Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 90
Перейти на страницу:

Я бачыў перад сабой нечаканы працяг штодзённага звыклага свету, быццам нехта ўзняў мяне над зямлёй, і я змог упершыню пабачыць усю ваколіцу свайго, нібыта цвёрдага месца. Іншае жыццё, жыццё незвычайнае, невядомае, існуе.

Я павярнуўся і пайшоў да сваіх.

Надзея і Сяргей чакалі мяне: на траве бялела разасланая хусцінка, на ёй ляжалі прыхопленыя з сабой бутэрброды, стаяў тэрмас.

 — Ідзі, есці будзем, — гукнула Надзея.

Сяргей за гэты час змяняў некалькі месцаў, мяняў прынаду, сыпаў звараныя крупы ў канаву. І дамогся свайго: пакуль я блукаў ўздоўж канавы, выцягнуў тры краснапёркі, цяпер чакаў, пакуль на падкормленае месца збярэцца рыба.

Мне не хацелася зараз засяроджвацца на рыбалцы. Было спакойна на душы ад майго невялікага адкрыцця: жыццё рознае і насамрэч зусім не такое простае, як здаецца. Думка ўвайшла ў маю свядомасць аксіёмай, цяпер заставалася спакойна перабіраць факты-карцінкі, дапускаючы самую неверагодную ў выніку.

Я адышоў крокаў на колькі ад вады.

— Вудзь за мяне, — кіўнуў я Сяргею. — Паляжу крышку.

— Ну падрамі сабе, — з разумением згадзіўся ён.

Я не стаў тлумачыць Сяргею, што мне хацелася зусім не драмаць.

Чаму мяне захацелі пазбавіць памяці? Пра што такое я даведаўся, што пачуў ад дачнікаў у Ляўдку, што можа быць небяспечным для іх? Акушэрка прызналася ў прыёме родаў? І яны зразумелі, што іх хлусня — быццам дзіця-гідрацэфал Насціна — лёгка можа быць раскрыта? Не, наўрад, яны ж загадзя прадумалі менавіта такое тлумачэнне. Тое непажаданае для іх было прамоўлена выпадкова… Яно не абмяркоўвалася перад сустрэчай. Яны чакалі ад мяне пытанняў пра жыццё і смерць Насці, пра іх адносіны з ёй, і рыхтавалі адказы. Якіх пытанняў яны не чакалі ад мяне? Успомнім…

Пэўная разгубленасць Федарука выявілася, калі я спытаў пра Яшчура. Занерваваўся? Так, крыху… Пра Цмока? Не, ён толькі здзівіўся, але адказваў, правільней, — збіраўся адказваць мне грунтоўна… Пераказваць міф. Стой! Тая рэпліка з месца перад гэтым! Федарук тады па праўдзе разгубіўся, заспяшаўся хутчэй нешта казаць. Так, я спытаў наконт дзіўнага месца ў іхнім міфе, калі там першапачаткова апісваецца абсурдная сітуацыя: певень не можа знесці яйка. І тады прагучалі словы… Як там было? «Тады пеўню трэба нарадзіцца курыцай». А калі гэта падказка, ключ?

Я рыўком устаў, на мяне азірнулася Надзея, усміхнулася запытальна.

— Усё добра, — кінуў я ёй. — Слухай, Сяргей, — гукнуў я, — кажуць, журналісты — самыя дасведчаныя людзі і ведаюць пра ўсё на свеце. Праўда?

— Няпраўда, — уздыхнуў ён, паклаў вуду, якую трымаў у руцэ, напружана сочачы за паплаўком, які ледзь-ледзь ляніва варушыўся. — Малькі гуляюць… Хопіць нам сёння рыбы, душа свята атрымала, згодныя?

— Не забывайцеся на ўмову: чысціце рыбу вы! — папярэдзіла Надзея, падышла да мяне, апусцілася побач на траву. — Таварыш следчы, якое пытанне замучыла?

Сяргей таксама падышоў і прысеў:

— Прафесія журналіста вымагае ведаць… вяршкі. Так во, нахапаешся ўсяго патроху. Пытайся, можа, некалі і ведаў ды забыў, паспрабую ўспомніць.

— А курыца можа стаць пеўнем? — сур’ёзна задаў я пытанне.

Сяргей нават не ўсміхнуўся, толькі глянуў на мяне пільна.

— Можа, — і пацвердзіў кіўком галавы. — Толькі не зусім.

— Гэта як? — насцярожыўся я ўнутры.

— Ну, значыць, будзе не зусім самцом, пісюн не вырасце, — усміхнуўся Сяргей. — Прырода — штука дзіўная. Вось сярод земнаводных змена полу — з’ява распаўсюджаная. Вядома, калі ўсіх самцоў трытонаў вынішчыць, дык некаторыя самкі ператворацца ў самцоў. Ёсць нейкія прыхаваныя механізмы і магчымасці…

— Дык а курыца? — нецярпліва вярнуў я Сяргея да сваёй тэмы.

— А курыца… Помніцца, было ў маёй практыцы такое. І пісалі мы нават пра такі выпадак. У адной бабулькі курыца стала пеўнем. Біёлагі тлумачаць лёгка, помніцца, шукаў абгрунтаванне. Калі ў вялікім гурце курэй няма пеўня, дык нейкая курыца можа пачаць сябе паводзіць як певень, робіцца лідарам. Пасля ў яе адрастае вялікі грэбень, хвост… Карацей, мяняецца знешнасць, яна набывае ўсе прыкметы пеўня. Адзінае — унутрана пеўнем не робіцца, апладняць іншых курэй не можа.

— Лесбіянка, — сам сабе радасна ўсміхнуўся я. — Але ж яна можа знесці яйка!

— Ну, мабыць, зможа, — паціснуў плячыма Сяргей. — А гэта важна?

— Важна, — замест мяне нечакана адказала Надзея. — Менавіта такая курыца і зможа знесці яйка, з якога народзіцца Цмок…

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)