Слова сапраўднага лад
- Автор: Сямёнава Ала
- Год: 1986
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:
Або:
У «Судзе Алаізы» высакамоўныя перыяды накшталт тых, што ёсць у іншых партрэтах, можна сустрэць хіба што ў маналогах паэтэсы. Хаця жанры блізкія. «Шлях Арыёна» — містэрыя, ну а маналог «Выйду з сэрцам...», па сутнасці, манадрама.
Драматычны канфлікт «Суда Алаізы» трымаецца на некалькіх эпізодах з жыцця Алаізы. Эпізод першы — «Замест пралога». 1902 год. Будучая рэвалюцыянерка, слухачка вышэйшых педагагічных курсаў П. Ф. Лесгафта Алаіза Пашкевіч, яе сябры і сяброўкі сабраліся на таварыскую вечарыну. Яшчэ ўсё наперадзе. Усе па-маладому ясна і светла ўспрымаюць свет, усе вераць, што «свежы вецер у голлях гудзе», перамены ў жыцці народа адбудуцца абавязкова. Ва ўсіх злёгку кружыцца галава ад усвядомленага адкрыцця — Бацькаўшчына, Радзіма: гэта Беларусь. Хаця многае ў гэтым усведамленні засмучае: на роднай зямельцы, як і па ўсёй краіне, прымус, здзекі, несправядлівасць,— але цяжкое асэнсаванне пакуль што ва ўсіх, хто прыйшоў да Алаізы, выклікае толькі гарачую прагу дзейнасці. І яшчэ большую замілаванасць да роднага краю. Так, «няма сумней зямелькі той, адзінай,/ але няма радней нам хатак тых,/ Адкуль мы выйшлі да сталіц і кніг». Яшчэ «няма ніводнай страты», яшчэ «кахаць няясная пара», «яшчэ такія маладыя клятвы». І пакуль што рытарычнай здаецца выснова адной з удзельніц вечарыны: «Страшней за ўсё ўласных страхаў краты».
Дзеянне асноўных трох частак — 1905 год, Вільня. Тыя «ўласных страхаў краты» зрабілі сваё. Загартавалася ў барацьбе, павучылася меркаваць пра ўсё з вышынь сапраўднай чалавечнасці, з вышыні ісціны, здабытай у навальніцах рэвалюцыйных баёў, Алаіза. Напалоханы ахранкай і турмой здрадзіў сабе, справе і сваёй каханай Андрэй Гмырак, зрабіўшыся жандарам і даносчыкам.
Валянціна Коўтун знаходзіць нелабавое вырашэнне гэтай сітуацыі, псіхалагічна матываванае. Псіхалагічная ж матываванасць паводзін герояў рэальна выяўляецца ў слове. А жывая хваля слова знаходзіць тут выйсце ў натуральных размоўных інтанацыях. Рытмічны малюнак верша просты, але насычаны сапраўднай энергіяй пачуцця, энергіяй думкі.
Вось як даводзіць сэнс сваёй здрады і статус свой сённяшні Андрэй Гмырак:
І дадае з пагардай:
Алаіза з годнасцю, на высокай ноце, але без напышлівай рыторыкі даводзіць:
Валянціна Коўтун у драматычнай паэме імкнецца пазбегнуць просталінейнасці, «публіцыстычнага разгільдзяйства» (А. Блок). «Форма — плоць ідэі» (А. Блок). А псіхалогія характару — яна ж уся ва ўладзе не толькі ідэі, але і формы.
І пра гэта згадваецца, калі чытаецца паэма. Рэвалюцыйная змагарка — так, паэтэса, творчасць якой шмат у чым вызначыла шляхі новай беларускай літаратуры дакастрычніцкай пары — так. Але і самотная жанчына, чалавек, што перажывае не толькі страту паплечніка, але і страту чалавека, страту каханага.
Жыццё, яго агонь, страсці, роздум, яго страты (і якія!) — патрабуюць выйсця — «аж дрыжаць і сыплюцца ў зямельку/Сухія костачкі усіх пяшчотных слоў», «...ужо душа з адных пустых вуглоў», аднак — такі жыццёвы, чалавечы, жаночы прынцып Алаізы, можа, лепш нават лічыць так: