыма, знойдуцца чытачы, якія не згодзяцца з некаторымі маімі ацэнкамі, мабыць, будуць і праціўнікі творчай манеры А. Асіпенкі, але нават і гэты факт паслужыць на карысць аповесці, бо, як пісаў В. Бялінскі: «…толькі залатая пасрэднасць карыстаецца зайздроснай прывілеяй — нікога не раздражняць і не мець ворагаў і праціўнікаў».

8 мая 1964 г.

[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»]

Гродна, вуліца Кашавога, 28, кв. 20…

Гэта і ёсць адрас рабочага стала пісьменніка, адрас Васіля Быкава.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)