Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 245
Перейти на страницу:

— А? Не, дзякуй…

— Я настойваю! — напорыста вымавіла Герміёна, памахваючы мяшочкам цукерак у яго перад носам. Вельмі занепакоены чараўнік узяў адну.

Эфект наступіў неадкладна. У момант, калі пасцілка кранула яго языка, маленькага чараўніка пачало нудзіць настолькі моцна, што ён нават не заўважыў, як Герміёна вырвала пасму валасоў з яго верхавіны.

— Ох, мілы, — сказала яна, гледзячы як ён забрызгавае алею. — Можа, табе лепш узяць выхадны?

— Не… не! — ён затыхаўся, яго не пераставала нудзіць, але ён спрабаваў працягнуць свой шлях нягледзячы на тое, што не мог нават ісці прама. — Я павінен… сёння… Я павінен.

— Гэта проста дурна! — Герміёна была ўстрывожана. — Ты не можаш ісці на працу ў такім стане! Я думаю, ты павінен адправіцца ў клініку святога Мунга і дазволіць ім прывесці сябе ў парадак!

Чараўнік цяжка зваліўся на карачкі, аднак працягваў паўзці ў бок галоўнай вуліцы.

— Ты проста не можаш ісці на працу ў такім выглядзе! — закрычала Герміёна.

Нарэшце, ён убачыў ісціну ў яе словах. Устаўшы з дапамогай Герміёны на ногі, ён аглядзеўся і знік, пакінуўшы пасля сябе толькі пакет, які Рон выцягнуў з яго рук і некалькі кавалачкаў ваніт.

— Ух, — сказала Герміёна, прытлімваючы сваю мантыю, каб пазбегнуць траплення ў пакінутыя пасля чараўніка лужынкі. — Менш шуму было б, калі б мы яго проста аглушылі.

— Так, — сказаў Рон, выбіраючыся з-пад плашча з пакетам, пакінутым чараўніком, у руках. — Але я па-ранейшаму лічу, што груда бездушных цел прыцягнула б занадта шмат увагі. Гэты хлопец прама памешаны на сваёй працы, а? Дай-ка мне валасы і Адваротнае Зелле.

Праз дзве хвіліны Рон паўстаў перад імі такім жа маленькім і падобным на тхара, як і той чараўнік. Ён быў убраны ў блакітную мантыю, знойдзеную ў пакеце.

— Дзіўна што ён не надзеў яе сёння, праўда? Судзячы па тым, як ён жадаў патрапіць туды… У любым выпадку, я — Рэг Кэтэрмоўл, паводле карткі.

— Пачакай тут, — сказала Герміёна Гары, які ўсё яшчэ хаваўся пад Плашчом-Нябачнікам. — Мы вернемся з чыімі-небудзь валасамі для цябе.

Гары прыйшлося чакаць дзесяць хвілін, але яму, блукаючаму ў азіноце па выпацканай ванітамі алеі, поруч дзверы, за якой ляжала аглушаная Мафальда, здалося, што мінула больш часу. Нарэшце з’явіліся Рон і Герміёна.

— Мы не ведаем, хто ён, — Герміёна перадала Гары некалькі завітых чорных валасоў, — але ён адправіўся дадому з жудасным крывацёкам з носу. Даволі высокі тып, табе спатрэбіцца мантыя пабольш.

Яна выцягнула старую мантыю, якую Крычар памыў для іх, і Гары выдаліўся, каб прыняць напой і пераапрануцца.

Пасля таго, як хварвітая трансфармацыя была завершана. У ім апынулася звыш шасці футаў росту, і яго цела, наколькі ён мог судзіць па сваіх мускулістых руках, стала вельмі па-атлетычнаму складзеным. Схаваўшы Плашч-Нябачнік і свае акуляры ўнутры новай мантыі, ён далучыўся да астатніх.

— Вось гэта да, страшны тып! — вымавіў Рон, гледзячы на Гары, які зараз узвышаўся над ім.

— Вазьмі адзін з амулетаў Мафальды, — прыскорыла яго Герміёна, — і пойдзем, ужо амаль дзевяць.

Яны пакінулі алею разам. У пяцідзесяці ярдах перад імі запоўнены людзьмі тратуар быў перакрыты чорнай загародай з двума лесвіцамі па баках, на адной з якіх было напісана “мужчыны”, а на іншай “жанчыны.”

— Хутка ўбачымся, — нервова сказала Герміёна і ступіла на лесвіцу для жанчын. Гары і Рон далучыліся да групы дзіўна апранутых мужчын, якія спускаліся ў нейкае памяшканне, выглядаўшае як звычайны падземны публічны туалет, пакрытае белай і чорнай пліткай.

— Добрай раніцы, Рэг! — сказаў чараўнік, гэтак жа апрануты ў блакітную мантыю, апускаючы амулет у шчыліну на дзвярах, каб увайсці ў кабінку. — Той яшчэ гемарой, так? Прымушаць усіх нас хадзіць гэтым шляхам! Каго яны чакаюць, Гары Потэра?

Чараўнік засмяяўся над сваёй уласнай вастрынёй. Рон выдушыў з сябе ўсмешку.

— Так, дурна, ага?

І яны з Гары ўвайшлі ў суседнія кабінкі.

Злева і справа да Гары данасіліся гукі сліва. Ён прысеў і зазірнуў праз прасвет паміж падлогай і сцяной кабінкі ў суседнюю, як раз своечасова, каб убачыць пару абутых ног, якія забіраліся на ўнітаз. Ён паглядзеў і ўбачыў Рона, які падмігваў яму.

— Мы павінны змыць сябе? — прашаптаў той.

— Падобна на то, — шапнуў Гары ў адказ. Яго голас прагучаў глуха і асуджана.

Яны абодва падняліся. Адчуваючы сябе выключна дурна, Гары ўстаў нагамі ва ўнітаз. У гэты момант ён зразумеў, што ўсё робіць правільна; хоць ён стаіць у вадзе, яго ногі, чаравікі і мантыя заставаліся цалкам сухімі. Ён працягнуў руку ўверх і пацягнуў ланцужок, а ў наступны момант яго ўжо несла па нейкай не занадта доўгай трубе, каб выкінуць з каміна ў Міністэрстве Магіі.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)