Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73
Перейти на страницу:

— Мых-мых-мых... Падаецца побач кот і... — яна яшчэ раз удыхнула паветра, яе ноздры зноў затрымцелі, — мых-мых-мых. жывыя людзі!

Бурая Старая ў трывозе накіравала погляд маленькага вока на казанок і праз яго сценкі паглядзела, што ў ім варылася. Ягады ад вусеняў яна, вядома жа, не адрозніла. Іх, ашпараных булёнам з рознымі карэннямі, немагчыма было вызначыць па водары.

— Пах. Пах, пых-пых-пых. — замармытала яна і зноў занепакоена пачала ўнюхвацца ў паветра, — ну, сапраўды — кашэчы дух і людскі дух!

Алеолла хутка дастала збаночак з чароўным алеем, адкаркавала.

— Што ты там мармычаш? — пачуўся зласлівы голас Паляндры.

— Ох-хо-хох. Мне, здаецца, падалося...

— Як гэта, здаецца, падалося? — зарыпела Паляндра. — Так здалося альбо падаецца? Цьфу ты — падаецца альбо не падаецца?

— Падалося! Вецер над балотам сёння моцны, прынёс нейкія пахі...

Бурая Старая кінула ў поліўку цёртай кары, дадала попелу і ўсё дбайна размяшала. Потым набрала драўлянай лыжкай гушчыні з поліўкі і расклала ў шэсць высокіх збанкоў.

— Гэй, Чапша, Чыпша, Чэпша, Чупша, Чопша, Чыіпша, ляціце абедаць!

Бурая Старая аблізала лыжку:

— Ох, якая сёння наварыстая поліўка атрымалася.

Прыляцелі Чыпша, Чэпша, Чопша і Чыіпша.

— А дзе ж Чапша і Чупша? — спытала Бурая Старая.

— Не ведаем, — адказалі чаплі. — Пэўна, заблукалі дзе-небудзь над балотамі.

— Вось недарэкі! Добра, давайце паабедаем ужо.

Бурая Старая сербанула з лыжкі.

— Ой, ой, што гэта такое? — занепакоілася яна. — Як прыемна...

— Ой, хі-хі-хі, і нам прыемна, — адклікнуліся Чыпша, Чэпша, Чопша і Чыіпша.

Вецер, які дзьмуў з берага Імховай Выспы, данёс да іх не звыклы гніласны пах, а новую хвалю водару чароўнага алею, які струменіўся з адчыненага слоічка Алеоллы.

— Што гэта? — Бурая Старая не разумела, адкуль сыходзіць столькі прыемнасці — з ежы альбо з паветра.

— Ай, вой, авой! — загаргаталі чаплі.

Яны таксама адчулі, што з імі адбываецца нешта незвычайнае. З іх крылаў пачалі капаць чорныя кроплі.

Раптам Бурая Старая начапіла на самую макаўку каптур і стала круціцца на сваёй доўгай назе ўсё хутчэй і хутчэй. Балахон стаў падобны да сукенкі са спадніцай, а яна сама на вялікую паганку, што вокамгненна кружлялася на сваёй ножцы — хутчэй, хутчэй. Раптам з яе зляцеў брудны балахон. Сябры ўбачылі, што яна ператварылася ў прыгожую беласкурую, белавалосую дзяўчыну ў белай сукенцы.

— Дзе гэта я? — усклікнула яна, перастаўшы круціцца.

Яна зірнула вакол сябе.

— Я не жадаю заставацца ў такім агідным і змрочным месцы! Хачу да людзей! Я хачу ў Новае Мястэчка! Я хачу замуж!

А чорныя чаплі Чыпша, Чэпша, Чопша і Чыіпша пачалі паступова ператварацца ў белых чапляў. Яны выпрасталі крылы, замахалі імі і з задавальненнем пачалі разглядаць сваё адлюстраванне ў вадзе.

— Якія прыгожыя крылы! — захапілася птушкамі белавалосая дзяўчына.

— Якія выдатныя валасы! — залюбаваліся чаплі прыгожай дзяўчынай. — Давай, наша любая Барбарушка, мы аднясём цябе да людзей, а самі паселімся на чыстых азёрах.

Не разважаючы, Барбарушка ўхапілася за шыю Чопшы і Чыпшы. Яны паднялі яе ў неба, а ўслед за імі паляцелі Чэпша і Чыіпша.

— Калі вы стоміціся, — прапанавалі Чэпша і Чыіпша Чопшы і Чыпшы, — мы можам вас падмяніць.

Велічна ўзмахваючы белымі крыламі, чатыры чаплі паляцелі за лес, несучы з сабою Барбарушку.

XXVIII

І АПОШНЯЕ...

— Гэй, Барбаруха! Старэча абурэлая! — крыкнула Паляндра з церама. — Зусім ад рук адбілася! Нясі мне поліўку, жыва! Ужо даўно абедаць пара!

— Алеолла, — прашаптаў мастак Дроздзіч, — надзень балахон прыслужніцы і аднясі талерку поліўкі Паляндры.

Алеолла хутка накінула балахон Бурай Старой.

— Фу, як ад яго цвіллю смярдзіць, — паскардзілася будучая яснапанначка.

Алеолла ўзяла драўляную лыжку, што ляжала каля вогнішча, і, імкнучыся

набраць больш гушчы з ягадамі шаўкоўніцы, хуценька начэрпала поліўкі ў глыбокую драўляную місу. Дзяўчына, нязграбна кульгаючы, пайшла да церама з місай у руцэ.

— Ну, што? Ты ідзеш альбо не, старая ведзьма? — Паляндра расчыніла акенца і зірнула ў двор.

Алеоллу жудасна напалохаў маршчыністы жоўта-карычневы твар Жалобнай Каралевы. Але, набраўшыся адвагі, яна паглядзела ёй у вочы, працягнула місу... і... у апошні момант Алеолла адкінула місу — уся поліўка вылілася на брудназялёны мох.

— Ты што сабе дазваляеш, старая разявака? — сурова крыкнула Паляндра.

— Алеолла, ты гэта знарок? — усклікнуў Арцін. — Што ты зрабіла?!

— Я не Бурая Старая! Я Алеолла! — будучая яснапанна скінула з сябе балахон Барбарушкі і адкінула ядвабную накідку.

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)