Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
- Автор: Копыл Илья
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры
- ISBN: 978-9984-897-11-0
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:
Ілля Копыл
У апошні час на самым высокім узроўні была агучана ўжо іншая лічба ахвяр, што за гады вайны загінуў кожны трэці беларус. А колькі загінула ўсяго? Зноў ніякага тлумачэння. Можа, да 70-годдзя Перамогі больш дакладна пералічаць ваенныя ахвяры?
Я пачаў шукаць крыніцы, каб атрымаць хоць нейкія звесткі па гэтым пытанні. Я наведваўся ў бібліятэкі, гартаў старыя падшыўкі газет і часопісаў. Нарэшце ў згаданай кнізе «Саўдзельнікі ў злачынствах» удалося штосьці знайсці. Аўтар запэўнівае, што ў сваёй працы ён карыстаўся архіўнымі дакументамі і матэрыяламі. З кнігі я даведаўся (старонкі 180–181), што гітлераўцы за тры гады акупацыі Беларусі знішчылі 2 219 316 чалавек, што падцвярджаецца табліцай:
Табліца ўражвае сваёй «дакладнасцю»: падлік зроблены да адзінага чалавека. Давайце больш уважліва зірнём на гэтыя лічбы. Мы заўважым, што на тэрыторыі Беларусі забіта, закатавана 810 091 ваеннапалонных. Хто яны, гэтыя ваеннапалонныя? Відавочна, што гэта былі чырвонаармейцы вайсковых часцей Заходняй асобай ваеннай акругі, якія дыслацыраваліся на тэрыторыі Беларусі. Яны трапілі ў палон на пачатку вайны.
Савецкая сістэма воінскай службы была пастаўлена такім чынам, што прызыўнікі ніколі не служылі на сваёй Радзіме побач з месцамі свайго пражывання. Беларусы служылі на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, на Урале, Далёкім Усходзе, толькі не на тэрыторыі Беларусі. На Беларусі неслі службу ўраджэнцы Каўказа, Сярэдняй Азіі, хлопцы з расійскай глыбінкі. Вось тыя 810 091 загінуўшых палонных і былі імі. Сярод абаронцаў Брэсцкай крэпасці было больш за 300 чэчэнцаў. Залічваць усіх на баланс Беларусі не выпадае. Іх падлічыў Генеральны штаб Чырвонай Арміі і звесткі разаслаў у ваенкаматы па месцы жыхарства, так кожная рэспубліка СССР, кожная вобласць вяла падлік сваіх ахвяр. Магчыма, ў гэтай колькасці былі часткова і беларусы. Тады давайце разбярэмся, колькі іх было, і прыплюсуем нашых ахвяр. Я лічу, што 810 091 загінуўшых палонных трэба мінусаваць ад агульнай колькасці загінуўшых нашых грамадзян. Гэта значыць, трэба ўжо прытрымлівацца лібчы загінуўшых у 1 409 225 чалавек. Калі гэта не так, то трэба лічыць румынамі чырвонаармейцаў, загінуўшых пры вызваленні Венгрыі, і нават лічыць немцамі чырвонаармейцаў, загінуўшых у баях на тэрыторыі Германіі. Гэтыя абсурдныя прыклады можна працягваць далей.
Але мне здаецца, што і 1,4 млн. чалавек — лібча завышаная. Сюды залічаны яўрэі, якіх эшалонамі везлі з акупаваных немцамі краін Еўропы ў Беларусь і гут знішчалі. Па дадзеных даследчыка Халакосту доктара гістарычных навук Эмануіла Іофэ такіх яўрэяў было 90 тысяч. Не трэба іх залічваць у ахвяры Беларусі. Яны падлічаны ў тых краінах, адкуль іх вывезлі. Дык дзеля чаго нам двайная бухгалтэрыя? Можа, дзеля таго, каб выдаваць сябе яшчэ большымі пакутнікамі? Калі мінусаваць гэтыя 90 тысяч замежных яўрэяў, то застаецца 1 319 225 загінуўшых беларусаў. Доля знішчаных беларускіх яўрэяў ад гэтай колькасці, па падліках прафесара Эмануіла Іофэ, складае 715 тысяч чалавек. Узнікае пытанне: колькі беларускіх яўрэяў знішчылі савецкія партызаны? А тое, што партызаны, як і немцы, знішчалі яўрэяў — гэта факт. Прывяду для прыкладу вытрымку з працы расійскага гісторыка Барыса Сакалова:
«Как решали “еврейский вопрос” советские партизаны.
Не лучше относились к несчастным и партизаны. Герой Советского Союза подполковник госбезопасности Кирилл Орловский, командовавший партизанским отрядом имени Берия в Беларуси в сентябре 1943 года, рассказывал сотрудникам Института истории Белорусской компартии:
„Организовал я отряд имени Кирова исключительно из евреев, убежавших от гитлеровского расстрела. Я знал, что передо мной стоят невероятные трудности, но я не боялся этих трудностей, пошёл на это лишь только потому, что все окружающие нас партизанские отряды и партизанские соединения Барановичской и Пинской областей отказывались от этих людей. Были случаи убийства их. Например, партизаны-антисемиты отряда Циганкова убили 11 человек евреев, крестьяне деревни Раджалавичи Пинской области убили 17 человек евреев, партизаны отряда имени Щорса убили 7 человек евреев“».
Сярод забітых яўрэяў ёсць сваякі Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса. Вось што паведамляе сайт Іzrus:
«В начале июня Президент Израиля Шимон Перес получил в подарок архивный документ времён нацистской оккупации Беларуси: расстрельный список, в котором фигурируют имена его родственников и друзей. Это страшное свидетельство Холокоста вручил ему премьер-министр Беларуси Михаил Мясникович, побывавший в Израиле с рабочим визитом. Данный документ, составленный нацистами, содержит список уничтоженных евреев, живших в Воложинском районе. Среди них 22 родственника родителей Переса. Президент Израиля — уроженец беларускай деревни Вишнёво».