Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 73
Перейти на страницу:

— Добры дзень, жыхарам Слаўбора! — пакланіліся рыбы-людзі.

— Гэта Алеолла! Гэта Арцін! — усклікнулі Санцелямон і Панцелямон, а пасля і Халямон з Палямонам, і астатнія рыбакі пазналі сваіх спадарожнікаў.

— Ну, вас не разгледзіш за гэтай луской! І па небе лётаеце, як чэрці!

— Ды не як чэрці, а як віцязі Магнітнага Замка, — растлумачыў Арцін.

— Чаго, чаго? — не зразумеў Халямон.

— Ды так, доўга тлумачыць.

— О, мастак Дроздзіч! — жыхары Слаўбора яго добра ведалі і вельмі любілі.

Цяпер ужо ўсе пахавалі мячы, цесакі, косы і вілы. Нечакана Брахіндзей грозна

зарыкаў. У варотах паказаўся Бедалдай з катом Міамурмарорам на плячы. Учуўшы сабачы брэх, кот адразу сцяміў, што лепш на зямлю не спускацца.

— Брахіндзей, — паклікала сабаку Алеолла, — гэта нашыя сябры.

З недаверам косячыся на ката і ката, Брахіндзей падбег да Алеоллы і лізнуў ёй руку.

— Толькі сабакі, не разабраўшыся, адразу пачынаюць аблайваць добрапрыстойных жывёл, — пакрыўджана сказаў кот і злазіць з пляча Бедалдая не стаў.

У гонар прыбыцця гасцей і цудоўнай перамогі над ярвянамі ў горадзе Слаўборы зладзілі вялікае свята з пачастункамі, спевамі і музыкай.

За стол, які паставілі на галоўнай плошчы горада, пасадзілі і ката Міамурмарора. З уласнай высакароднасці і салідарнасці з усім жывёльным светам ён настояў, каб за стол запрасілі і Брахіндзея. Аднак неўзабаве кот Міамурмарор моцна пашкадаваў, паколькі ўяўленні пра тое, як паводзіць сябе за сталом, у катоў і сабак значна адрозніваюцца. Брахіндзей хутка ўсё з’ядаў, пры гэтым бразгаў талеркай па стале вылізваў яе і адразу пачынаў падвіскваць, просячы наступную порцыю — але сёння яму ніхто ні ў чым не адмаўляў.

XXVI

ЯКАЯ ЦЯЖКАЯ ПРАЦА — «ЛАДАЧКУ» ШТУРХАЦЬ І Ў ВАДУ ЎПІРАЦЦА

Назаўтра Палямон, Халямон і яго блізняты-браты разам са сваімі гасцямі на ладдзі даплылі да мяжы Чорнага Балота.

І заспяваў Палямон старую рыбацкую песню:

Пакармілі і старога крумкача Крачара, перад тым, як ён паляцеў дадому.

Эх, рака шырокая

Будзь жа нам дарогаю!

Не будзь хваляванай,

Будзь нам паслухмянай!

Падхапілі яе Халямон і Санцелямон з Панцелямонам. І Арцін з Алеоллай падцягнулі:

Не будзь хваляванай,

Будзь нам паслухмянай,

Не згубі, рака,

Лодку рыбака!

Спяваў яе і мастак Дроздзіч, і нават Бедалдай паспеў падпець апошні радок.

А вось кот Міамурмарор не спяваў. Яму спадабалася сядзець на папярочцы шчоглы і глядзець, як трапеча ветразь, як лётаюць над вадой чайкі, як плёскаецца ў вадзе рыба.

Па прытоку «Ладачка» спусцілася да Продзеня, падышла да рачнога мыса, дзе стаяў вялізны маяк-рыба. Перад самым паваротам у Прыту, на самой стрэлцы, «Ладачцы» сустрэліся тры купецкіх ладдзі.

— Прывітанне хвалебным купцам! — павітаўся Палямон.

— Прывітанне хвалебным рыбалям! — адказалі купцы.

— Адкуль шлях трымаеце? Што на свеце чутно?

— З Залатога Горада плывём у Дзівін. Пад Векавым страшная бітва была. Князь Граней разбіў арду Печаных Ног.

— А мы таксама ў сябе на Светлых Азёрах арду разбілі! Ярвяне кінуліся наўцёкі! Мы ледзь не аслеплі — так пяты ў іх зіхацелі! Плывіце спакойна! Яны носу доўга яшчэ не пакажуць.

— Хіба ярвяне ўцякалі? — здзіўляліся купцы

— Яшчэ як!

— Любамірнай вады! — памахалі рукой купцы.

— Дзякуй! Вам таксама! — адказаў ім Палямон.

Плаванне праходзіла спакойна — у гэтых месцах даўно ўжо не было ні рачных піратаў, ні лясных разбойнікаў. Праз тыдзень ладдзя ўвайшла ў возера — гэта была Прыта, што выйшла з берагоў. «Ладачка», злавіўшы вецер, накіравалася на поўдзень.

Але праз некаторы час мастак Дроздзіч, які стаяў на носе, крыкнуў:

— Назад! Чорная хваля!

Халямон, Санцелямон, Панцелямон і Арцін кінуліся здымаць ветразь. Да іх на дапамогу пабег Брахіндзей — сабака ўчапіўся ў вяроўку зубамі і, рыкаючы, пацягнуў на сябе.

І ўсё роўна носам ладдзя «ўліпла» ў чорную хвалю, нібы ў смалу.

— Абуваем вадаступы, і штурхаем ладдзю назад! — загадаў Арцін.

— А мы на вёслы — грабём назад! — скамандаваў сваім сынам Палямон.

Арцін, мастак Дроздзіч, Бедалдай, Алеолла і нават кот Міамурмарор, які ўпер-

шыню абуў вадаступы, наляглі на борт ладдзі.

— Давай! Усе разам! Мы весланём! А вы штурханіце! — закрычаў Палямон. — І р-раз! І р-рраз! І рр-ррраз!

На гэтыя «і рраз», вельмі жыва адгукаўся Брахіндзей — ён злавіў рытм і брахаў на свой манер: «Ірр-гаў! Ірр-гаў!»

Ладдзя расхіствалася і памалу адыходзіла назад у чыстую ваду. Агульныя намаганні ўвянчаліся поспехам — «Ладачка» стала вольнай.

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)