Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 77
Перейти на страницу:

І яшчэ, зусiм забыла табе сказаць, што ў нас будзе вялiкае свята — Каляды, 24-25 снежня. У нас Каляды лiчацца большым святам за Новы год. На Каляды, як i на Вялiкдзень, збiраецца ўся сям'я, i кожны дорыць падарункi ўсiм астатнiм. Уявi сабе, колькi з'яўляецца розных падарункаў на святочным стале.

Мне хочацца напiсаць табе шмат усяго рознага, толькi няма часу. Я i рэчы не спакавала, i трэба збегаць у душ. Як толькi збiраюся некуды ехаць, дык у мяне пачынаюцца клопаты. Так што ў душ я павiнна патрапiць абавязкова.

Прабач, мой мiлы таварыш, я болей не пiшу. Жадаю табе весялосцi!

Да пабачэння!

Р. S.Засталося меней за дзевяць месяцаў да нашай сустрэчы! Дачакаемся?

Сегед. 1976. Снежань. 4.

Агi.

* * *

Уночы я амаль не спаў, ляжаў на рыпучым фатэлi i думаў пра Агi. Успароўся недзе а 6-й i пешкi прыйшоў да чорных атлантаў. Цяжка ўспамiнаць пра тыя чатыры гадзiны, што давялося перачакаць каля блiскучых, як бiтумная смала, асiлкаў. Я ж нават гаварыў з iмi, казаў, што гэта глупства — каханне з першага погляду, я ў любы момант магу ўзяць i сысцi. Адыходзiўся на сто крокаў i вяртаўся. Выслухоўваў кпiны чарнатварых, як шахцёры, атлантаў i зноўку адыходзiў на сто крокаў. Я быў упэўнены на сто працэнтаў, што Агi прыйдзе, што яна не забылася i не пераблытае месца i час, што Агi абавязана прыйсцi. А ў галаве тоўпiлiся дурныя пытаннi... А хто яна такая? I чаму яна павiнна прыходзiць на сустрэчу са мной? Цi мала хто каму што абацяе? Вось i я абяцаў Валодзю Бортнiку, што разам пойдзем у Эрмiтаж. І не пайшоў. Дарэчы, можна пайсцi ў Эрмiтаж, падняцца на трэцi паверх i паглядзець на "Трох жанчын" Пабла Пiкасо, на iхнiя драўляныя афрыканскiя цыцкi i похвы, на загарэлыя рукi i вострыя локцi. Можна ўважлiва паразглядаць ружованосых прасталытак, намаляваных жалезнай рукою Жоржа Руо. А можна апусцiцца на другi паверх у залу Рэмбранта ван Рэйна i пастаяць каля цялеснага цеста, з якога вялiкi галандзец вылепiў Данаю.

Можна... А мусiць, нельга было. Я нiкуды не iшоў. Чакаў! Я быў навязаны ланцугом кахання з першага погляду. Дачакаўся! І ... Мiгдаловы горкi пах... Праўда, крышачку пазней я пачуў водар духоў, бо заўважыў — пад майкаю няма станiка. Вострыя грудзi ўздрыгвалi, клiкалi, вабiлi. Эрэкцыя не заўсёды дарэчы. Давялося прыкрывацца тэчкаю з аркушамi для накiдаў. Хоць у чымсьцi мастакоўскiя прылады ў той дзень па-сапраўднаму прыдалiся. Распусная гiпотэза яшчэ болей напоўнiла плоццю мае клятчастыя, гарчычнага колеру нагавiцы...

А што ў яе там, пад джутавай спаднiцаю? Калi няма станiка, дык i майткаў можа не быць... Майткi былi чырвоныя, карункавыя, паўпразрыстыя. Але пра iх я даведаўся не каля Эрмiтажа, а ў Пецяргофе. На ленiнградскiх вулiцах са сваёй, хай i прыхаванай эрэкцыяй я пачуваўся няўтульна, таму даводзiлася зварочваць у скверыкi i бязлюдныя завулкi. Самi таго не плануючы, мы апынулiся на ўзбярэжжы Нявы каля белага катэра, якi запрашальна пагойдваўся на брудных зеленкаватых хвалях. "Хто жадае здзейснiць падарожжа ў казачны горад Пецяргоф, ласкава запрашаем на наш катэр на падводных крылах!.." Нешта падобнае выкрыкваў праз серабрысты мегафон даўгалыгi хлапчына ў белай апагоненай кашулi i чорнай абкукарджанай фуражцы. Я хацеў, жадаў i прагнуў, але не ў горад-казку, не да палацаў i фантанаў; я думаў, як знайсцi зусiм цiхае i бязлюднае месца, дзе не будзе гнюсных, цiкаўных i прагных вачэй. Я быў упэўнены, што ў Пецяргофе болей дрэваў i кустоў, чым у Ленiнградзе. І мяне паклiкалi шаты, хмызы i кусты, да якiх нас павёз вуркатлiвы катэр на падводных крылах.

Я сцiскаў вузенькую прахалодную далонь Агi ў сваёй гарачай ад жадання руцэ. І раптам яе далонь вырвалася, так вырываецца з кацiных кiпцяў птушка — рэзка i ўгору. Агiна рука ўзляцела i затрапяталася ў пругкiм i сiнiм паветры. Як усё ж такi добра, калi жанчына даглядае сябе i пад мышкаю няма потнай барады. Агi вiтала сустрэчны катэр. Яе шчырасць i непасрэднасць змусiлi мяне засаромецца. З сустрэчнага катэра адказалi ўзмахам загарэлых рук два мужчыны ў чорных акулярах. Ёсць нешта садысцкае, калi мужчына чапляе на нос чорныя акуляры. Мне зрабiлася непрыемна ад рамантычных парываў, бо нiколi не разумеў i не прымаў шчырасць у такiх спантанных прывiтаннях. Зрабiлася прыкра.

* * *

— Чаму ў вас такiя невясёлыя людзi? У расейцаў... Даруй! У славян такiя выразы на тварах, быццам яны жуюць шкло?

Ад пытанняў венгеркi мой рот напоўнiўся горкаю слiнаю, давялося адвярнуцца i выплюнуць уяўнае шкло за борт.

— Усходнiя славяне ўсмiхаюцца выключна на вайсковых парадах. Гэта наша агульная рыса з расейцамi i ўкраiнцамi. Зрэшты, усе людзi пакутуюць ад радзiнных i прарадзiнных сувязей i ад уласнай крывi, бо яна занадта чырвоная i густая.

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)