Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 139
Перейти на страницу:

— Глядзі ты, знюхаліся ліса з воўкам і жывуць у адным лагле,— буркнуў Анупрэю Салавей, а сам падумаў: «Хоць бы не нарвацца на каторага з тых, каго папалохалі ў Ратміравічах. Часам пазнае — будзе табе новы і стары завет».

Як толькі здалёк паказвалася канфедэратка, Аляксандр падыходзіў да акна якой-небудзь крамкі або нагінаўся і папраўляў абору.

От, дзякаваць богу, «Книжная торговля и писчебумажные принадлежности И. Агола». Невялічкая крамка ўціснулася паміж высокім домам і нейкім цагляным лабазам з глухою сцяной. За акном на вяровачцы развешаны каляровыя кніжачкі і старыя велікодныя паштоўкі, размаляваныя анёламі, баранчыкамі і чырвонымі яйкамі, на падаконніку ляжалі тоўстыя альбомы з пазалочанымі абрэзамі і блішчастымі зашчапкамі.

Хлопцы пастаялі перад вітрынаю, хацелі разгледзець, ці няма каго ўсярэдзіне, апрача гаспадара, але нічога не было відно. Адчынілі дзверы і на нейкае імгненне аслупянелі — збоку, каля прылаўка, стаяў грузны немец і разглядаў раскладзеныя веерам велікодныя паштоўкі. Перад ім была тая самая чарнявая прыгажуня з біблейскімі вачамі, якая раніцаю ў чайной падавала ім чай без сахарыны. Яна нешта весела шчабятала старому немцу ў акулярах, а той тасаваў раскладзеныя паштоўкі і задаволена ўсміхаўся.

У куточку сядзеў сівенькі дзядок і, водзячы па старонцы носам, чытаў тоўстую кнігу. Ён нават не паварушыўся. Дзяўчына толькі зіркнула на хлопцаў і зноў нешта зашчабятала. Аляксандр падышоў да прылаўка і таксама пачаў разглядаць паштоўкі. Анупрэй спыніўся ў парозе. Тым часам стары дачытаў старонку і адклаў кнігу.

— І што бы ві хацелі ў нас накупіць? — звярнуўся ён чамусьці да Анупрэя. Той не разгубіўся:

— Ці мала што нашаму брату трэба?

— Калі па книжнай часці, дык чаму б і не,— ажывіўся дзядок.

— А як жа, па вашай. Можа б якая трубка шпалераў знайшлася ды такія-сякія кніжкі для падшыванцаў, ато за вайну і яны адзічэлі. Няхай хоць бэкаць трохі навучацца. Пападзянка ўзялася паказваць літары, дык можа кніжак якіх у вас разжывемся,— разгаварыўся Анупрэй.

Тым часам чарнавокая дзяўчына загарнула ў паперку выбраныя немцам паштоўкі, не лічачы, сунула ў шуфлядку маркі. Салдат шчоўкнуў падкоўкамі, казырнуў і весела развітаўся: «Тосвитання, фрау Роза», павярнуўшыся да старога, яшчэ раз казырнуў, сказаў: «Auf Wiedersehen»[3] і выйшаў з крамы.

Калі дзверы зачыніліся, Аляксандр спытаў у гаспадара:

— Ці няма ў вас «Закона божага»?

— Ёсць толькі «Новы завет»,— усміхнулася дзяўчына, якую немец назваў Розаю, і загаварыла, як з даўнімі знаёмымі: — Бачу, што вы таварыша Новікава знайшлі. А зараз вам будзе і «Новы завет».

Яна знікла ў дзвярах баковачкі, следам за ёю патэпаў і стары. Чуваць было, што яны пра нешта гавораць па-яўрэйску. Праз некалькі хвілін Роза вынесла стосік тонкіх лісткоў, аддрукаваных на рускай і нямецкай мовах.

— Хавайце за пазуху,— шапнула яна.

Стары паставіў на прылавак перавязаныя шпагатам два невялічкія пачкі кніжак. Зверху ляжаў «Новы завет».

— Дома пагартайце кожную. Можа што знойдзеце,— сказаў дзядок і падаў хлопцам маленькую вільготную руку, пажадаў ім шчаслівай дарогі, сеў у свой куточак і зноў пачаў «нюхаць» парудзелыя старонкі тоўстай кнігі.

— Выходзьце па адным і ў розныя бакі,— шапнула Роза.

— А гэты немец часам не цікуе за намі? — спытаў Аляксандр.

— Не бойцеся. Гэта наш немец,— супакоіла Роза.

6...

Акупанты занялі Жлобін, Рагачоў, Шклоў, Магілёў, захапілі сотні гарадкоў і тысячы сёл ад Нёмана да Дняпра. Немцы гаспадарылі ў Мінску і ў Барысаве, Асіповічах і Бабруйску, Полацку і Мазыры. У Оршы ў кайзераўскіх ваяк хапіла сілы заняць толькі таварную станцыю, а пасажырскі вакзал застаўся савецкім. На ім вісеў чырвоны сцяг, на пероне дзяжурылі чырвонаармейцы і чэкісты, дзяжурныя прымалі цягнікі з Масквы і Смаленска і адпраўлялі іх назад у чырвоную сталіцу.

З зялёнага вагона разам з натоўпам салдат і міласэрных сясцёр, сялян і мяшэчнікаў выйшаў невысокі сухенькі мужчына ў кароткай чорнай паддзёўцы, пацёртай кепцы і ў добрых юхтовых ботах. Ён звярнуў у пусты гразкі завулак. На прызбе каля доміка з сінімі аканіцамі грэблася вялікая кура, хаваючы над крылы маленькіх жоўценькіх куранятак. На плоце сохла некалькі паліваных гладышак, на акне ярка цвіў густы «агеньчык». Мужчына смела зайшоў у двор, нібыта ў ім быў ужо не раз, адчыніў дзверы і апынуўся ў чыстым светлым пакойчыку. На цвіку віселі пацёртая скуранка і хромавая шапка з чырвонаю зорачкай. Адкінуўшы паркалёвую фіранку, з бакоўкі выйшаў малады чарнявы мужчына са стомленым тварам, з прыпухлінамі над вачамі. На ім была расшпіленая суконная гімнасцёрка, галіфэ са скуранымі леямі і дзіравыя шкарпэткі на нагах. Відаць, ён толькі што задрамаў і адразу прахапіўся, як толькі бразнула клямка.

вернуться

3

Да пабачэння (ням.)

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)