Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 238
Перейти на страницу:

А Ліпа спіць.

І сніцца ёй, што заяц зноў прыбег да прысад па калгаснай дарозе. Хацеў абгрызці яшчэ дзве яблынькі, якія пасадзілі Маечка і Ўладзік. Ды ўсе дрэўцы стаяць ужо ў пушыстых саламяных шубках. Ліпа сказала, і дзеці прыйшлі, паабвязвалі яблынькі саломай. Тады заяц вырашае абгрызці Ліпін клёнік. За тое, што яна хадзіла ў школу. Але клёнік таксама ўжо не баіцца зайца. І яго абвязалі саломай — у шубцы і ён. Стаўшы на заднія лапы, заяц пнецца дастаць галінку. А клёнік, як той малы, што сам не ўмее хадзіць, плешча ў ладкі такімі, як Ліпіны ручкі, лістамі і весела, звонка смяецца.

І Ліпа смяецца таксама. Смяецца праз сон. Яе зноў вязуць цераз шашу на санках, таксама як удзень. Цягнуць санкі і Шура, і Ўладзік, і Волечка… Многа многа дзяцей, ажно цэлая школа! Дзік бяжыць паміж імі і весела, голасна брэша: «Бум! Бум!» А потым цёця настаўніца бярэ Ліпу на рукі, аддае яе маме і кажа:

— Вы не злуйце на Ліпу, яна была ў нас. Сёння Ліпа — вялікая цаца!

А клёнік яшчэ ўсё смяецца і плешча ў маленькія ладкі…

1948

ЖЫЎ-БЫЎ ВОЖЫК

Пачынаецца казачка так.

Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр…

Ды не той, пра якога хачу расказачь, a другі, зусім ініны — вялікі, стары.

А нашага Тупалу тата злавіў у лесе i прынёс у кішэні дахаты. I гэта не казка, a праўда.

Я быў тады яшчэ такі малы, што нават не хадзіў у школу.

Тупала быў таксама малы, круглы, як шэры клубок, i калючы.

Тата вярнуўся з лесу i сказаў:

— Ну, Лёнік, я прынёс табе яблыка.

Ад радасці я забыўся, што яшчэ вясна, што яблыкаў яшчэ няма, i ўсадзіў руку ў татаву кішэню.

— Ай! — ускрыкнуў я, укалоўшы аб нешта пальцы.

I хацеў ужо нават заплакаць, але тата мой засмяяўся.

— Дзівак чалавек, укалоў ды злуецца! — сказаў ён. — Ды гэта ж лепей за яблыка, ты паглядзі!

I ён выняў з кішэні маленькі калючы клубок.

Спачатку вожык наш ніяк не называўся. Ён нават разгортвацца не хацеў: як палажылі яго ў кутку, пад матм ложкам, так i ляжаў. Не на голай падлозе, а на імху. Тата сцягнуў граблямі ca страхі старога хлява тры купіны моху, паслаў у кутку — i выйшла пасцель.

Мох зялёны, пушысты i цёплы. А шэры клубочак ляжыць на ім i ніяк не хоча разгортвацца. Я наліў яму ў сподак малака i паставіў каля самага моху. А вожыку хоць бы што…

Тады я лёг побач з ім на падлозе i хацеў ляжаць, пакуль ён не разгорнецца.

На дварэ змяркалася, i пад ложкам рабілася цёмна.

— Дурненькі ты, — сказала мама. — Ты яго толькі не чапай, ён i сам малако тваё знойдзе.

I праўда, толькі я лёг у ложак i ў хаце зрабілася ціха, як у куточку пад ложкам нешта ціхенька заварушылася i пачало вось гэтак чмыхаць:

«Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!..»

А потым па дошках падлогі затупаделі маленькія мяккія ножкі.

— А што, не гаварыла я, — сказала мама, — Не палохайде яго, дык ён i малако пачне хлябтаць.

I праўда, мы памаўчалі, i неўзабаве пачулася, што нехта маленькі хлебча. Не так, як кот, а так, як парасяты, — плямкае.

— Ой, тата, я пагляджу!

Тата даў мне запалкі. Я ціхенька злез на падлогу, укленчыў, нагнуўся пад ложак i выняў з карабка запалку. Але як толькі яна чмыхнула i засвяділа, каля сподка я ўбачыў той самы калючы клубочак.

Ды ён ужо ляжаў не на імху, а на го лай падлозе, i малака ў сиодачку было менш, як раней…

Клубок тупацеў усю ноч, i за гэта мы пачалі называць яго Тупалам. А за тое, што ён хутка перастаў баяцца i не згортваўся больш, калі я пазіраў на яго, я ніколі не забываў даваць яму есці.

Спачатку даваў толькі малако, а потым аднойчы разбіў яму на сподак яйцо. Тупала лішне не казырыўся — панюхаў трохі i пачаў хлябтаць.

З нашым цюцікам Мурзам ён не хацеў сябраваць. Як толькі ўбачыць яго — у клубочак, i ўсё. Шчанюк спачатку хацеў панюхаць вожыка: дакрануўся носам да шэрых іголак, заматаў галавой i фыркнуў — не спадабалася. Тады ён прысеў, абняў клубочак лапамі i паспрабаваў яго ўкусіць. Але зноў укалоўся, ды гэтак балюча, што зазлаваў i пачаў уядацца, брахаць. Скакаў, скакаў вакол клубка, а потым яшчэ раз асмеліўся дакрануцца. Ударыў клубочак лапай, як кот па мячыку, заскуголіў, адбегся i лёг.

«Добрыя гулі,— хацеў ён сказаць, — я забаўляцца з табой хачу, а ты — нягодны, колешся».

Ды ён не сказаў гэтага, a толькі лізаў сваю лапу i скардзіўся, хныкаў.

Вусаты Фядот любіў грэцца на сонцы, калi яно свеціць у хату. Сядзе на падлозе, зажмурыцца i мурлыча. На Тупалу ён i глядзець не хацеў, не толькі што з ім гуляць. I нават калi клубочак разгарнуўся аднойчы, сам падышоў да ката і, наставіўшы лычок, панюхаў, наш Фядот толькі лыпнуў спрасонку вачыма, i ўсё. Сядзіць сабе, дрэмле, мурлыкае.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)