Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 77
Перейти на страницу:

Я вельмi старанна, па-нямецку, займаюся i працую, я болей i болей даведваюся пра свет, а сяброў i знаёмых у мяне ўсё меней i меней. Ты не ўяўляеш, Адам, як цяжка такое ўсведамляць, седзячы ў iнтэрнацкiм пакойчыку. Складаецца зачараванае кола: ад самоты ратуе праца, але, чым болей я працую, тым больш раблюся адзiнокай.

Вельмi хацелася стаць перакладчыцай, але iмпульсiўнасць i неўраўнаважанасць робяць з мяне iстэрычную асобу, якой лепей не працаваць з людзьмi.

Адам, вельмi не хацелася цябе пакрыўдзiць, але мушу сказаць... Я пазнаёмiлася з хлопцам, якi па-сапраўднаму спадабаўся мне. Я не кахаю i не люблю яго. Наогул, знаходжуся ў такiм стане, што не здатная закахацца. І не буду называць ягонае iмя, бо не хачу, каб венгерскае iмя выклiкала цень рэўнасцi. Мой новы знаёмы жыве на самай поўначы, а я на поўднi, таму сустрэчы будуць нячастыя. Не ведаю, цi атрымаецца што вартае з нашых пачуццяў. Мусiць, не.

Як было б добра, каб мы зноў сустрэлiся ў Рускiм музеi, зноў пайшлi ў бар, зноў пiлi вiно...

Хопiць, выкiдаю сум на сметнiк; а то, крый Бог, ты падумаеш, што я цэлымi днямi хаджу па вулiцах Сегеда сумная i злосная, як вакзальная прасталытка.

Цяпер я чытаю Леанiда Андрэева, i ўявi сабе, па-расейску! У мяне вялiкая да цябе просьба: калi ты зможаш набыць зборнiк апавяданняў Андрэева, дык, калi ласка, дашлi ў Сегед, бо ў нас зусiм няма ягоных кнiжак; на ўвесь унiверсiтэт толькi дзве: адна ў бiблiятэцы, а другая ў выкладчыка, сквапнага i нахабнага чалавечка.

Каб ты пераканаўся, што мой настрой крышачку палепшыўся, укладаю ў канверт маленькую хустачку з вясёлай вышыўкаю. Вышывала я сама. Як яна табе? Зразумела, тыповы венгерскi народны матыў. А што магла вышыць дзяўчына з вёскi Татахоза? Калi хоць крышачку спадабалася вышыўка, дык пакладзi яе ў сваю нагрудную кiшэню.

Бывай.

Сегед. 1976. Кастрычнiк. 4.

Р. S.А гэта, Адам, — наш венгерскi чорт! Мы заўсёды так яго малюем: доўгi, як у цябе, твар; лупатыя вочы; густыя, як у цябе, бровы; высалаплены язык; вострыя вушы; бычыны хвост; капыты; вiлы ў руках — ЪrdЪg Чорт! Можаш сказаць яму што заўгодна, толькi не кажы: "Чорт, забяры маю душу!". Бо прыйдзе, раздзярэ вiламi грудзi i забярэ бессмяротную душу. Я крышачку навучыла яго беларускай i расейскай мовам, але кепска, ён, мусiць, дэбiльнаваты. Але прызнайся, Адаме, ты ж спалохаўся чорта, калi адкрыў канверт?

Р. Р.S.Прабач, што не прыйшла ў Ленiнградзе на вакзал.

Агi.

* * *

Прыемна пасля няпэўнай палубы ступiць на трывалую i ўпэўненую зямлю. Што-што, а разнастайныя фантаны Пецяргофа мяне зусiм не цiкавiлi, бо магнiтам цягнула да Агi, да ёмiстых грудзей, схаваных пад белую баваўняную майку. А вось Агату Ляхоцкi вабiлi фантаны. Можа, ёй бачыўся ў водапусканнi iншы, больш складаны працэс. Колькi ж розных вадаспадаў, струменяў, плыняў, ручаiн, стаўкоў, кропель i пырскаў ляжала, цякло, бiла, стаяла, цурчэла, плёхала, зiхцела, свяцiлася, пералiвалася на пакручастым шляху да жаданых, пажадных, нахабных (хай!), распусных (i што?) абдымкаў. Вада ляцела з разадранае пашчы залатога льва, узлятала з доўгiх лебядзiных дзюбаў, пырскала з прыхаваных у каменi трубаў, выплёсквалася з разяўленых да самых сцёгнаў жабак, высiквалася з дробненькiх анёльскiх стручкоў. І гэтае водапусканне нагадвала мне толькi сiкунапусканне, а не акт пладатварэння. Я сумаваў, а вось Агi паводзiла сябе як сапраўдная экскурсантка: адной рукой абдымала маю талiю ў той час, як наманiкюраныя, але не пакрытыя лакам пальцы другой рукi пырхалi ў паветры, паказваючы чарговы, адноўлены дасцiпнымi рэстаўратарамi, найзiхцейшы цуд садова-паркавага штукарства.

Больш за гадзiну мы прабадзялiся сярод мармуру, золата i зелянiны. Я мог яшчэ столькi ж прашвэндацца, бо ведаў, адчуваў усiмi рэбрамi i хрыбетнiкам, што з Агi я даведаюся, як любяцца венгры, i хай сабе не ўсе мадзьяры, а толькi адна спадарыня Ляхоцкi, я не Геракл, якi мог задаволiць трыццаць цнатлiвых дзяўчат. Зрэшты, каб задаволiць цнатлiвых, ёсць толькi адзiн шлях — пакiнуць iх у цноце.

Пятляючы, спыняючыся, кружляючы, затрымлiваючыся, мы нарэшце вярнулiся на прычал. А куды цяпер? Нiколi такое просценькае пытанне не бянтэжыла мяне, а тут раптам проста прыбiла. І сапраўды... Куды? Як той "Бурыданаў мул"... Не асёл, а мул.... Каб у Бурыдана быў асёл, ён пайшоў бы да блiжэйшай аслiцы, а не стаў бы памiж стагамi сена, не ведаючы, якi з'есцi.

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)