Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:

Пасля тэлефоннага развiтання з Бортнiкам настрой палепшыўся. Ён яшчэ больш узняўся каля кiнатэатра "Масква". Я напляваў самым лiтаральным чынам на сукенку намаляванай, афiшнай, а праз тое яшчэ больш французскай i пранцаватай Пампушцы. Расцёр слiну ўказальным пальцам i тым жа чорным пальцам намаляваў на прасталытчыным тварыку прускiя афiцэрскiя, салдафонскiя вусы. Ну, люблю я маляваць. А тое, што гераiня класiчнай заходнееўрапейскай навелы закрыўдавала — яе настроi, яе праблемы. Я, дарэчы, салiдарны з большасцю (быць салiдарным з большасцю — нацыянальная рыса беларуса!) персанажаў мапасанаўскага шэдэўра. Яны асудзiлi Пампушку за тое, што легла пад ворага Бацькаўшчыны, акупанта Францыi, ворага аб'яднанай Еўропы, якую так хацелi зрабiць Напалеон з Гiтлерам. А што ж яна думала? У хiханькi-хаханькi з заваёўнiкам гуляць? Так не бывае. Акупант на тое i акупант, каб гвалцiць, прымушаць, рабаваць. А Пампушка перад iм свой гонар паказала. Каму трэба гонар прасталыткi? Калi шчыра, дык i заваёўнiк у навеле "Пампушка" занадта ўжо тактоўны. Усё ён намёкамi, паўтонамi, праз памагатых. Не, каб узяць i згвалтаваць усiх мужчын, а коней зарэзаць, а жанчын закатаваць. А ён сарамлiвы, паўтыдня правалаводзiўся з прастытуткай. А вось мой твор, дзякуючы доўгiм тэарэтычным пошукам, атрымаўся: германскi вусаты афiцэр i французская ружовашчокая б...дзь у адной асобе, вось ён — сiмвал аб'яднанай Еўропы!

* * *

Дарагi мой сябра Адам, прывiтанне!

Атрымала твае лiсты. Вельмi ўзрадаваў i павесялiў намаляваны чорт Ладак. Ён страшны, i я крышачку спалохалася. Ты напiсаў, маўляў, ён можа ўсё. Вось я i загадала яму прынесцi майго Адама ў Татахозу. А ён, супастат чорны, адмовiўся. А што ты можаш? Ён нiчога не адказаў. Ён, бач ты, пакрыўдзiўся.

Я вось села пiсаць табе, а ён зiркае на мяне з-пад iлба. А цяпер вось папрасiў, каб упiсала ад яго прывiтанне.

Вар'яцтва нейкае навокал. Суцэльная дурната. Мая вёска нагадвае могiлкi. Людзi жывуць, каб зарабiць на хлеб, а хлеб зарабляецца з адной мэтаю — жыць. А на могiлках iх чакаюць падрыхтаваныя месцы. Можна i не жыць, дастаткова паставiць помнiк, ён засведчыць пра тое жыццё больш, чым некалi зароблены i тады ж з'едзены хлеб. Замкнёнае кола, з якога нiхто ў Татахозе не шукае выйсця.

А мiж намi жалезная заслона: нi ты нiколi не зможаш прыехаць да мяне, нi я да цябе. Мы жывём у адным сацыялiстычным лагеры, але ў розных бараках. І самавольны пераход з аднаго барака ў другi караецца смерцю без помнiка на могiлках.

Як ты лiчыш, цi можа нармальная дачка не любiць бацьку? Я не люблю тату. Да мацi ў мяне iншае стаўленне, але i яе не люблю. Прыкра, сорамна, крыўдна, але ж не магу сябе прымусiць палюбiць бацькоў. Яны выклiкаюць у мяне пачуццё агiды. Асаблiва раздражняе тата. У яго пачалi выпадаць зубы. Не ведаю прычыны, але выпадаюць яны чамусьцi ўночы. А на ранiцу, у час снедання тата кладзе на стол свой, цяпер ужо нiкому не патрэбны, жоўты, пракураны, доўгi зуб i гаворыць кожнага разу адно i тое ж...

Птушкi ў вырай паляцелi!

Паляцелi птушкi ў вырай!

Гэта прыпеў з венгерскай народной песнi, але пры чым тут гнiлыя выпалыя iклы?

Мацi кажа: я вельмi падобная да бацькi, мы аднолькавыя i таму не можам паразумецца. Мана. Не буду я класцi на стол свае зубы.

Да 14 гадоў у мяне зусiм не было праблем. Ва ўсялякiм разе, тых, што прыйшлi зараз. Для сябе я iх акрэслiла выразам шмат думаць. І пачала забараняць сабе думаць. Натуральна. Сядаю ў фатэль i пачынаю думаць пра тое, што не думаю... Пустэльня. Пустэча. Вецер.

Пясок. Сыплецца. Шархацiць. Шэпча. Цiша. Пустэльня. Хрыстос. Самота. Словы, словы, словы... Я паўтараю асобныя словы. За iмi ёсць матэрыя, але няма мяне, бо мне забараняецца складаць з iх сказы, дазваляецца толькi цiха прамаўляць. Шэпт супакойвае. Маё маленькае адкрыццё: супакойвае не столькi малiтва, колькi шэпт. Адсюль i жаданне многiх народаў малiцца на малазразумелых мовах. Вось такi занятак я вынайшла сабе. Дапамагае.

Часам нейкая драбнiца пачынае раздражняць мяне так, што жыць не хочацца. У падобны стан трапляе чалавек з запарушаным вокам. Маленечкая парушынка, а прымушае скурчыцца велiзарнае цела. Так i са мною. Бацькаў зуб паранiў абалонку маёй душы. Мне захацелася схапiць сякеру i адсекчы бацькаву галаву, каб абухом павыбiваць з яе доўгiя жоўтыя зубы, каб яны больш не з'яўлялiся на стале падчас снедання.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)