Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 263
Перейти на страницу:

Нарэшце падагналі машыну з высокімі бартамі, усадзілі нас на яе дно. Спераду й ззаду на дошках, перакладзеных цераз барты, сядзелі, направіўшы на нас аўтаматы, па чатыры «асвабадзіцеляў». Муж абапёр мне на калені амаль нежывы ад схуднення й бледнасці твар, і жнівеньскае сонца літасцівымі праменнямі гладзіла яго пасівелую голаў. Залатая Прага, нашая кватэра й часць нашых лепшых гадоў засталіся далёка за намі. Вязлі нас далей ад сына й ад Еўропы — ад пагранічнага Вімпэрку на край свету ў Варкуту. Ну а пакуль што нас вязлі ў Вену. Дарога была даўгая, сустрэчных людзей на ёй мала. З жанчын апрача мяне вязлі нейкую старушку, якую сілаю адабралі ад чэшскіх грамадзян дзяцей, а рэшта ўсё былі даволі маладыя мужчыны. Яны нейк пераглядаліся між сабою, і адчувалася, што гатовыя кінуцца на канвой і ратавацца, але аўтаматы ў грудзі і ў плечы ды падмога ў кабіне амаль ліквідавалі магчымасць шалёнай рызыкі. У час абеду мы елі хлеб. Абед нашых канваіраў адрозніваўся толькі тым, што яны пхалі ў рот той хлеб, пасыпаючы цукрам, па цэлай буханцы. Не было чым запіць таго хлеба, колькі тыя салдаты ні прасілі ў чэшскіх вёсках вядра, каб зачэрпаць вады, чэхі ім вядра не давалі, былі навучаныя ўжо не адным прыкладам нагласці й зладзейства. Сумна глядзелі на нас чэшскія пагранічнікі, як быццам вязлі ўжо нас на эшафот, а не на радзіму, і моўчкі праважалі за сваю граніцу.

На пустых пажатых палёх пачаліся вінаграднікі, і калі сонца пачало ўжо сядаць, мы прыехалі ў Вену. З дна машыны паглядала я на яе, чорную й залатую, усёй сваёй культурай і выглядам так розную, так інакшую ад людзей, якія нас вязлі на пакуты. Нас з мужам высадзілі ў нейкім палацы ці замку, здаецца ў Нэйвінэрштат, дзе, памятаю, была на сцяне табліца з надпісам, што некалі там у чэрвені выпаў снег. Спалі мы ў нейкіх сенях, і даволі неспакойны наш сон сцераглі здалёк крыху ад нас азброеныя канваіры. Назаўтра была, памятаю, пятніца, 13 жніўня, ліў дождж. Ужо з раніцы пад’ехала па нас грузавая машына й паперла нас з мужам у напрамку Вены. На адной з вуліц у зелені саду стаяла віла, уступнае «Добро пожаловать» жудасна й выразна сведчыла аб яе тагачасовых жыхарах. У нетры тае вілы, у падзямеллі якой мучыліся сотні зняволеных, кінулі й нас. Ледзь паспелі мы развітацца, як раскідалі нас у тым падзямеллі па камерах. Чорнай хваляй наляцела на мяне несказанае гора.

У камеры сядзела некалькі немак, пераважна, здаецца, у падазрэнні шпіянажу. Па-нямецку я крыху гутарыла. Я раздзяліла з імі часць прадуктаў, якія былі ў мяне, пачала знаёміцца. Час закрыў мне ўжо іх аблічча, але выразна памятаю з іх адну — была гэта нейкая артыстка й прафесіянальная шпіёнка Элё Вінклер. Была гэта даволі прыгожая бестыя, пазбаўленая ўсякай маралі й этыкі. Немкі адразу далі мне зразумець, што гэта шпіёнка, і ў савецкай камеры рэкамендуючы асцярожнасць. Усе мы, як быдла, валяліся на падлозе ў каросце й брудзе, і толькі яна адна мела ложак і пярыну, дзе найчасцей валялася голая альбо выкручвалася перад шкляным вокам у дзвярох, раздражаючы сваёю нагатою салдат-канваіраў. Яна ўсё расказвала пра сваю любоў да савецкай улады й Сталіна й пра свайго мужа, прафесіянальнага шпіёна, які сядзеў недзе побач. Гэта была агідная нейкая садыстка. Заўважыўшы аднойчы, што я малюся, пачала праследаваць мяне жудаснымі выкрыкамі, нейкімі «малітвамі» да чорта. Лётала па камеры й выла: «Тойфэль[178], тойфэль» — і часта нагадвала ашалелую. У нашую камеру заглядалі надзірацелі й часам клікалі на працу. Я заўсёды старалася вырвацца хоць на пару гадзінаў, каб глытануць паветра й нешта даведацца пра мужа ды ў меру магчымасці памагчы яму хоць нечым. На другі дзень нашага прабывання ў падзямеллі мяне павялі да начальства. Нейкі ваенны, відно, высокага чыну, сустрэў мяне словамі: «Вот и вы в наших руках». — «Велькай радасці з гэтага мець не будзеце», — адказала я яму прадумана й паважна. Спытаўся ў мяне яшчэ, што я думаю пра Готвальда, які ўжо быў на месцы Бэнэша прэзідэнтам Чэхаславакіі. Я не хацела высказвацца аб ім і толькі прыкмеціла коратка, што цяжка быць прэзідэнтам у цяні Бэнэша. На пытанне аб кампартыі чэшскай сказала, што яна лічная колькасна, але якасна нічога не вартая. Ваенны гутарыў са мною даволі памяркоўна, і я наважылася папытаць яго, што з нашымі чамаданамі, якія ў нас забралі й няма іх. Праз некалькі дзён чамаданы знекуль прывезлі надзіва ў парадку. Казалі, што ў гэтай вязніцы быў цэнтр МГБ на ўсю сярэднюю Еўропу. Тут і судзілі людзей пераважна на 10, 15, а часцей на 25 гадоў. Нас нечаму не судзілі, гэтую прыемнасць пакінулі Менску.

вернуться

178

Teufel (ням.) — чорт.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)