Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:

* * *

Зашпiлiўшы прарэху, я адчуў голад. Захацелася есцi па- сапраўднаму, да вуркатання ў вантробах, да ванiтнага падсмоктвання ў падстраўнiкавай залозе. І згадалася крышку натуралiстычная прыказка цёткi Тосi, у якой я спынiўся ў Ленiнградзе... Што, Адаме, кiшкi марша граюць?

Прапанову папалуднаваць Агi прыняла як вельмi лагiчную, i дзякуй Богу, бо я тады яшчэ не навучыўся настойваць. Але хто, калi i як зробiць у Ленiнградзе — Петраградзе — Пiцеры — Санкт-Пецярбургу нармальныя ўмовы харчавання? Не ведаю. І ўпэўнены, што над сталамi расейскiх iмператараў не лёталi сiнiя зграi злосных i дзынклiвых мух. Як жа я не люблю сiтуацыi, калi лёгкi ветрык прыносiць водары з прыбiральнi да стала, за якiм збiраешся папалуднаваць.

У прапакошчаным дашчаным будане, гледзячы ў пустыя вочы раздатчыцы, я замовiў сырнiкi са смятанаю. Дзе i калi пачуў, што смятана станоўча ўздзейнiчае на патэнцыю, чорт яго ведае, але на ўсялякi выпадак замовiў да сырнiкаў шклянку пракiслага, пэўна ж разведзенага кефiрам, прадукту. Калi зробiш заказ у расейскай кавярнi, нiколi не здагадаешся, што атрымаеш у талерку. Гэта цiкава, гэта iнтрыгуе, трымае ў напружаннi, не дае распускацца. Яшчэ гавораць, кефiр уплывае на страўленне цалкам станоўча. А на мой страўнiк кефiр уздзейнiчае занадта актыўна, i можна трапiць у несамавiтае становiшча.

Мы папалуднавалi, i настрой наш палепшыўся рэзка, не раўнуючы, як у герояў кiнастужак самага пачатку XX стагоддзя. Мы вярнулiся на пляж, i тут я згадаў — пад маiмi нагавiцамi нiчога, акрамя дадзенага негаваркой прыродаю. А мне якраз закарцела пакупацца. Захацелася даць нырца да млосцi, да дробных iгольчатых дрыжыкаў у сэрцы. І я купаўся голы! А што? Маё спярша сарамлiвае цела бегла да плыткiх калюжын — прылiў так i не пачаўся — у сагнутай крукаабрыснай паставе. Мусiць, збоку я нагадваў аўстралапiтэка на рыбным паляваннi. Я ляцеў па цёплых, як казiны сырадой, лужынах, пакуль не правалiўся i не расцягнуўся ў стаўку, амаль азярцы, дзе вады было акурат па мой пуп. Агi, усцягнуўшы спаднiцу пад самыя грудзi, iшла следам i несла мае апранахi. Я не ўгаварыў яе купацца.

Не варта настойваць на неабавязковым. Больш важным было адкрыццё: у Агi колер майткаў супадае з колерам шкарпэтак. Я не пытаўся, цi ўсе венгры носяць шкарпэткi пад колер майткаў. А не цiкавiўся, бо баяўся пытання... А беларусы зусiм не ведаюць бялiзны?

Мы, беларусы, ведаем нават плаўкi. Мы ведаем сподняе, хай сабе i носiм пот i смаркачы ў хустачках у кiшэнях. Я, зразумела, не залiчваю сябе да так званых лепшых сыноў нацыi, а таму паводле маiх паводзiн нельга меркаваць пра ўвесь мой народ-пакутнiк. Беларусы — пакутнiкi. Яны заўсёды пакутавалi па розных цёмных кутках, i яшчэ яны пакутуюць на палiтычную iмпатэнцыю. А я вось, лежачы ў цёплай вадзе Фiнскага залiва, зусiм i не мучыўся ад неўставання i таму ляжаў на жываце. А вось Агi стаяла на каварным, як усё фiна-угорскае, пяску, якi марудна зацягваў у свае пракаветныя нетры яе загарэлыя ногi. У Агi...

Абавязкова скажу пра ногi. Чамусьцi напрыканцы XX стагоддзя большасць чалавецтва лiчыць, нiбыта прыгажосць дзяўчыны вымяраецца даўжынёй яе нiжнiх канечнасцей. А пра кiтайскую частку чалавецтва лепш i не згадваць, бо iспанская iнквiзiцыя з яе знакамiтымi ботамi не вырабляла таго з нагамi дзяўчат, што рабiлi з iмi вузкавокiя шанавальнiкi Канфуцыя. Ну i густы! Ну i ўмоўнасцi! Мне сорамна за чалавечы род. Таму, не саромеючыся, напiшу: у Агi былi крываватыя голенi, шырокiя сцёгны i танюткiя шчыкалаткi. А яе ступакi былi вузкiя, з доўгiмi пальчыкамi, на якiх ружавелi дагледжаныя пазногцi; вось iх лёгка i хутка засмоктваў вiльготны i прахалодны пясок. Каб маю мадзьярку не праглынуў Фiнскi залiў, давялося сабраць у кулак усю сваю мужнасць i паўстаць з плыткай вады. О!.. Вылецела з Агi здзiўленне. Перакананы, я не спалохаў яе, бо не вызначаюся нi шырынёю, нi даўжынёю, нi таўшчынёю ў тых самых месцах, што да пэўных iмгненняў мужчыны прыхоўваюць ад жанчын. Я ўсё ж вырашыў, што iмгненне раскрыцца не надышло, i ўзяў Агi на рукi. З Агi на руках я падумаў, што сапраўдную адзiноту можа адчуць толькi аголены чалавек.

* * *

Прывiтанне, Адам.

Даўно не атрымлiвала тваiх лiстоў, дый сама даўно не пiсала. Лiставанне згасае. Сумна. Раней ты пiсаў мне штодня, я вымала са скрынi па тры-чатыры лiсты.

Я перачытвала iх, я плакала...

У мяне шмат-шмат розных спраў, бо лепшая мая сяброўка, Эржэбэт, выходзiць замуж. Заўтра вяселле. А я нi на хвiлiну не магу яе ўявiць як сапраўдную сур'ёзную жонку. Яна невысокая (148 сантыметраў), а выглядае i зусiм як дзяўчо. Яе муж таксама зусiм-зусiм маленечкi. Атрымалася лялечная пара...

Даруй, Адаме, але нi ўчора, нi пазаўчора я не змагла скончыць лiст. Пазаўчора мяне паклiкалi дапамагчы пячы вясельны торт, i я правалэндалася з iм ледзь не да самае ранiцы.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)