Слова сапраўднага лад
- Автор: Сямёнава Ала
- Год: 1986
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:
Здавалася б, самы выпадак для інфернальнага разгулу стыхій. Ажно паэтэса толькі тужліва асветліцца здагадкай:
Гераіня лірыкі Яўгеніі Янішчыц, паэтэса, падкрэслівае: «баюся нявыказаных слоў».
Ратуе лірычную гераіню Я. Янішчыц ва ўсіх скрухах жыццёвых, асабістых крыўдах і нягодах слова народнае, галоўны набытак жыцця паэтэсы — яе высокі занятак, творчасць. («Ці шлях занясло кудасою...»)
Нават калі раптам узбунтуецца першароднае жаночае «я» лірычнай гераіні: «Не трэба кахаць мяне за рамяство,/ Перш-наперш я проста жанчына» і чыста па-жаночы яна паскардзіцца — «Як цяжка мне гордую голаў насіць/ У горкім сутонні самоты!», дык праз некалькі старонак годна ўспомніць пра сваю творчую існасць: «Адкуль ты ўзяў, што я цяпер сумую?/ Мне ў самы раз над песняй шчыраваць».
У кнізе ўвогуле роздум над лёсам творцы, над лёсам паэзіі, над нялёгкім, а і шчасным дарам жанчыны-паэта займае асобае, і немалое, месца. І ідзе, далучаючыся да той агульнай творчай лініі, якой цвёрда трымаецца паэтэса: «Паэзія — яна не знае тлену,/ Калі ў душы ёсць прыгаршчы святла». А Яўгенія Янішчыц па-свойму пабачыць належнасць да высокага цэха паэзіі, вызначыць прыкметы: «У паэтэс лірычнае адзенне,/ Яно ў радках з заранак і аблог». І падкрэсліць мяжу, што аддзяляе гэтую кнігу, сённяшні яе творчы час ад нядаўняга: «Саманаіў расстайнай маладосці/ Агнём па сэрцы выпіша радкі», «І змые час дурных здзіўленняў пену,/ І пачуццё абвугліцца датла».
Свежасць непасрэдных уражанняў, роздум — усё гэта патрабуе намаганняў пільных і пастаянных: «Мой светлы дзень і свята — праца!/ Без перапынку, без канца». Таму што майстэрства — гэта і светаўспрыманне, напружанае, а часам і пакутлівае прыслухоўванне да свету і да сябе. Але гэта і праца над вершам: кампазіцыя, слоўнік, гукапіс, метрыка. Каб выявіць дыяпазон інтарэсаў паэта (паэтэсы), і ўменне выявіць іх у слове, выявіць у вобразе.
Вось тады і назначыцца асноўнае, тая «мелодыя душы», «святла замова», што «кладзецца ў сноп пражытага жыцця». Тым, мабыць, і адрозніваецца гэты яе зборнік ад папярэдніх — адсутнасцю былога звонкага наіву, яснаты да болю ўваччу. Але і выпрабаваным жыццёвым гартам сталасці. І — закаваным — адчуваннем сапраўднага на зямлі: дабра, любові, высакародства. Калі паэтэса абвяшчае: «...І лёгка я з зямлёю гавару». Тут — яе ўдачы, асноўная апора яе таленту. Тут — заўсёдная свежасць думкі, і радка, вастрыня ўспрыняцця. А калі яна не зжылася з тым, чаго чакае, пра што вядома «спорнаму пяру», дык атрымоўваюцца «вершы пра вершы». Мабыць, недарэмна сама Яўгенія Янішчыц згадвае пра сваё ўпрыняццё ЗША: «О рытмы краю, вас я не адразу ўспрымаю...» Паводле таго, як прызнаецца сама Яўгенія Янішчыц, літаратурна чаканага, атрымоўваецца літаратурна вядомае: «чорны воран Пентагона», такі знаёмы і вядомы «адкрыты, барадаты, любві і гневу бог» Хемінгуэй, ёсць такая ж знаёмая па шматлікіх фактаграфічных і літаратурных варыяцыях Мэрлін Манро, ёсць статуя Свабоды... Ёсць нават памылка ў чужых рэаліях. У тлумачэнні слова «ланч». Чамусьці ланч выдаецца за званы абед, а паводле ўсіх слоўнікаў свету гэта другі сняданак. І няма ні ў тых ланчах, ні ў тых апісаннях «солі жыцця», што так умее адчуць Яўгенія Янішчыц, калі дакладна «выбера мелодыю на ўток»...
А гэта яна ўмее рабіць. І ў папярэдніх кнігах. І ў гэтай. Калі, «правяраючы час і сябе», выходзіць яна да чытача са сваім, крэўным, вынашаным, выпакутаваным.