Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:

Ты сам, Адаме, папрасiў пiсаць шчыра. Выконваю пажаданне. Толькi бачыш цяпер, што гэтага лепш не рабiць.

Я не ведаю цябе. Мне цяжка здагадацца, што табе цiкава, што цябе хвалюе i непакоiць.

Сёння я не ў гуморы.

Адам, вельмi хочацца цябе ўбачыць!

Плакаць не буду.

Р. S.У жаночым часопiсе я прачытала, што венгры маюць вялiкую схiльнасць да самагубства, як i наогул усе народы з фiна-угорскай групы. Сапраўды так.

Татахоза. 1976. Жнiвень. 7.

Твая Агi.

* * *

Можа, дэ Сад i падлiчваў — колькi кропель асалоды тоiць у сабе запланаваны здзек, а я ведаю адно — шмат. І асноўная сакаўная слодыч не ў самiх кпiнах, а ў чаканнi свайго ўзвышэння над абранымi ахвярамi. Яны i думаць не думалi, i ведаць не ведалi. Яны спалi i цiхенька ўцягвалi ленiнградскае гнiлаватае паветра праз чатыры дзiрачкi ў двух насах i так жа цiха выпускалi адпрацаваны лёгкiмi газ. Яны ж былi ў гасцях, а таму не маглi сабе дазволiць сапцi. Як i я не мог рыпець спружынамi старога, купленага знарок для гасцей, цёткiтосiнага фатэля. Я ляжаў перад сном i думаў пра Музей рэлiгii i атэiзму, што месцiўся ў Казанскiм саборы. У думках абыходзiў экспазiцыю i ўважлiва разглядаў прылады для катавання.

Мне спадабалася жалезная маска з даўжэзным доўгiм носам, на якi насаджвалi кавалак смажанага мяса, каб закутая ў кайданы ахвяра памерла з голаду, бачачы страву i чуючы водар смажанiны. Падобных прылад было шмат, поўныя сутарэннi, i ўсе яны належалi каталiцкай iнквiзiцыi. Зрэшты, i праваслаўная царква мела ў музеi адпаведны звярыны твар. На сценапiсе ў пякельным полымi гарэлi Леў Талстой i Мiхаiл Лермантаў. У класiкаў расейскай лiтаратуры былi акуратныя, нiбыта перамаляваныя з энцыклапедыi, тварыкi. Быў у Музеi рэлiгii i атэiзму адзiн беларускi твар, i нават не твар, а толькi профiль — на маленькiм фотаздымку, пад якiм стаяў подпiс: "Гiтлер вiтае здраднiка савецкага народа Абрамовiча, якi абвясцiў незалежнасць беларускай праваслаўнай царквы". На здымку Гiтлер усмiхаўся; мусiць, думаў пра блiзкае аб'яднанне Еўропы. Абрамовiч таксама ўсмiхаўся, мусiць, думаў пра доўгае жыццё беларускага фашызму. Абодва трымалiся за таўсцезную кнiгу. Хто каму дорыць цi перадае — няясна. Што за кнiга — невядома. Можа, Бiблiя, а можа, i "Мая барацьба".

З размовы пра аўтакефалiю беларускай царквы я i пачаў гутарку з Валодзем Бортнiкам. У яго стрыечны брат служыў папом, таму тэма зацiкавiла, Бортнiк нават сказаў... Мог i сапраўды быць факт суверэнiзацыi царквы. Але размова пра рэлiгiю была шырмаю, мяне зусiм не цiкавiў Гiтлер з Абрамовiчам, мяне хвалявала, як адрэагуе пара з несапраўдным каханнем на пару з каханнем сапраўдным. Цi спраўдзiцца мая надзея на ўзвышэнне. Спраўдзiлася. Бялькевiч звяла, згарнулася, як зрэзаная лiлея без вады. А я з садысцкай радасцю зазначыў, што прынiзiў сяброў. І апраўдваў сябе тым, што чалавека нельга прынiзiць да таго часу, пакуль ён сам не пажадае прынiжэння. Я меў поўнае перакананне — Бортнiк i Бялькевiч жадалi прынiжэння. А iнакш нашто ён паўсюль расказваў пра вельмi iнтымныя рэчы. А яна прынiжала яго капрызамi i бясконцымi патрабаваннямi. А я прынiзiў iх абаiх, бо побач з дохлым ценем мiнулай любовi паставiў жывое каханне з першага погляду.

Я атрымаў задавальненне, а ўсе астатнiя не цiкавiлi мяне, нават Агi, з якой у нейкiх кавярнях, на нейкiх паркавых лаўках я парастрасаў, параскiдаў, праўсмiхаўся тры наступныя днi. І зусiм нечакана для сябе працверазеў i ўбачыў — сяджу на чыгуначным вакзале адзiн.

У пачакальнi нiхто не спаў, бо мiлiцыянты забаранялi. Як толькi нехта заплюшчваў вочы, яны абавязкова падыходзiлi i патрабавалi дакументы. Гэта ў мiлiцыянтаў было накшталт гульнi-забаўкi, каб служба шпарчэй iшла.

Цётцы Тосi я сказаў, што з'язджаю ўранку, каб не хвалявалася. І яна, мусiць, не перажывала, а цiха, спакойна спала ў ленiнградскай камунальнай кватэры. А я не мог заснуць з-за мiлiцыянтаў. Ночы падзяляюцца на два станы: адзiн — калi хочаш спаць, а табе не даюць, а другi — калi не можаш заснуць. Спаць хацелася страшэнна. Я ўзяў сумку i пайшоў уздоўж перона, уздоўж пакгаузаў, паўз нейкiя склады, пералезшы праз паркан, знайшоў пад iм кардонныя скрынi з- пад халадзiльнiкаў i заснуў на iх, паклаўшы пад галаву сумку. Мне нiчога не прыснiлася. Звычайна ў мяне каляровыя сны яркiя i вельмi прывязаныя да сапраўднасцi, але нi разу ў мой сон не завiтала венгерка Агi Ляхоцкi. Перад тым як трапiць на вакзал, мы развiталiся, яна зайшла ў iнтэрнат, i больш я нiколi не бачыў Агi, якую пакахаў з першага погляду. Яна плакала, а я не плакаў. Агi была вельмi лёгкая на слёзы. Яна была лёгкая на ўсё — словы, пачуццi, лiсты, слёзы.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)