Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Рэквіем для бензапілы
Рэквіем для бензапілы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэквіем для бензапілы

Электронная книга - «Рэквіем для бензапілы». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў перадаць пачуцьці да родных мясьцінаў, багатых як падзеямі гэтак і асобамі, як палачанін Уладзімер Арлоў. Полацкія апавяданьні – цыкль твораў, якія прысьвечаныя Полацку, што жыве сёньня, але адначасова таго які памёр. Памёр разам з нечалавечым “прагрэсам”. Аднак яшчэ ня хоча паміраць ва ўспамінах ягожыхароў. Іншыя аповесьці, што ўвайшлі ў зборнік распавядаюць пра самае інтымнае – жыцьцёвыя разважаньні і перажываньні аўтара
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:

Выключэнне складала парачка лесбіянак, што кідала нашаму лавеласу выклік ужо самім фактам існавання жаночых істотаў, якія ўмелі абыходзіцца без лысых, вусатых, барадатых і ўсіх астатніх прадстаўнікоў іншае паловы чалавецтва. Натыкнуўшыся позіркам на лесбіянак, уладальнік галавы-яйка не мог схаваць калючай уквеленасці і спяшаўся запіць яе глытком каньяку. Напрошвалася думка, што ён знойдзе падтрымку ў міліцыянта, ды той успрымаў жаночую парачку якраз надзвычай талерантна і толькі часам мройліва мармытаў сабе пад нос: «Вось бы з дзвюма адразу, бля».

Лесбіянак мы сустракалі ў свой кожны прыход, з чаго вынікала, што гэтыя бландзінкі - танклявая, з нервовым артыстычным тварам, у якім падтэксту было болей, чым самога тэксту, і крышачку паўнейшая, з выдатна прамаляванай постаццю і шырока расплюшчанымі даверлівымі шэрымі вачыма - бывалі ў кавярні ледзьве не штодня. Нас вабіў іхні загадкавы свет, аб якім дазвалялі адно здагадвацца скупыя вонкавыя праявы: пераплеценыя на стальніцы пальцы; раптоўныя, па-птушынаму лёгкія пацалункі, якімі танклявая зрэдзьчас адорвала сяброўку; тонкія залатыя пярсцёнкі, якія абедзьве насілі на правай руцэ.

Алкаголь уздзейнічаў на іх па-рознаму. Танклявая пачынала безупынна смаліць цыгарэты, яе твар змрачнеў, і на яго клаўся цень драпежлівасці. Аднаго разу яна спалатнела, нібыта з яе выпусцілі палову крыві, і, задыхаючыся, кінула каханцы колькі фразаў, а потым так упілася ёй вострымі малінавымі пазногцікамі ў тыльны бок далоні, што шэравокая гучна ўскрыкнула ад болю. Мы вырашылі, што назіраем сцэну рэўнасці, і, не абмяжоўваючыся канстатацыяй, паспрабавалі ўнікнуць у сітуацыю глыбей. Памятаеш, нас займала пытанне: здатныя лесбіянкі раўнаваць да мужчын ці гэта ў іх сістэме каштоўнасцяў - нявартая ўвагі драбніца накшталт дожджычку за вакном?

Скульптар-кераміст Коля не паспеў набраць той сумы балаў, якая дала б яму права перайсці ў разрад заўсёднікаў. Ягоная рэдкая для трыццаці з гакам гадоў светлая бародка над жураўлінай шыяй, дзе матляўся вузел нясвежай стракатай касынкі, аздобіла інтэр'ер кавярні ўсяго двойчы.

У свой другі візіт Коля запрасіў нас на гасціны. Ён жыў з бабуляю на цяністай вуліцы ў пабудаваным палоннымі немцамі двухпавярховым доме. Адзін з пакояў прасторнай занядбанай кватэры на першым паверсе быў ператвораны ў майстэрню і адначасова ў спальню з шырокай канапаю, якую гаспадар называў сексадромам.

Мы выпілі каньяку, і Коля паклікаў мяне на кухню, дзе змоўніцкім тонам паведаміў, што мы з табой можам заняцца на ягонай канапе любоўю, але з адной умоваю: альбо ён, Коля, будзе назіраць за намі ў вакно, альбо праз нейкі час знячэўку зойдзе ў пакой. «Чыста прафесійная цікавасць, стары», - ужо няўпэўнена варочаючы языком, патлумачыў Коля.

Не, пра паэта я не забыў, як памятаю і тое, што ты прадказала ягонае з'яўленне, заўважыўшы, што ў такой мясціне павінен бываць хоць адзін прызнаны ці, лепей, непрызнаны паэт. Тваё прароцтва матэрыялізавалася ў абліччы дыстрафічнага юнака ў акулярах і атрутна-жоўтым швэдры. Лесбіянкі адгарадзіліся ад паэта ледзянымі ўсмешкамі і проста не пусцілі за свой столік, таму першымі слухачамі наканавана было стаць нам. Ад празмернага хвалявання ў паэта мутнелі шкельцы акуляраў. Выпадак быў безнадзейны, як спроба датэлефанавацца да самога сябе. Мы прапанавалі юнаку лікёру; успрыняўшы гэта як пахвалу, ён так распусціў пёры, што, калі я зноў пайшоў да стойкі, намерыўся прызначыць табе спатканне.

Я думаю, што калі б кавярня прызнала паэта, ён насуперак усяму стварыў бы нешта больш значнае за вершыкі, здольныя нарадзіць адну-аднюткую асацыяцыю з вадзяністымі парасткамі ў падвальным закутку. Аднак кавярня не прыняла яго, і паэт знік гэтаксама раптоўна, як і з'явіўся.

Другім пасланцом літаратурнага свету, што аднойчы, расплюхаўшы каньяк, палез да мяне з мядзведжымі абдымкамі, стаўся знаёмы празаік, у якога пасля чарговае жаніцьбы пачаўся мядовы месяц. Пералічыўшы свае мужчынскія дасягненні заадно з колькасцю і маркамі выпітых напояў, ён абвясціў, што піша апавяданне, якое нарэшце адкрые ў нашай літаратуры жанр эратычнае прозы. Першы сказ быў ужо гатовы: «Пад'езд прапах спермай». Я асцярожна параіў замяніць пад'езд на кватэру. «Пад'езд прапах спермай», - з націскам на першае слова абражана паўтарыў празаік, выцадзіў каньяк і не развітаўшыся ляпнуў дзвярыма.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)