Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
Світанак наступіў нечакана хутка.
— Жудасна выглядаеш, — павітаў Гары Рон, уваходзячы ў пакой, каб абудзіць яго.
— Гэта ненадоўга, — пазяхнуў Гары.
Герміёну яны знайшлі ўнізе, на кухні. Крычар ужо падаў ёй каву і гарачы рулет, на яе твары быў той самы злёгку маніякальны выраз, які ў Гары асыцыяваўся з іспытамі.
— Мантыі, — сказала яна, адзначыўшы іх прысутнасць нярвовым ківам і працягнуўшы рыцца ў сваёй сумке, — Адваротнае Зелле, Плашч-Нябачнік, дэтанатары, якія адцягваюць увагу, ванітавыя пасцілкі, цукеркі кроў-з-носу, выцяжныя вушы…
Яны праглынулі свае сняданкі і накіраваліся ўверх па лесвіцы. Крычар, на развітанне пакланіўшыся ім, паабяцаў прыгатаваць да іх вяртання пірог з ялавічынай і печанню.
— Блаславі яго Божа, — далікатна вымавіў Рон, — і толькі падумаць, я ж абвык фантазіяваць аб тым, як адразаю яму галаву і прыбіваю яе да сцяны…
На першую прыступку яны выйшлі са ўсей асцярогай. Адтуль яны маглі бачыць двух Пажыральнікаў Смерці з апухлымі вачыма, якія сачылі за хатай. Герміёна спачатку дызапарыравала з Ронам, потым вярнулася за Гары.
Пасля звыклага кароткага прыступу паў-удушша і цемры, Гары выявіў сябе на вузкай алеі, дзе планавалася прывесці ў дзеянне першую частку іх плану. Там было даволі пуста, калі не лічыць пары вялікіх кантэйнераў. Першыя міністэрскія службоўцы звычайна не з’яўляліся тут раней васьмі гадзін.
— Так, — сказала Герміёна, зірнуўшы на свой гадзіннік. — Яна павінна быць тут прыкладна праз пяць хвілін. Калі я аглушу яе…
— Герміёна, мы ведаем, — сур’ёзна сказаў Рон. — Я лічыў, што мы павінны адчыніць дзверы да таго, як яна з’явіцца.
Герміёна завішчала.
— Ледзь не забылася! Назад…
Яна накіравала сваю палачку на зачыненыя вісячым замком і багата ўпрыгожаныя графіці пажарныя дзверы ззаду іх, якія з грукатам расхінуліся. Цёмны калідор за імі вёў, як яны ведалі па сваіх асцярожных выведвальных вылазках, у пусты тэатр. Герміёна пацягнула дзверы на сябе так, каб яны выглядалі зачыненымі.
— А зараз, — сказала яны, зноў паварочваюся тварам да астатніх, — мы зноў апранаем Плашч…
— І чакаем! — скончыў Рон, накідваючы яго на галаву Герміёны як коўдра на птушыную клетку, і зірнуў на Гары, закочваючы вочы.
Нямногім больш чым праз хвіліну, раздаўся лёгкі воплеск, і мініятурная ведзьма з шэрымі валасамі, якія раздзімаліся, апарыравала прама перад імі, злёгку пабліскваючы ў нечаканым святле — сонца толькі што вызірнула з-за аблакоў. Зрэшты, яна ледзь ці мела магчымасць нацешыцца нечаканай цеплынёй, бо нямы аглушальны заклён Герміёны стукнуў яе ў грудзі і яна звалілася.
— Выдатна зроблена, Герміёна! — сказаў Рон, з’яўляючыся з-за кантэйнера за дзвярамі тэатра ў момант, калі Гары зняў Плашч-Нябачнік. Разам яны пацягнулі маленькую ведзьму ў цёмны праход, які вёў за кулісы. Герміёна вырвала некалькі валасінак з галавы ведзьмы і дадала іх у флакон з гідка выглядаўшым Адваротным Зеллем, які яна дастала з сумкі, вышытай пацеркамі. Рон разглядаў рэчы, здабытыя з сумачкі ведзьмы.
— Гэта Мафальда Хопкірк, — сказала яна, чытаючы картку, якая паказвала, што іх ахвяра была памочнікам у аддзеле Няправільнага Выкарыстання Магіі. — Табе лепш узяць гэта, Герміёна. І вось амулеты.
Ён перадаў ёй некалькі маленькіх залатых манетак, пазначаных літарамі “М.М.” якія дастаў з гаманца, які належыў ведзьме.
Герміёна выпіла Адваротнае Зелле, якое гэтым разам набыло прыемнае сонечнае адценне, і праз некалькі секунд перад імі стаяла копія Мафальды Хопкірк. Калі Герміёна зняла з Мафальды акуляры і надзела на сябе, Гары зірнуў на гадзіннік.
— Мы спазняемся! Містэр Магічнае Абслугоўванне будзе тут у любую секунду!
Яны паспяшаліся зачыніць дзверы за сапраўднай Мафальдай. Гары і Рон накінулі на сябе Плашч Нябачнік, а Герміёна засталася на віду, чакаючы. Праз некалькі секунд раздаўся яшчэ адзін воплеск і перад імі з’явіўся маленькі, падобны на тхара, чараўнік.
— О, прывітанне, Мафальда.
— Прывітанне! — сказала Герміёна дрыготкім голасам. — Як маешся?
— Не вельмі добра, на самай справе, — адказаў чараўнік, які выглядаў цалкам прыгнечаным.
Яны з Герміёнай накіраваліся да галоўнай дарогі, а Гары і Рон сталі красціся ўслед за імі.
— Шкада чуць, што ў цябе праблемы, — мякка сказала Герміёна, калі ён паспрабаваў аб іх ёй распавесці. Найважнейшым было не даць яму дабрацца да вуліцы. — Вось, з’ясі цукерку.