Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 263
Перейти на страницу:

Малодшыя жанчыны-вязні хадзілі мыць бялізну, і вадзілі іх на іншую працу ў горад, а старушкі й не суджаныя яшчэ, як я, дзерлі пер’е за даўгім дзеравяным сталом у пустым і амаль ледзьяным пакоі. Вясна ў вязніцу пранікала паволі. Тоўстыя муры баранілі ёй доступу да нашых камераў, і мы ўсе вельмі мерзлі. Ложак быў цвёрды, рабрысты, і посцілка, якую мне далі акрывацца, халоднай і жорсткай. Манастыр гэты меў два паверхі, на якіх былі нашыя брацця-мужчыны, і вечарамі стуль раздаваўся часам неймаверны роў надзірацеляў, з якіх асаблівым зверствам да людзей вызначаўся нейкі Зоўбэк. Вызначаўся ён і спецыяльнай нянавісцю да маёй асобы. Кляштар меў вялікія хады ў падзямелле, па якіх, казалі жанчыны, ходзяць начамі цені павешаных немак і немцаў, і таму так равуць надзірацелі й енчаць зняволеныя жанчыны, якіх за нейкі праступак, а то й без, валакуць туды ў карцар. Ночы былі даўгія, без сну. Лёс Юры й яго дзіцячы тварык неадступна ўсю ноч пры мне. А хлопчык вырас і спаважнеў. Ніколі не плакаў падчас гутаркі з намі. Усе, начальства й зняволеныя, ведалі яго й захапляліся хлопцам. Бывала, пытаецца: «Ці ты пішаш, мама?» Кажу: «Не». — «Дык што ты, мама, нельга зарываць біблійных талентаў у зямлю!» Альбо паглядае на гадзіннічак і расказвае, што мае сустрэчу з нейкай дамай, з якой трэба яму абгаварыць справы, якія датычаць нас. А вечарам павінен зрэвізітаваць польскага віцэ-консула, які быў у яго й паабяцаў яму апеку над ім і нашаю справай. І так адыходзіў, адзін у чужым горадзе й народзе.

Калі нас прывезлі ў Пісэк, дык следавацель адразу на другі дзень прачытаў нам акт абвінавачвання, на падставе якога саветы зажадалі ад Чэхаславакіі нашай выдачы. Тут я з жудасцю даведалася, што мы з мужам «ваенныя злачынцы», паводле той «красамоўнай» савецкай паперкі, амаль адказныя за ўсе падзеі вайны й яе пачатак! Гэта было нешта так несуразнае, што нельга было не засмяяцца. Цэлы час выступаючы супраць гітлерызму ўсімі сродкамі, усёй сілай свайго пяра, я спакойна глядзела на гэту хлусню, бо што ж на мяне ні чаўплі б — напісанае мною ў суровыя гады заставалася як дакумент майго дзеяння. Пасля толькі я зразумела, што падобныя метады яны стасуюць пераважна да ідэёвых людзей; да тых, хто памагаў немцам нішчыць беларусаў, яны адносіліся куды лагадней! Давяралі ім, ставілі іх у лагерох дзяржымордамі над намі, даносчыкамі. Гэта была публіка адпаведная ім па духу й метадах здзекавання над людзьмі. Абвінавачванні былі настолькі беспадстаўнымі, што мне захацелася проста абсмяяць іх, і я напісала заяву ў вобласць, выясняючы, што ўсё гэта хлусня, і калі, як заявілі чэхі, мы не мелі ніякай віны па чэшскіх законах, а самыя былі чэшскімі грамадзянамі, дык як жа й пашто выдаваць нас чужой дзяржаве? З вобласці мне адказалі, што яны не кампетэнтныя рашаць гэтую справу, падалі поўны тэкст савецкай тэлеграмы ці тэлефанаграмы аб нашай выдачы й парадзілі адклікацца ў вышэйшую інстанцыю, здаецца, у найвышэйшы суд, што я, не чакаючы, і зрабіла.

Бедны мой муж сох без перадачаў і без папяросаў, і надзоры здзекаваліся над ім, а я тым часам выясняла ў меры магчымасці справу нашага лёсу. І адказ прыйшоў. Гучаў ён больш-менш так: знача, калі мы з’яўляемся грамадзянамі ЧСР, а паводле чэшскіх законаў няма ў нас віны, нас трэба звольніць і заплаціць нам адшкадаванне за бяспраўнае зняволенне. Я гэта прачытала — вачам не веру, як усё талкова. Пераслала паперку мужу. Надзоры пачалі віншаваць нас з надыходзячай свабодай, але... Але саветы, прагныя найбольшай колькасці ахвяр, нейкім чынам змусілі чэхаў патаптаць свае законы й выдаць нас. Недзе нават камуністы чэшскія не згадзіліся бяспраўна адабраць нам грамадзянства і вось даручылі гэта маленькім Прахаціцам[173]. Як жа было сумна расчароўвацца...

вернуться

173

Прахаціцы — старажытны горад на паўднёвым захадзе Чэхіі.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)