Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Рэквіем для бензапілы
Рэквіем для бензапілы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэквіем для бензапілы

Электронная книга - «Рэквіем для бензапілы». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў перадаць пачуцьці да родных мясьцінаў, багатых як падзеямі гэтак і асобамі, як палачанін Уладзімер Арлоў. Полацкія апавяданьні – цыкль твораў, якія прысьвечаныя Полацку, што жыве сёньня, але адначасова таго які памёр. Памёр разам з нечалавечым “прагрэсам”. Аднак яшчэ ня хоча паміраць ва ўспамінах ягожыхароў. Іншыя аповесьці, што ўвайшлі ў зборнік распавядаюць пра самае інтымнае – жыцьцёвыя разважаньні і перажываньні аўтара
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:

З гэтай цнатлівай згадкаю рэзка кантраставала гісторыя з шасцікласніцай. Я закахаўся ў яе пасля другога курса ўніверсітэта. Шасцікласніца займалася лёгкай атлетыкай, і яе ўжо амаль сфармаваная жаночая постаць не хацела мірыцца з сукеначкай і фартушком школьнае формы. У неадчэпна пакутлівых эратычных снах я авалодваў яе загарэлым і пругкім маленькім целам, а прыехаўшы на зімовыя студэнцкія вакацыі, апынуўся на мяжы вар'яцтва: чакаў дзяўчо пасля ўрокаў каля школы, ішоў следам да яе дома, высачыў, калі яна плавае ўвечары ў басейне, і пачаў хадзіць туды ў той самы час... Не сказаў бы, што планы, якія нараджаліся ў маім распаленым жарсцю розуме, былі фантастычныя. Небяспека падкралася зусім блізка, але, на шчасце, вакацыі скончыліся, а ў студэнцкім інтэрнаце прыйшло выратаванне ў вобразе шчодралюбнай аднакурсніцы - беларускай татаркі Фацімы. Пасля выпітых у дзень стыпендыі дзвюх шклянак віна яна гатовая была ратаваць каго заўгодна, аднак якраз такая жанчына ў той час і аказалася для мяне незаменнаю.

Я вяртаўся ад стойкі з новай порцыяй лікёру і сам ператвараўся ў слухача, уяўляючы гэткую ж, як і мая, ціхую гарадскую вуліцу твайго дзяцінства, дзе таксама цвілі яблыні і пасвіліся козы. Нізкае вакно твайго вузенькага, нібы пенал, пакойчыка ўпіралася ў сабачую будку, і ўлетку, з-за пахаў, яго лепей было трымаць наглуха зачыненым. Калі маці працавала ў начную змену, бацька не тоячыся прыводзіў жанчын і ты ўсё чула праз тонкую перабойку, а часам і сутыкалася з распранутай госцяю ў калідорчыку. Праз гэта, сцвярджала ты, у цябе доўга захоўваўся імунітэт супроць блізкасці з мужчынамі.

Пад ложкам у пакойчыку-пенале стаяла скрынка з кардоннымі лялькамі, якім ты выразала з паперы кофтачкі і спаднічкі. Твае самаробныя цацкі настолькі кранулі мяне, што я вырашыў на дзень нараджэння падараваць табе самую дарагую ляльку ў шыкоўным строі...

Калі мы не сустракаліся цэлы тыдзень, вечар у кавярні быў прысвечаны снам. Не ведаю, як ты, а я магу прысягнуць, што такіх фантасмагарычных і ўадначас паўнакроўных сноў да таго лета мне не снілася. Кавярня ўключала вядомыя адной ёй каналы, і, думаю, зазірнуць у нашы сны не адмовіліся б сам Зыгмунд Фрэйд і Карл Густаў Юнг.

Узяць хаця б сон, дзе мы з табой ідзём па горадзе, у якім усе жыхары - калекі: сляпыя, бязрукія, бязногія, на мыліцах і ў інвалідных калясках. Мы, трымаючыся за рукі, каб не згубіцца, прабіраемся праз іхні крыклівы страхалюдны натоўп і, часам пераходзячы на бег, як быццам ратуемся ад пагоні, а часам, спыняючыся і пераводзячы дых, заглыбляемся ў нерат вуліц і вулачак, але ў вонкавай хаатычнасці нашага руху ёсць мэта, пра якую мы не маем права ні на хвіліну забыць: сярод тысячаў калек і ўбогіх мы павінны адшукаць іншых нармальных.

А памятаеш конкурс прыгажосці?

Над амфітэатрам, дзе ён адбываўся, вісеў букет шматкалёрных мангальф'ераў, і падобны да грака чалавек у чорным фраку і цыліндры па чарзе падцягваў іх за канат да арэны. З кошыкаў выскоквалі юныя прыгажуні ў купальніках, якіх чалавек-грак падводзіў да подыума з шырачэзным адкрытым ложкам. Тут яны пераходзілі ў рукі двух бамбізаў у стракатых махровых шлафроках, чыёй задачай было на вачах у журы і публікі пазбаўляць канкурсантак нявіннасці. Адчуўшы, што прапанаваная сістэма адбору мяне прыкметна нервуе, ты заразліва засмяялася і паведаміла пра даўняе знаёмства з усімі прэтэндэнткамі, якія ў лепшым разе яшчэ памяталі імёны сваіх першых мужчынаў.

Але неўзабаве паветраны шар прывёз на арэну гнуткую дзяўчыну ў кармінавым купальніку, убачыўшы якую, ты ўся падалася ўперад і зашаптала, што яе трэба выкупіць, бо дзяўчо - насамрэч цнатліўка і трапіла сюды, каб зарабіць грошай на вяселле. У наступную хвілю мы беглі па праходзе ўніз і паспелі-такі перахапіць чалавека ў цыліндры на яго цырымонным шляху да подыума, а потым пад незадаволены гул амфітэатра рассоўвалі яму па кішэнях купюры. Рэшту аддалі дзяўчыне, і ты загадала ёй ехаць да жаніха і сказаць, каб ён неадкладна, сёння ж, зрабіў яе жанчынай.

У выніку аналізу таго сну атрымалася, што нашая ратаванка - ты...

Я думаю, карыфеі псіхааналізу заплацілі б нам і за сон, у якім я любіў не цябе, а іншую жанчыну, называючы яе тваімі пяшчотнымі імёнамі і мянушкамі; ад гэтага яна ўвачавідкі набывала твае рысы, і ўрэшце я стаўся сведкам канчатковага пераўвасаблення, пакутліва разважаючы, што ў такім разе прычынілася з табой сапраўднаю і ў якой абалонцы існуе цяпер твая душа.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)