Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Што я буду рабіць? Калі я не зладжуся, мая жонка… Я маю на ўвазе, жонка Кэтэрмоўла…
— Мы пайдзем з табой, мы павінны быць разам… — пачаў Гары, але Рон ліхаманкава патрос галавой.
— Гэта ўтрапёнасць, у нас няма часу. Вы двое шукайце Амбрыдж. Я пайду і разбяруся з кабінетам Якслі… Але як мне спыніць дождж?
Паспрабуй Фінітэ Інкантатэм, — параіла Герміёна. — Гэта павінна спыніць дождж, калі ён выкліканы сурокамі або заклёнам. Калі не дапаможа, значыць нешта з атмасферным заклёнам, яго паправіць значна складаней, але як часавую меру, паспрабуй Імпервіюс, каб абараніць яго рэчы…
— Паўтары гэта павольней, — сказаў Рон, адчайна мацаючы ў сваіх кішэнях у пошуках пяра, але ў гэты момант ліфт спыніўся. Бясцялесны жаночы голас вымавіў: “Узровень чатыры, Дэпартамент Кіравання і Нагляду за Чардзейнымі Істотамі, уключальны падпадзяленні Істот, стварэнняў і духаў, офіс Сувязяў з Гоблінамі, бюро па дужанні са шкоднікамі”.
Рашотка зноў адчынілася, упускаючы ў ліфт пару ведзьмакоў і некалькі бледна-фіялетавых папяровых самалёцікаў, якія пачалі крыжыць поруч свяцільні на столі ліфта.
— Добрай раніцы, Альберт, — сказаў мужчына з кусцістымі вусамі, усміхнуўшыся Гары. Ён зірнуў на Рона і Герміёну, і ліфт зноў зарыпаў уверх. Герміёна апантана нашэптвала Рону інструкцыі. Чараўнік нахіліўся ў бок Гары, пакрывіўся і прамармытаў: “Дык Крэсвел, а? З сувязяў з Гоблінамі? Выдатна, Альберт. Я ўпэўнены, што цяпер атрымаю яго працу!”
Ён падмігнуў. Гары ўсміхнуўся ў адказ, спадзяючыся, што гэтага будзе досыць. Ліфт спыніўся. Рашотка адчынілася зноў.
“Узровень два, Дэпартамент Сілавога Ужывання Магічных Законаў, улусальны офіс Недапушчальнага Выкарыстання Магіі, штаб-кватэра Аўрораў і аддзел абслугоўвання Адміністрацыі Візенгамота”, — вымавіў бесцялесны голас.
Гары ўбачыў, як Герміёна падапхнула Рона, і той паспяшаўся выйсці з ліфта. За ім рушылі ўслед іншыя чараўнікі, і Гары з Герміёнай засталіся ў ліфце адны.
— Наогул, Гары, я думаю мне лепш ісці з ім. Я не думаю, што ён ведае, што робіць, і, калі яго зловяць, уся наша задума…
“Узровень адзін, Міністр Магіі і Садзейнічальны Персанал”.
Залатая рашотка зноў адчынілася, і Герміёна ўздыхнула. Чатыры чалавекі стаялі перад імі, двое з іх былі захопленыя гутаркай: доўгавалосы чараўнік у пышнай чорна-залатой мантыі, і прысадзістая жабападобная ведзьма з фіялетавым бантам у кароткіх валасах, якая прыціскала папку да грудзей.
XIII. Камісія па рэгістрацыі магланароджаных
— А, Мафальда! — сказала Амбрыдж, гледзячы на Герміёну. — Трэвэрс прыслаў цябе, ці не так?
— Т-Так, — прапішчала Герміёна.
— Добра, вы ўправіцеся ідэальна, — Амбрыдж звярнулася да чараўніка ў чорным і залатым. — Гэта праблема вырашана, Міністр, калі Мафальда зоймецца вядзеннем запісаў, то мы можам пачаць неадкладна, — яна звярнулася да свайго пюпітра. — Дзесяць чалавек сёння і адзін з іх — жонка супрацоўніка Міністэрства! Што ж гэта такое… нават тут, у самым сэрцы Міністэрства! — яна ўвайшла ў ліфт побач з Герміёнай, тое ж самае зрабілі і два чараўніка, які слухалі гутарку Амбрыдж з Міністрам. — Мы адпраўляемся прама ўніз, Мафальда, ты знойдзеш усё, што табе трэба, у зале суду. Добрай раніцы, Альберт, хіба ты не выходзіш?
— Так, вядома, — сказаў Гары глыбокім голасам Ранкорна.
Гары выйшаў з ліфта. Залатыя рашоткі ляснулі за яго спіной. Кінуўшы погляд праз плячо, Гары ўбачыў трывожны твар Герміёны, знікаючы з поля зроку, два высокіх чараўніка злева і справа ад яе, аксамітны бант Амбрыдж на ўзроўні плечаў.
— Што прывяло цябе сюды, Ранкорн? — спытаў новы Міністр Магіі. Яго доўгія чорныя валасы і барада былі з срэбнымі пасмамі, буйны лоб моцна выступаў наперад, кідаючы цень на яго бліскучыя вочы, што нагадала Гары краба, які выглядае з-пад каменя.
— Трэба перамовіцца слоўцам з, — Гары секунду трохі вагаўся, — Артурам Уізлі. Хтосьці сказаў, што ён быў на першым паверсе.
— А, — сказаў Піюс Цікнес, — яго абвінавалі ў кантакце з Нежаданымі?
— Не, — адказаў Гары, у яго горле перасохла. — Нічога падобнага.
— Усё роўна. Гэта толькі пытанне часу, — хмыкнуў Цікнес. — Калі жадаеш ведаць маё меркаванне, то гэтыя здраднікі крыві не лепш бруднакровак. Добрага дня, Ранкорн.
— Добрага дня, Міністр.
Гары праводзіў поглядам Цікнеса, які сыходзіў па калідоры, пакрытаму тонкім дыванам. У той момант, калі Міністр знік з поля зроку, Гары накінуў Плашч-Нябачнік, які ён вышмаргнуў з-пад сваёй цяжкаў чорнай мантыі і накіраваўся па калідоры ў процілеглым кірунку. Ранкорн быў такім высокім, што Гары быў змушаны горбіцца, каб быць упэўненым, што яго вялікія ступні не бачныя.