Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Рэквіем для бензапілы
Рэквіем для бензапілы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэквіем для бензапілы

Электронная книга - «Рэквіем для бензапілы». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў перадаць пачуцьці да родных мясьцінаў, багатых як падзеямі гэтак і асобамі, як палачанін Уладзімер Арлоў. Полацкія апавяданьні – цыкль твораў, якія прысьвечаныя Полацку, што жыве сёньня, але адначасова таго які памёр. Памёр разам з нечалавечым “прагрэсам”. Аднак яшчэ ня хоча паміраць ва ўспамінах ягожыхароў. Іншыя аповесьці, што ўвайшлі ў зборнік распавядаюць пра самае інтымнае – жыцьцёвыя разважаньні і перажываньні аўтара
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 77
Перейти на страницу:

Я не вярнуся ў аўтобус.

Не буду рабіць выгляду, быццам мяне не займае пытанне, застанецца мой ложак пустым ці на ім знойдуць маё цела. Вам вядома, які варыянт задавальняе мяне болей.

Сёння я выняў з кнігі вучня Блавацкай апошнюю закладку: «У момант смерці, калі свядомасць ужо знаходзіцца ў тонкім свеце, а розум працягвае дзейнічаць яшчэ ў фізічным целе, чалавек за некалькі секунд пражывае ўсё сваё зямное жыццё».

Гэта не пра мяне.

Я заўсёды лічыў, што прыз любога падарожжа - вяртанне. Я хачу калі-небудзь вярнуцца. Можа, гэта здарыцца ў адным з нашых падарожжаў, і разам з Ёю я выкуру тут рытуальную цыгарэту з зялёным паскам на фільтры.

Мой рукапіс наблізіўся да канца.

У мяне настрой, як перад ад'ездам у далёкую вандроўку.

Зараз я пастаўлю на прайгравальнік кружэлку Шапэна і лягу.

Я не ведаю Яе імя, але адчуваю, што вельмі хутка, магчыма, нават у гэтую ноч, пачую яго.

Genius loci

Не буду спрачацца, ідэя належала табе, і я прыняў яе адразу - ты яшчэ не паспела пакінуць у попелцы першы, патушаны з тваёй нязменнай дзіцячай стараннасцю недакурак. Памятаецца, я казаў табе, што, калі ты курыш першую цыгарэту, твар у цябе робіцца летуценным і адстаронена-незнаёмым - толькі крыху, але дастаткова для таго, каб выглядаць не тваім, а - тваёй сястры-блізнючкі, у якой усё такое самае і разам з тым - не. Падобнае ўражанне ўзнікала і тады, як, сцішыўшыся пасля апошніх ласкаў, ты з лёгкім уздрыгам мякка падала ў кароткі сон, а я, вартуючы яго, касавурыў вока на тваю галоўку, што ляжала побач на падушцы.

Ідэя была геніяльна простая: калі ўспамінаць нашу кавярню, дык адну яе - без усякіх прадмоў, эпілогаў і розных лірычных адхілаў кшталту першай раніцы, у якую мы прачнуліся абняўшыся, але бязгрэшныя, як пяцікласнікі, бо ў астатняе імгненне ты, быццам жнівеньская жужэлка, абавязкова прымудралася выслізнуць. Альбо кшталту кладак над возерам з пахмурным найменнем Люхава, нават уначы насычаных сонечнай энергіяй, кладак і слоіка са светлякамі, чыё зеленаватае мігценне зусім не здавалася халодным...

Але мы дамовіліся гаварыць выключна пра кавярню. Як на школьных уроках літаратуры: адзінства часу, месца і дзеяння.

Пра кавярню, што яшчэ не выветрылася з памяці жыхароў трох куртатых вулачак, якія насуперак усялякай логіцы ацалелі ад сярэднявечнага прадмесця. У цесных дварах з арэлямі і абымшэлымі альтанкамі вам пацвердзяць: насупраць тралейбуснага прыпынку, там, дзе цяпер салон італійскага абутку, тады сапраўды была кавярня.

Да таго дня, калі мы ўпершыню не праехалі міма, а зайшлі і селі за столік пад пастэльным восеньскім пейзажам з парушанай перспектывай, схаваная пад шклом стандартная шыльда з дзвярэй кавярні ўжо знікла: ці то не задаволіла эстэтычны густ новага гаспадара, ці то яму падалася неарыгінальнаю назва, а найверагодней - і адно, і другое. Між тым новай шыльды так і не павесілі, і неўзабаве хтосьці вывеў на глухой бакавой сцяне стары назоў - спачатку крэйдай, а потым, паўзверх, нітрафарбаю з балончыка. Смарагдавыя літары на шэрай асноведзі глядзеліся, па-мойму, не горш за малахітавы кулон на тваёй купленай у краме «Sесоnd hаnd» папялястай кофтачцы...

Некалі я пісаў фантастычныя апавяданні, і адно з іх мела сюжэт пра вынаходніка апарата, які - быццам з грамафонавай кружэлкі ці з магнітафонавай стужкі - умеў «счытваць» галасы з рэчаў, што былі сведкамі нейкіх размоў і падзеяў. У апавяданні адбылося забойства, раскрыць якое дапамагло звычайнае кухоннае крэсла.

Не, у кавярні, як табе вядома, нікога на нашай памяці не забілі, аднак ты ўяві, колькі маглі б распавесці яе расхістаныя сінія крэслы. Праўда, у нашым выпадку ўсё наадварот: крэслы даўно згарэлі на звалцы, а мы зараз уваскрасім іх разам з ненадзейнымі спінкамі і парэзамі, адкуль прасіўся на свет жоўты паралон набіўкі. Потым мы адновім дрогкі кутавы столік і брунатную, чыста выцертую стойку ў процілеглым канцы маленькае, усяго на пяць столікаў, залі. За стойкай зоймуць свае месцы рослы румяны бармен, падобны да зробленай добрым майстрам-чырванадрэўшчыкам шафы, і ягоная круглявенькая здобная памочніца; яны няблага разумелі па-беларуску, прынамсі, ведалі, што такое кілішак, і ніколі не блыталі каву з какавай.

У той дзень, калі я не здолеў прыдумаць табе біяграфіі...

Так, гэта ўжо за межамі нашае дамовы, але, пагадзіся, каб не мая бяскрыўдная гульня, ты не сядзела б сёння ў фатэлі каля вакна і не казала, што трох пляшак белага сухога віна якраз дастаткова - не дзвюх і не чатырох, а мяноўна трох.

Значыцца, ты згодная: зробім выключэнне. Я маю на ўвазе не віно, а гісторыю нашага знаёмства. Праўдзівей - ягоную тэхналогію.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)