Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 90
Перейти на страницу:

— Не магу. А гэта важна?

— Як прыклад — важна! — упэўнена выгукнуў Федарук. — Дык вось, калі я скажу вам, што ў яблыневых семечках знаходзіцца рэчыва, якое літаральна атручвае глебу, атрута трапляе праз карані ў сістэму дрэва, што застанецца ад містыкі? Ніхто не прыбірае паданак — вось і ўся містыка.

— Не разумею пакуль ход вашых думак, — прызнаўся я. — Які з гэтага вынік?

— Тое вынікае, паважаны Васіль, што няма ні вядзьмарства, ні містыкі — а ёсць з’явы ў жывой прыродзе, у сістэме чалавечых адносін, якія маюць месца, але пакуль (звяртаю ўвагу — пакуль) не могуць быць намі патлумачанымі. Як і тыя ж забабоны і прымхі, над якімі мы сёння смяемся. Да прыкладу, вы ж ведаеце, напэўна: нельга нежанатым садзіцца на рог стала?

— Чуў, — усміхнуўся я. — Праўда нельга?

— Канешне! І патлумачылі тое, калі адкрылі статычную электрычнасць. Натуральная шэрсць і футры жывёл у адзенні — усё гэта вельмі моцна электрызавалася. А статыка мае ўласцівасць сцякаць да краю, вастрыя. Чалавек сядаў на кут і мог атрымаць электрычны разрад. Куды? Жанчына — у чэрава, мужчына — у вобласць прастаты. Ток невялікі, але ўдар мог быць вельмі моцным. Стрэс. бяздзетнасць. І калі вось так пільна глянуць на гэтыя нібыта забабоны, то высветліцца, што ўсе яны маюць сэнс, няхай пакуль і схаваны ад нас у большасці выпадкаў.

Шчыра кажучы, мяне ўразілі тлумачэнні сваёй нечаканасцю і прастатой з адначаснай дасканаласцю. Але рэаліст ува мне супраціўляўся:

— Вам засталося патлумачыць прарочыя сны.

— Прыйдзе час! І амаль прыйшоў, — быццам толькі і чакаў такі скепсіс Федарук. — Сённяшняя квантавая фізіка, вы ж ведаеце пра такую, літаральна з ног на галаву ставіць наша ўяўленне пра сусвет. Элементарная часцінка можа быць адначасова ў двух месцах, і значыць, існаванне паралельнага свету — не фантастыка. Нядаўнія эксперыменты выявілі: у мікрасвеце працэсы, якія мусяць адбыцца, уплываюць на існуючы стан рэчываў! Будучае ўплывае на сучаснасць! Навуковы факт. То чаму здзіўляцца, калі нашы продкі перадалі нам у карыстанне такую вядомую прыкмету: вернешся назад — чакай непрыемнасцей. Гадоў праз колькі механізм гэтай прыкметы будзе такі ж просты, як і прадказанне дажджу па ластаўках. Але многага пакуль нельга патлумачыць. Таму, калі я буду вам казаць, што чагосьці не ведаю, я прызнаюся ў гэтым шчыра. Я навуковец, мне нельга саромецца нечага не ведаць.

— Дзякуй за шчырасць.

— Няма за што дзякаваць, праўда. Ці магу я вас папрасіць? — Федарук пільна паглядзеў мне ў вочы, з павагай: — Вы ж зрабілі для сябе нейкія вывады з усёй. гісторыі. І не памыліліся пакуль, — тут ён уздыхнуў. — Мне цікава ведаць ход вашых думак, разважанняў. Прашу мне прабачыць, я не пытаюся пра нейкія сакрэты следства. Мне здаецца, вы не да канца прайшлі.

— Так, пакуль не да канца, — не стаў хаваць я праўды. — Але дайду.

— Не сумняваюся. Дык важнай падказкай стала рэпліка аднаго нашага сябра?

— Калі вы пра пеўня, які зможа знесці яйка, калі народзіцца курыцай, то так.

Федарук уздыхнуў, хоць асаблівага шкадавання я не заўважыў.

— Сталася, дык сталася. Рана ці позна. Вы маеце ўчэпісты розум. Калі вы ўспомнілі пра Трою, пра тое, што кожны міф можна разглядаць як завуаляваны факт, я зразумеў, што вы дойдзеце да ісціны.

— Так, тая рэпліка паскорыла следства, надала правільны кірунак, — згадзіўся я, адчуваючы прыемнае казытанне самалюбства. — Хоць, скажу вам шчыра, спачатку я быў перакананы, што вы ўсе звязаныя з нейкай сям’ёй ці, горш за тое, групай з іншай краіны, якая замаўляе тут дзяцей. А іх выношваюць сурагатныя маці. Усё падыходзіла: цяжарнасць у вялікай тайне, той факт, што Насця — лесбіянка, але выношвала дзіця.

Сумненні пачаліся пасля таго, як я даведаўся пра Цмока. Насця ў перапісцы са сваёй сяброўкай прызналася: ёй трэба нарадзіць гэтую істоту. Мне патлумачылі пра міф. Стары Зміцер, бацька Насці, нечакана сказаў, што калі дачка выйшла замуж за Яшчура, дык і мусіць нарадзіць Цмока. І тут вось гэтая падказка: каб певень знёс яйка, ён павінен нарадзіцца курыцай. У прыродзе, кажуць, здараецца, калі курыца можа прыняць выгляд пеўня, але не страчвае пры гэтым магчымасці несці яйкі. Атрымалася, у міфе нічога нерэальнага не было. Насця нарадзілася хлопчыкам у целе дзяўчынкі, ведаю, прырода іншы раз так жорстка жартуе з людзей.

— Значыць, вы, скарыстаўшы прыродны факт, паклалі міф на рэальную глебу.

— Калі хочаце, хай будзе глеба. Так, калі ў прыродзе чорная курыца можа ператварыцца знешне ў пеўня, значыць, у міфе пад ёй можа хавацца жанчына-лесбіянка. Чорная — у дадзеным выпадку не колер, а вядзьмарства, бо ведзьмакі — чорная сіла ў вачах хрысціянства. Такім чынам, Насця і была тым самым чорным пеўнем, які павінен быў знесці яйка. Вяскоўцы бачылі, як неяк восенню менавіта Насця стала цэнтральнай фігурай аднаго з абрадаў, якія вы тут ладзілі сваім гуртом. Аддалі яе Яшчуру. Ад восені да сёння — тыя самыя месяцы для выношвання дзіцяці. А пасля я атрымаў і пацвярджэнне сваіх разваг ад Ганны Латышонак, пабачыў і само месца. Прызнаюся: уразіла… Ведаю сёння, хто быў бацькам. Той паэт, Андрэй Дылько.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)