Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:

Мая сяброўка Эржэбэт была непараўнальна прыгожая ў белай вясельнай сукенцы. На жаль, iшоў дождж, i ёй давялося цэлы дзень праседзець цi ў машыне, цi ў доме.

Гасцей прыйшло мноства, i ўсе былi сапраўды вясёлыя, нягледзячы на холад i вецер. Нас добра падвясельвалi прыстойны ансамбль i чырвонае вiно.

Самое вяселле гулялася ў Культурным доме. У вялiкай зале а 8-й вечара пачалася ўрачыстая вячэра, пасля якой мы танчылi. А ў гадзiну ночы за грошы танцавала новая жонка. Я таксама выклала сто форынтаў. Пад ранiцу, калi ўжо развiднела, мае бацькi паехалi на аўтобусе дамоў, а я з братам засталася. Чалавек дваццаць пяць разам з ансамблем праводзiлi маладых. Каля дома новай жонкi мы танчылi i пiлi палiнку. Маладыя танцавалi на стале. Яны былi такiя акуратныя, што нагадвалi завадныя лялькi, асаблiва новы муж у чорным круглым капялюшыку з вузенькiмi палямi. I ў гэты момант, на адно iмгненне, мне зрабiлася сумна. З дома новай жонкi Эржэбэт мы пайшлi да дома новага мужа, Ласла, дзе зноў пiлася палiнка i ладзiлiся скокi на стале, але не вельмi акуратныя, а таму i не сумныя.

Калi вярталася з вяселля, подумала, што чалавек вельмi адзiнокi ў сваёй сутнасцi. Толькi зрэдку знаходзiцца цi, хутчэй, сустракаецца нехта iншы, хто не раздражняе i здаецца разумнейшым за цябе. Падобнае адбываецца ў творчасцi. Ты доўга шукаеш гармонiю i толькi аднойчы адчуваеш: твая iстота знаходзiцца ў суладдзi са светам, гармонiя склалася. Ты ледзь-ледзь паспяваеш усвядомiць зачараванне вялiкага суладдзя, як заўважаеш — усё зноў змянiлася, i суладдзе расцерушылася ў пыл, у нiшто, бясконцае i сцюдзёнае, як лiстападаўскiя вятры.

Ты меў рацыю, калi сказаў там, каля Фiнскага залiва... Толькi дзiця адчувае сябе добра, бо яно знаходзiцца ў гармонii з сусветам; самотнае "я" не выкрышталiзавалася.

Я доўга-доўга не магла заснуць, было кепска ад палiнкi, ад вiна, ад торта, ад танчання, а ўваччу круцiлася i скакала на стале цацачная па?ра маладых.

Падумалася... Я змагла б з табою гаварыць, гуляць у смарагдавых парках i мацiцовых скверах, наведваць самыя незвычайныя музеi, накшталт Кунсткамеры, з яе заспiртаванымi зародкамi ды вырадкамi; але для цябе я была i засталася як проста чарговая, выпадковая, вымушаная знiкнуць дзяўчына.

Чаму так трагiчна? Пазнаёмiлiся, нешта ўтварылася мiж намi, а потым адносiны складаюцца так, быццам бы нiчога не здарылася.

З-за стомы я панапiсвала глупства. Даруй.

Татахоза. 1976. Жнiвень. 26.

* * *

Мае фiзiчныя здольнасцi, падтрыманыя пацалункамi, дазволiлi сяк-так дайсцi да сухога пляжнага пяску i нiбыта жартам павалiцца разам з Агi. У мяне будзе поўная галава пяску! Ты будзеш уся ў пяску, у сонечным, родным, фiна-угорскiм пяску. Я закапаю цябе ў пясок i буду плакаць на пляжнай магiле сваёй любай мадзьяркi Агаты Ляхоцкi. Мае слёзы, як жывая вада, крапацьмуць на капец i ўваскрасяць цябе, i ты выйдзеш з пяску, як Афрадыта з марскога шуму, без кашулi i без спаднiцы! Адаме, маўчы... Ты павiнен быць сухi i гладкi... Я высах! Прыўзняўшыся на локцi, я строс з сябе пясок, тонкi i залацiсты, ён сыпаўся наўздзiў хутка i лёгка. І мы накiравалiся ў сасоннiк. Мы спынялiся праз кожны крок, пацалункi рабiлiся даўжэйшыя, больш прагныя i ненасычальныя. Мы апынулiся на паляне з высокай, у мяккiя хвалi, травою. На Агi ўжо не было белай баваўнянай майкi. Я нахiлiўся да смуглявых грудзей з доўгiмi смочкамi, падобнымi да смажаных зярнятаў кавы. У непрытомнасцi я ўкусiў самы кончык аднаго зерня, i востры сталёвы стрыжань працяў мой торс. Нам балюча! I яшчэ нешта незразумелае! Няўжо не ясна — не разумею я па-венгерску? Чакай, нязручна. Не спяшайся рабiць тое, што не робiцца спехам. Яна адхiнулася i перакруцiла спаднiцу так, каб замок i зашчапкi апынулiся спераду. Берагi металёвага замка разбягалiся хутка, як хвалi за падводнакрылым катэрам. Тонкiя, зусiм не сялянскiя пальцы падхапiлi прыпол i ўскiнулi вышэй галавы. У Агi быў крыху выпуклы жывот з глыбокай ракаўкай пупка.

У маёй першай жанчыны, Жанны, пуп тырчаў.

На Агi засталiся адно карункавыя майткi. Яна села на траву, адкiнулася на спiну i, прыўзняўшы клубы i сцёгны, скiнула з цела астатнюю рэч. А мне ўжо не было чаго скiдаць. Я накрыў яе цела сваiм — сухiм, гладкiм, вымытым вадою з пяском.

Я хваляваўся: а можа, не атрымаецца, асарамачуся. У мяне была толькi адна жанчына — Жанна, у якой быў толькi адзiн мужчына — я. Мой досвед не назавеш багатым.

У Агi пад жыватом былi чорныя i шаўковыя валасы. Мяне ўразiла шаўкавiстая мяккасць i яшчэ колькасць вiльгацi, якой сцякала мадзьярка. Каб пад намi была прасцiна, а не трава, мы б апынулiся ў лужыне. Жанчыны мяне папракаюць за дзве рэчы — паспешлiвасць i напорыстасць. А я не лiчу, што трэба стрымлiвацца, асаблiва ў першы, хай ён i апошнi, раз. Зрабiлася добра, цёпла, я паплыў. Яшчэ! Яшчэ! Яшчэ!.. Агi крычала на ўвесь лес, на ўвесь пляж, на ўвесь Фiнскi залiў. Мая каханая лямантавала, а я не чуў. І яна не чула сябе. Мы адчувалi. А калi ператомленыя ляжалi на спiнах, аднекуль з непрыемнай рэальнасцi прыплыў расчараваны голас... Я думаў, тут некага зарэзалi, у некага жыццё забралi, а тут яго толькi робяць. У мяне неставала сiлы сказаць голасу, каб iшоў прэч. Язык мой высах i не паварочваўся. Я быў самотны абязводжаны труп.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)