Слова сапраўднага лад
- Автор: Сямёнава Ала
- Год: 1986
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:
І ўспамінае пра тую, выратавальную трывогу і надзею: творчасць.
Словы Алаізы, яны былі і ў яе лістах, лістах да яго, Андрэя Гмырака, цяпер іх «страшна перачытваць,/ Бо што ні кропка, то замерлы боль».
Цяжка вызначыць галоўную лінію ўзаемаадносін Алаізы Пашкевіч і Андрэя Гмырака, так спалучаюцца тут ідэйнае разыходжанне і асабістыя ўчынкі.
Андрэй Гмырак ідзе тым шляхам, які вядомы, на жаль, ад біблейскіх часоў. Сумленне — катэгорыя вечная, як і вера ў шчасце. Вера ў шчасце народа і змаганне за гэта шчасце ў яго канкрэтных сацыяльных і нацыянальных выяўленнях, што прапанаваў 1905 год,— высокая выснова. Аднак патрабуе канкрэтных учынкаў. Пацвердзіць гэтую веру справай не так проста. Як выявілася — небяспечна нават. Куды больш спакойна і зручна — зрабіць выгляд, што не верыш. Самаапраўдацца. Як гэта і робіць Андрэй Гмырак. А пазней, не шукаючы апраўдання, бессаромна канчаткова здраджвае ідэалам маладосці і былому каханню. Зноў жа — гэта перадаецца не дэкларацыйна, а праз дзеянне, учынкі. Праз логіку і алагічнасць гэтых учынкаў.
«Пракляцце адцягненасці» (А. Блок) не гняце аўтарку «Суда Алаізы», але пэўную даніну ўмоўным абазначэнням і ўмоўным дзеянням яна аддае (з'яўленне Ценю Алаізы перад Андрэем Гмыракам, напрыклад). А ўся сюжэтная калізія вырашаецца сродкамі канкрэтнымі, рэальнымі, у канкрэтным, рэальным дзеянні. Да Алаізы Пашкевіч, якая працуе фельчаркай у тым доме, дзе жывуць самыя гаротныя з людзей — вар'яты, прыязджае Андрэй Гмырак. Не той Андрэй, якога яна кахала — студэнт, паплечнік, а жандарскі служка, што віжуе, нацкоўвае, для якога не засталося нічога святога. Гэта ён, Гмырак, прымушае віжаваць за Алаізай прыбіральшчыцу Зосю Літоўскую, паабяцаўшы той вызваліць яе сына з турмы. Гэта ён, Гмырак, дае пад выглядам лекаў атруту для нявесты рабочага Восіпа Кайлюнаса. Падазрэнне, зразумела, падае на Алаізу, якая даглядае за дзяўчынай. Гмырак, даходзячы да апошняй ступені падзення, спрабуе страляць у Алаізу, забіваючы, аднак, дзяўчыну-жабрачку, якая на той момант якраз аказваецца каля Алаізы. Усё акрэсліваецца канчаткова — ніякіх ілюзій, ніякіх падманаў. Алаіза — у цэнтры барацьбы рэвалюцыі 1905 года, Андрэй Гмырак — сярод душыцеляў гэтага змагання.
Для Алаізы жыццё — барацьба за справу народа, а мастацтва — сапраўдная жыццёва важная справа, якая адыгрывае аграмадную ролю ў лёсе народа, зусім не мітусня прыгожых фраз.
Алаіза Валянціны Коўтун здатная і на досціп: «Шаткуеш, бачу, жарты, як капусту», на трывалае вызначэнне: аб замроеным усведамленні сваіх падапечных яна гаворыць так —
Непросталінейны падыход да праблемы выяўляецца ў паэме і ў моўнай характарыстыцы тых, хто супрацьстаіць Алаізе і яе сябрам. Недурны казуістычнай сваёй, езуіцкай думкай Следчы. Ён не абвяшчае. Ён гаворыць разумна, хітра, з далёкім прыцэлам:
Такіх не вешаць трэба, а купляць.
Гэта ён пра сваіх праціўнікаў — змагароў супраць самадзяржаўя, пра Алаізу і яе аднадумцаў.
І не расстрэльваць. Што ў агонь страляць?!
Дакладнае і метафарычнае мысленне. «Што ў агонь страляць?!» Сапраўды — марная справа. Гэты езуіцкі ход — не новы, але ж такі пэўна разлічаны на палітычны рэванш. На пытанне Гмырака: «Але знішчаць такіх павінен хто?» — ён адказвае з халоднай, выверанай, ёрніцкай іроніяй:
Адсюль — і спроба зняславіць паэтку як атрутніцу. Спроба няўдалая. Але прадуманая. «Хай сам сябе агонь пажрэ дачасна».
Драматычная паэма Валянціны Коўтун пазначана той ліра-эпічнай сталасцю, дысцыплінай думкі і ўзвышанасцю пастрою, якія даюць нам адчуць праз канкрэтыку падзей значнасць гістарычнага моманту, значнасць асобы ў гэтым руху часу, той асобы, што не згодна на ролю падзёншчыка жыцця, асобы, якая не згодна чуць шэпт здрады, а толькі навальнічны, перадрэвалюцыйны «голас з неба».