Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Рэквіем для бензапілы
Рэквіем для бензапілы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэквіем для бензапілы

Электронная книга - «Рэквіем для бензапілы». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў перадаць пачуцьці да родных мясьцінаў, багатых як падзеямі гэтак і асобамі, як палачанін Уладзімер Арлоў. Полацкія апавяданьні – цыкль твораў, якія прысьвечаныя Полацку, што жыве сёньня, але адначасова таго які памёр. Памёр разам з нечалавечым “прагрэсам”. Аднак яшчэ ня хоча паміраць ва ўспамінах ягожыхароў. Іншыя аповесьці, што ўвайшлі ў зборнік распавядаюць пра самае інтымнае – жыцьцёвыя разважаньні і перажываньні аўтара
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 77
Перейти на страницу:

Як вы бачыце, атрутнае насенне рэўнасці давала ўсходы...

Яна павінна быць толькі маёй.

Я не буду пакідаць такіх, як мой папярэднік, распісак у бездапаможнасці і з сумнеўным падтэкстам хаваць іх паміж старонак «Жыцця ідыёта».

Каб не быў літаратарам, я б з задавальненнем вызваліў сябе ад пісання тэксту, які вы чытаеце. Але мая прафесія - слова, і мой намер цвёрды - захаваць ёй вернасць да самага канца.

Будзе несумленна прамаўчаць яшчэ пра адно, даволі, на першы погляд, дзіўнае здарэнне. Сёння, пасля той выпадковай сустрэчы паблізу паштамта, мне заманулася праехацца на ліфце. Жаданне ступіць у кабіну, націснуць на кнопку і пачуць, як за плячыма са шматзначным гудам сыходзяцца палавінкі дзвярэй, апанавала настолькі, што праз пяць хвілінаў я ўжо заходзіў у пад'езд найбліжэйшага дома, які мусіў мець ліфт.

Ліфт аказаўся старамодным, яго дзверы зачыняліся пафарбаванай у зялёны колер звычайнай металёваю ручкай. З дзіцячай нецярплівасцю я ўтапіў у панель сцёрты кубік з нумарам самага высокага паверха, і старая, спярэшчаная ад падлогі да столі непрыстойнымі надпісамі кабіна, падстукваючы на стыках, папаўзла ўгору.

Магчыма, вас таксама калі-небудзь пераведвала жудлівае адчуванне, што паводзіны ліфта, ва ўладзе якога вы апынуліся, выходзяць за рамкі інструкцыяў і ён падазрона жвава набірае разгон, пагражаючы не толькі не выпусціць вас на патрэбнай пляцоўцы, але і наогул падняцца вышэй за апошні паверх. Такое пачуццё часам узнікае і ў вагоне метро, асабліва калі напярэдадні прачытаеш якую-небудзь аповесць пра цягнік, што не выйшаў з горнага тунеля. Але ў метро вакол людзі, і прадчуванне імавернасці прарыву гэтай рэальнасці не вельмі выразнае.

У замкнёнай капсуле ліфта, зазвычай сам-насам з сабою, пачуццё такой верагоднасці ў мяне абавязкова абвастралася і нярэдка стварала ў грудзях зону пякучага вакууму. Калісьці з усяго гэтага вырасла маё апавяданне пра чалавека, што вёў з ліфтам небяспечныя гульні, пакуль той не падняў яго да кватэры, за дзвярыма якой героя чакаў ягоны двайнік.

Не, сёння я не сустрэўся ні з двайніком, ні ўвогуле з нечым звышнатуральным і згадваю гэты выпадак выключна дзеля паўнаты карціны.

Педантызм - не мая рыса, аднак я імкнуся не прапусціць нічога істотнага, а таму павінен занатаваць яшчэ адну немалаважную дэталь. Рэч у тым, што я не проста не ведаю Яе імя. Вяртаючыся з падарожжаў, я не магу яго ўспомніць. Я мушу пакуль скарыцца і з тым, што не здольны, нават у агульных рысах, аднавіць нашы размовы. У памяці затрымліваецца адно ўспамін пра голас - малады і абвалакальны, надзелены талентам імгненна зрабіць утульным любое месца, дзе мы апынаемся.

У такім разе мяне можна абвінаваціць у тым, што, называючы рэальнасць падарожжаў жывейшаю за гэтае жыццё, я самому сабе супярэчу. У сапраўднасці- не. Проста існуе зона, уваход у якую будзе вольны, калі я зраблю апошні крок. Вельмі прыблізна гэта можна параўнаць з адчуваннямі чалавека, які ведае, што неўзабаве да яго вернецца страчаны слых. Як там, у вершы:

І брамка ў сад

адчыніцца сама,

як соннік

на старонцы зачытанай...

Адначасова з гэтымі нататкамі напісаны мінімум неабходных лістоў. Іх разашле адзін з нешматлікіх знаёмых, які не забыў майго тэлефоннага нумара.

Яна папярэджаная: я гатовы.

Магчыма, гэта адбудзецца не адразу, і я запасаюся вытрымкай.

У кагосьці з фантастаў ёсць такая навела. У горадзе ствараецца турбюро, дзе запрашаюць наведаць іншую планету - усім падобную да нашай, але, як пераконваюць турыстычныя праспекты, яшчэ не кранутую злом зямной цывілізацыі. Герой бярэ білет у тую зялёную ідылію і разам з астатнімі ахвотнікамі сядае ў аўтобус, які прывозіць іх не на месца старту касмалёта, а на звычайную лясную галявіну. Заместа камфортнае пачакальні - спехам збітая са свежых дошак стадола, негабляваныя лаўкі і пасыпаная пілавіннем падлога. Людзі цярпліва чакаюць і нарэшце пачынаюць здагадвацца, што іх класічна абвялі вакол пальца. Герой далучаецца да тых, хто патрабуе адчыніць выхад. Вярнуўшыся ў аўтобус, ён бачыць, як стадолу залівае блакітнае святло. Людзі кідаюцца назад, але за дзвярыма з крывых аполкаў іх сустракаюць пустыя лаўкі.

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)