Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 94
Перейти на страницу:

«РАСКРЫЙСЯ, ЗОРНЫ ПАРАСОН...»

Чацвёртая кніга паэзіі Валянціны Коўтун у адрозненне ад папярэдніх, што мелі падкрэслена рамантызаваныя назвы: «Каляровыя вёслы», «На ўзлёце дня», «На зломе маланкі»,— мае на сваёй вокладцы адно строгае слова: «Метраном». Аднак, мне здаецца, усе ўзлёты і зломы адчуваюцца тут, можа, нават яшчэ больш, як у першых трох кнігах. І паэтэса Валянціна Коўтун свядома выбірае, як сёння кажуць, экстрэмальныя моманты. Вялікі свет, які абрынуў на яе сваё багацце, сваё святло, свае вышыні і бездані, а і свой мітуслівы тлум, цікавы для яе. І яна спяшаецца ўспрыняць і занатаваць усё: у гістарычнай перспектыве, у пільным, да болю ў галаве, роздуме, у вышынных выяўленнях чалавечага духу, у празарэннях паэтычных і ў штодзёншчыне роздуму, у віраванні пачуццяў, галасоў, у стракаценні фарбаў. І ў яе паэзіі, у агульным накірунку творчасці, у стылістыцы знаходзяць адбітак і высокае празарэнне, і паспешлівая мітуслівасць. Часам паэтка нагадвае плыўца, які кідаецца ў штармавое мора — захлынаецца, хапае паветра, але — абавязкова выходзіць на грэбень хвалі. Не тое каб шукае буры, аднак не збіраецца зашыцца ў ціхую гавань.

Мабыць, таму ўсе партрэты, пісаныя паэтэсай, маюць за мадэлі постаці не толькі геніяльныя ці таленавітыя, але і бунтарныя. У сутнасныя, вызначальныя моманты іх жыцця. Моманты — калі іх творчая і чалавечая сутнасць супадаюць у сваім вышэйшым, духоўным выяўленні. Моманты падрахунку жыццёвага шляху.

Сон у шпіталі смяротна параненага Гіёма Апалінэра, ноч перад дуэллю Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, апошні рахунак, прад'яўлены лорду Байрану недзе там, у Грэцыі, пад Місалунгі. Час выбару, час самаўсведамлення,— калі гаворка ідзе пра Янку Купалу. Увогуле гэтая тэма — чалавек і народ, чалавек і сумленне, чалавек і мэта яго жыцця — абагульняе ўсе партрэты. «Хто пойдзе ў бой за лёс краіны дальняй,/ Здабудзе вольным родны свой народ» — вызначае мэту свайго ўдзелу ў змаганні за незалежнасць Грэцыі Джордж Гордан Байран; «Баліць радзіма ў целе пілігрыма»,— апошняя згадка спадчынніка эмігрантаў з Беларусі Альбера Уладзіміра Апалінарыя Кастравіцкага, слыннага французскага паэта Гіёма Апалінэра. Разам са сваім народам «спазнаў размах і боль палётаў», разам з народам «спяшаў... ад зямлі да зорак» Янка Купала. Разам з народам спазнала нялёгкую сваю долю паэтэса — рэвалюцыянерка Цётка (Алаіза Пашкевіч). Гэты партрэт, пададзены ў выглядзе драматычнай паэмы «Суд Алаізы», на мой погляд, найбольш пераканальны, найбольш моцны сваім вобразным, нацыянальна-моўным ладам, напружаным спалучэннем гістарычнага, сацыяльнага і асабістага (личностного). В. Коўтун даўно і скрупулёзна «займаецца» Цёткай (Алаізай Пашкевіч). Аб'яўлены біяграфічны раман на 17 (!) аркушаў, напісана паэма. Не ведаю, як будзе з раманам, але ў драматычнай паэме, адчуваючы спецыфіку жанру, паэтэса змагла выбраць з безлічы фактаў і абставін, некалькі найбольш напружаных момантаў біяграфіі гераіні. І біяграфіі краіны. Народа. У тыя самыя моманты, калі Час уваходзіў у жыццё мастачкі, уплываў на яе лёс, яе творчасць. На яе самаўсведамленне — як чалавека, асобы і творцы. Той самы Час, які выяўляе сутнасць людзей. Выявіў ён яго і ў паэме. Высокую сутнасць Алаізы Пашкевіч і прывіднае высакародства памкненняў Андрэя Гмырака. Суровая праўда пачуццяў Алаізы, бязлітаснасць яе погляду на свет, бескампраміснасць — якраз тое, без чаго немагчымы падыход часу, які «вякамі жджэцца». Памятаеце, у Цёткі — «такі бой вякамі жджэцца,/ Такі бой гігантаў дасць./ У такім бою толькі грэцца,/ У такім бою толькі пасць».

Многія вершы Цёткі маглі «правандраваць» да плакатнага вырашэння вобраза, многія — да незбыт рамантызаванага. Валянціна Коўтун пазбегла і таго, і другога. Алаіза Пашкевіч у драматычнай паэме «Суд Алаізы» — рамантычна-ўзвышаная, так, але ў рэальных абставінах, з канкрэтнымі ўчынкамі, якія гістарычна і асабіста матываваны. Ну, а плакатна-воклічны змест яе лістовак аўтарка трохі ўводзіць у тэкст, больш — пакідае па-за тэкстам, спадзеючыся на больш-менш падрыхтаванага чытача і гледача. З аднаго боку. З другога — даючы нам магчымасць канкрэтызаваць свае ўяўленні пра славутую беларускую паэтэсу праз непасрэднае дзеянне драматычнай паэмы. Дзеянне, якое, безумоўна ж, па закону жанру, выяўлена не толькі ва ўчынках, але і ў слове. Слова ў гэтай паэме асабліва дакладна выверанае, узважанае і важкае. Важкае, але не цяжкое. У гэтым партрэце Валянціна Коўтун адмаўляецца ад абстрагавана-адцягненай сімволікі, ад тых эстэтычных сродкаў, якія вымагаюць разумення асобага вобразнага значэння слоў, што так шырока выкарыстоўвала ў папярэдніх партрэтах.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)