Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Рэквіем для бензапілы
Рэквіем для бензапілы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэквіем для бензапілы

Электронная книга - «Рэквіем для бензапілы». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў перадаць пачуцьці да родных мясьцінаў, багатых як падзеямі гэтак і асобамі, як палачанін Уладзімер Арлоў. Полацкія апавяданьні – цыкль твораў, якія прысьвечаныя Полацку, што жыве сёньня, але адначасова таго які памёр. Памёр разам з нечалавечым “прагрэсам”. Аднак яшчэ ня хоча паміраць ва ўспамінах ягожыхароў. Іншыя аповесьці, што ўвайшлі ў зборнік распавядаюць пра самае інтымнае – жыцьцёвыя разважаньні і перажываньні аўтара
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:

Значна глыбейшы след пакінулі глуханямыя.

Яны трапілі ў кавярню, ратуючыся ад дажджу, і, паколькі кампанія самых юных наведнікаў адсутнічала, апынуліся за іх столікам. Дзіўная рэч, я не магу ўзнавіць у памяці іх рысаў, апрача таго, што яе твар - у параўнанні з ягоным, прыгожым і адухоўленым - напачатку здаўся мне грубавата-вульгарным.

Мы не адразу змецілі, што яны размаўляюць рукамі, а калі заўважылі, дык праз хвіліну ўжо былі перакананыя: гэта - закаханыя. І нашы з табой рукі любілі пагаварыць на сваёй мове, але іх лексічны запас здаваўся нам вялікім толькі да таго вечара.

Сапраўды, твары зараз захінутыя ад мяне туманам, а вось рукі... рукі я гатовы намаляваць: яго вузкую далонь з выцягнутымі пальцамі, кожны з якіх быццам бы меў на фалангу болей, і яе маленькую авальную далоньку з карантышкам-мезенцам. Гэтыя рукі выпраменьвалі такую пяшчоту, што хацелася адвесці позірк - нібы падглядваеш за нечым інтымным, прызначаным для дваіх.

Мы крыху паспрачаліся на тэму: як яны клічуць адно аднаго па імені і як - калі мы завём іх глуханямымі - называюць нас, тых, у каго слых і мова ў парадку. У мяне бліснула ідэя ўзяць нататнік і асадку і пазнаёміцца з навічкамі: напісаць, што яны нам спадабаліся, даведацца імёны, потым запытацца яшчэ што-небудзь, напрыклад, на якой мове яны гавораць сваімі чуйнымі рукамі і ці існуе наогул такі панятак, як «глуханямая» беларуская мова.

А тым часам музычныя пальцы нашэптвалі штосьці такое, ад чаго профіль у жанчыны быў злёгку падведзены чырванню. Яе твар развітаўся з уяўнай вульгарнасцю, стаўшы не менш адухоўленым, чым у яе спадарожніка, і я адчуў усю злачынную недарэчнасць свайго намеру пранікнуць у іхні свет з дапамогаю адмычкі зашмальцаваных будзённасцю фразаў.

Ты выказала здагадку, што слова «кахаю» ў мове, на якой яны гавораць, вынайшаў самы закаханы глуханямы. Нам здавалася, яны павінны зайздросціць нам, бо на іх мову шмат чаго проста не перакладалася - тэлефонны званок, музыка апошніх ускрыкаў, назвы рэдкіх кветак - напрыклад, эстэрдэлія, - якія я любіў дарыць табе, ненавідзячы банальныя гваздзікі і ружы.

Так, ты не памылілася, глуханямыя забеглі ў кавярню пад час той залевы. Завесіўшы вокны раннім сутоннем, яна бушавала над горадам з адвячорка да глыбокае ночы. Каля парога наплыла лужына, і міндалевы лікёр піўся з асаблівым, я сказаў бы, экзістэнцыяльным прысмакам.

Тады мне ўпершыню і ўзгадаўся той верш:

Я gеnіus lосі*, я помню дзяцінства

Гэтага горада, гэтае песні.

Шкада, калі не ўваскрэсне

Маё і тваё адзінства...

* Геній месца (лац.).

Мы абое калісьці вучылі лаціну. Табе з выкладчыкам пашанцавала, відаць, болей, бо ты прапанавала вымаўляць «с» не паводле сярэднявечных правілаў, як «цэ», а ў адпаведнасці з антычнай традыцыяй, як «ка».

Сутнасць, вядома, была не ў правільным маўленні.

У маленстве пасля такіх, як у той вечар, проліўняў мы, полацкія хлапчукі, неадменна беглі на бераг Дзвіны, каб знайсці каля Верхняга замка вымытую са жвіру манету. Наша ліпеньская залева здзейсніла нешта падобнае, прыадкрыўшы адказ на пытанне: што альбо хто зводзіў у кавярні ўсіх нас, уладна і бесцырымонна пазычаючы ў іншага, больш адпаведнага кожнаму асяроддзя?

Я gеnіus lосі, я помню дзяцінства...

Ён не проста збіраў нас. Раз-пораз ён штукарыў з часам: гэта ані не залежала ад колькасці выпітага - бывала, у нас у кішэнях гуляў вецер і мы абмяжоўваліся параю кубачкаў кавы, але фізічна адчувалі, што час запавольваецца і пляце, як заяц на снезе, карункі петляў, а потым, апамятаўшыся, вяртаецца ў рэчышча кананічных паводзінаў і паспешліва навёрствае ўсё, страчанае на нядаўнія прыхамаці.

Кавярня прымушала зусім іначай працаваць памяць, парушаючы яе павуцінавы спакой вострымі скавышамі і выцягваючы з пыльнага хлуду забытыя або, наадварот, старанна схаваныя рэчы. Здаралася, мы прысвячалі ўспамінам цэлыя вечары, даведваючыся тое, што магло прагучаць толькі там, за столікам пад восеньскім краявідам, дзе была відавочна парушаная перспектыва, затое мастаку ўдалося схапіць момант, калі з нізкіх хмараў вось-вось пасыплецца снег, што рабіла наш куток яшчэ больш прытульным.

Там ты ўведала пра маё першае мужчынскае пачуццё да аднакласніцы Іры.

Я вучыўся ў другім класе, часта хварэў і тыднямі сядзеў дома, марачы, што ўлетку мая абранніца патоне ў возеры, а я выцягну яе і, зрабіўшы штучнае дыханне, ажыўлю. На гарадскім пляжы стаялі стэнды з малюнкамі, дзе тлумачылася, як гэтае дыханне трэба рабіць. Выратавальнік удзьмуваў тапельцу паветра праз вусны, і, калі мае лятункі даходзілі да гэтага моманту, у роце перасыхала, а сэрца так шэрхла, што я баяўся памерці. На вырваным з вучнёўскага сшытка ў касую лінейку аркушы я буйнымі, чамусьці друкаванымі літарамі пісаў: «Іра, я цябе кахаю», адчыняў дзверцы напаленай грубкі, кідаў прызнанне на чырвонае ў чорных пералівах вуголле і з невыказным салодкім болем назіраў, як выведзеныя мною словы ператвараюцца ў попел.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)