Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 73
Перейти на страницу:

— Удалай выправы! — пажадалі рыбакі па-свойму.

— Дзякуй! Да сустрэчы! — адказалі рыбакам іх былыя госці.

Але на гэта рыбакі нічога ўжо не адказалі, і, не развітваючыся, паднялі ветразь. «Ладачка» адправілася ў зваротны шлях, а сябры — у свой.

***

Чорнай хваляй на дзясяткі вёрст былі затоплены лясы. Сям-там віднеліся цёмназялёныя ўзгоркі, да якіх не дабралася вада. На іх было шмат усякай лясной звярыны — казулі, ласі, лісіцы, ваўкі... Падавалася, бяда іх усіх прымірыла.

Сябры моўчкі паглыбляліся ўсё далей і далей, усё глушэй і глушэй у затоплены гушчар, дзе нават магутныя дрэвы былі падобны да аднаногіх волатаў, якія патрапілі ў палон да Чорнага Балота.

Калі ж чорная вада стала вельмі густой, мастак Дроздзіч нагадаў:

— Пара апрануць накідкі.

Ён раскрыў свой парасон, а ўсё астатнія ахінуліся ў ядвабныя накідкі.

Наперадзе віднеліся балотныя купіны з гнілымі карчамі — першая прыкмета таго, што пачынаюцца валоданні Жалобнай Каралевы Паляндры.

XXVII

І НА БАРБАРУХУ БЫВАЕ ПРАРУХА

Праз тры дні сябры, нарэшце, дайшлі да таго месца, дзе мастак Дроздзіч звычайна пакідаў для чорных чапляў слоік з вусенямі-ўсмуткамі.

— З-пад накідак носу не высоўваць, — папярэдзіў мастак Дроздзіч, — хутка чаплі прыляцяць, могуць вас заўважыць.

Са сваёй торбы ён дастаў пузаты слоік, амаль даверху напоўнены вусенямі. Сярод іх ужо ляжалі перафарбаваныя ягады шаўкоўніцы. Мастак паставіў слоік на балотную купіну, а сам схаваўся пад парасонам, тры разы тонка свіснуў, як плача байбак, і пачаў прамаўляць:

Чаплі-хаплі,

Прылятайце,

Хап-лап-чапайце,

Чапляйце!

Над балотам пачуўся шум, закруцілася чорная віхура, і да купіны спусцілася чорная чапля. Адным вокам яна зазірнула ў слоік.

— О, як тут шмат смачных вусеняў, — услых падумала яна, — з’ем аднаго, ніхто і не заўважыць.

Чапля апусціла дзюбу ў слоік, дастала перафарбаваную ягаду шаўкоўніцы, пад кінула яе ў паветра, шырока раскрыла дзюбу, і ягада-вусень заляцела ёй прама ў даўгуткую глотку.

«Як яна толькі не папярхнулася», — падумала Алеолла.

Чапля спакойненька праглынула ягаду-вусеня і нават закрыла вочы ад задаваль нення.

— Вой-ой, што са мной-ой-ой? — завойкала чапля. — Хі-хі-хі, як цёпленька ў жывоціку і весела, — запляскала яна крыламі, а з іх сталі разлятацца чорныя пырскі.

— Вось табе і дзівосы, — сказаў кот Міамурмарор, — чапля растае ад шчасця.

Насамрэч, раставала толькі чорная афарбоўка на яе апярэнні. Чапля паступова,

кропля за кропляй, рабілася цалкам белай. Неўзабаве яна ўся ператварылася ў беласнежную прыгажуню, толькі кончыкі крылаў засталіся чорнымі. Чапля ганарліва падняла галаву і сказала:

— Дзе гэта я? Што гэта за пачварнае балота? Лепей палячу я жыць на чыстыя азёры.

Белая чапля ўзмахнула крыламі, паднялася ў неба і знікла за зубчастым краёчкам лесу.

— Якая праныра. Вось што значыць, сваіх суродзічаў патаемна аб’ядаць, — сказаў мастак Дроздзіч і зноў тры разу свіснуў, як плача байбак, і прыняўся прамаўляць:

Чаплі-хаплі,

Прылятайце,

Хап-лап-чапайце,

Чапляйце!

Прыляцела новая чапля.

— Дзе гэтая Чапша бязглуздая? Куды яна падзелася? Не можа ўжо слоік на балотнай купіне разгледзець! — чапля, схіліўшы галаву набок, адным вокам зазірнула ў слоік.

— Ого, колькі тут смачных вусеняў! З’ем аднаго, ніхто і не заўважыць.

Чапля глыбока засунула дзюбу ў слоік, дастала сапраўднага вусеня-ўсмутка,

падкінула яго ў паветра, раскрыла дзюбу на ўсю шырыню — і вусень апусціўся ёй прама ў глотку.

— Ох, смаката!

Чапля схіліла галаву на іншы бок, паглядзела ў слоік другім вокам.

— Тут яшчэ шмат вусеняў. Мабыць, з’ем яшчэ аднаго, усё роўна ніхто іх не лічыў.

Чапля зноў засунула дзюбу ў слоік — гэтым разам дастала ягаду шаўкоўніцы і праглынула. І тут жа з ёй пачало адбывацца тое ж самае, што і з Чапшай. Забыўшы пра слоік з вусенямі-ўсмуткамі, яна паляцела на чыстыя азёры.

— Так нічога ў нас не выйдзе, — сказаў мастак Дроздзіч. — Усе чаплі зробяцца белымі, і ўжо не будзе каму аднесці ягады ў церам да Паляндры.

— Я ж не ведаў, што ўсе яны такія сквапныя, — крыўдаваў Арцін — бо яго план праваліўся.

— Значыць, так, — пачаў мастак Дроздзіч, — трэба дастаць пафарбаваныя ягады і зрабіць так, каб чаплі аднеслі слоік з аднымі толькі вусенямі-ўсмуткамі да Паляндры. Мы самі за гэты час пяройдзем балота — я пад парасонам, а вы ў ядвабных накідках, — і калі Паляндра стане варыць поліўку, неўпрыкметку падкінем ёй у казанок ягады шчасцядайнай шаўкоўніцы.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)